Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Грыцук Вольга. Мы стваралі сваю Беларусь: жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука

Грыцук Вольга. Мы стваралі сваю Беларусь: жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
4.99 р.
Вага: 430 г
Памеры: 135x200 мм



Уклад. і літ. апрацоўка Вольгі Іпатавай ; камэнт. Алега Гардзіенкі. – Мінск : Медисонт, 2007. – 256 с., [12] с. іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 13).

ISBN 978-985-6530-58-9

Кніга распавядае пра жыцьцё і дзейнасьць аднаго зь лідэраў пасьляваеннай эміграцыі ў Канадзе – Аляксея Грыцука. Тут зьмешчаныя ўспаміны жонкі Вольгі Грыцук, якія паказваюць натуру і лёс чалавека, што апынуўся на чужыне, але ня зрокся сваёй беларускасьці; а таксама ўспаміны людзей, якія асабіста ведалі Алеся Грыцука.

Постаць спадара Грыцука ва ўспамінах сяброў і добрых знаёмых адкрываецца і праяўляецца поўнасьцю, даючы магчымасьць чытачу пазнаць яшчэ адну старонку з жыцьця беларусаў на чужыне, перагарнуць яшчэ адну картку з гісторыі беларускага народу. Сабраныя ў кнізе і артыкулы, эсэ, а таксама фрагмэнты навуковае дысэртацыі са спадчыны Аляксея Грыцука. Лісты да яго і ад яго адкрываюць постаць знакамітага чалавека, знанага на чужыне, і амаль нязнанага на Радзіме.

ЗЬМЕСТ

Ад укладальніцы

Івонка Сурвілла
Дзякуючы ім жыла Беларусь на чужыне

Вольга Грыцук
МЫ СТВАРАЛІ СВАЮ БЕЛАРУСЬ: ЖЫЦЬЦЁ І ДЗЕЙНАСЬЦЬ АЛЯКСЕЯ ГРЫЦУКА

Маладыя гады Алеся
Маё жыцьцё да сустрэчы з Алесем
Эміграцыя. Аўстрыя
Канада
Як нас не ўпускалі ў Польшчу
Нашае жыцьцё ў Канадзе

УСПАМІНЫ І АРТЫКУЛЫ ПРА АЛЕСЯ ГРЫЦУКА
Яўген Кабатц, Польшча
Успаміны пра дзядзьку Алёшу

Марыя Ганько
Аляксея любілі ўсе

Мікола Ганько
Сіла духу

Барыс Аляксандрыў
Памяці беларускага пабраціма

Раіса Жук-Грышкевіч
Алесь Грыцук

Вольга Іпатава
Праз прызму часу

СПАДЧЫНА АЛЕСЯ ГРЫЦУКА
Артыкулы, эсэ, урыўкі з дысэртацыі
Праз прызму гісторыі
Крэва
Гародля
Роўныя з роўнымі, вольныя з вольнымі

Алейза Пашкевіч (Цётка) – паэт-рэвалюцыянэр
Францішак Скарына
Беларусь у Х – ХІІІ стагодзьдзях

Рэляцыя Алеся Грыцука, кіраўніка галоўнага школьнага інспэктарату па беластоцкай акрузе ў 1943 – 1944 гг.
Агульная палітычная сытуацыя
Арганізацыйны пэрыяд беларускага школьніцтва ў Беласточчыне
Адзін год працы
Рознае

Историческое освещение части "Слова о полку Игореве", относящейся к борьбе Киевских и Полоцких князей
У 46-ю гадавіну БНР
У 46-ю гадавіну Слуцкага паўстаньня
Новая зямля (рэцэнзія на кнігу У. Глыбіннага)
Ідэалягічныя і сацыялягічныя асновы беларускага арганізацыйнага жыцьця ў Канадзе

Водгук на "Белую кнігу па эміграцыі", пададзены Спэцыяльнаму аб'яднанаму камітэту Сэнату і Палаты абшчын ад імя ЗБК
1. Уводзіны
2. "Белая кніга" па эміграцыі
3. Нашыя меркаваньні
4. Гуманітарныя і ідэалягічныя аспэкты
5. Катэгорыі імігрантаў, што маюць права быць прынятымі
Высновы

Беларускі друк у Канадзе
Уводзіны
Частка 1. Агляд беларускіх выданьняў у Канадзе, надрукаваных беларусамі або пра беларусаў
а) Газэты
б) Пэрыядычныя выданьні [часопісы]
в) Кнігі і брашуры
Частка 2. Альфабэтны сьпіс найменьняў

Владимир Сергеевич Соловьев. Очерк творчества

Максім Багдановіч і станаўленьне сучаснай беларускай літаратуры (урыўкі з дысэртацыі)
Разьдзел III. Францускі сымбалізм і паэзія Максіма Багдановіча
Разьдзел XIII. Каханьне і сьмерць

ЛІСТАВАНЬНЕ

Лісты Алеся Грыцука
Лісты да Міколы Ганька
Лісты да іншых асобаў
Ліст у газэту "Бацькаўшчына"
Лісты да Міколы Гарошкі
Ліст да Барыса Рагулі

Лісты да Алеся Грыцука
Лісты ад Алеся Салаўя
Лісты ад Янкі Юхнаўца
Ліст ад Янкі Станкевіча
Лісты ад Масея Сяднёва
Лісты ад Міколы Абрамчыка
Лісты ад Кастуся Мерляка
Ліст ад Рады БНР
Ліст ад Янкі Сурвіллы
Ліст ад прафэсара Антона Адамовіча
Ліст ад Сяргея Хмары (Сіняка)
Ліст ад Міколы Гарошкі
Лісты ад Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Ліст ад Язэпа Сажыча
Ліст ад Янкі Запрудніка
Ліст ад Станіслава Станкевіча
Ліст ад Вітаўта Тумаша

АРТЫКУЛЫ ВОЛЬГІ ГРЫЦУК

Паўліна Мядзёлка – знаёмая і незнаёмая
Беларуская дзяўчынка Лена
Мае ўспаміны пра Ўладыку Мікалая

Іменны паказьнік

АД УКЛАДАЛЬНІЦЫ

Гэтая кніга – спроба аднавіць памяць пра аднаго зь лідэраў паваеннай эміграцыі ў Канадзе Алеся (Аляксея) Грыцука. Летась споўнілася трыццаць гадоў з дня ягонай сьмерці, але моцны духоўны імпульс, які пакінуў па сабе гэты таленавіты і мужны сын беларускага народу, захаваўся ў памяці яго сучасьнікаў. У выдавецтве "Бацькаўшчына" ўжо выйшла кніга яшчэ пра аднаго з тых, хто арганізоўваў беларускае жыцьце ў Канадзе – Міколу Ганька і кола ягоных аднадумцаў, да якіх адносіцца і Алесь Грыцук, таму чытач сустрэне ўжо знаёмыя імёны і некаторыя сытуацыі.

Кніга "Мы стваралі сваю Беларусь" зьмяшчае самае дарагое, што засталося пасьля нашага слыннага земляка, а менавіта ягоную спадчыну: артыкулы і дасьледніцкія працы, прамовы на сьвятах у гонар знакамітых дзеячаў Беларусі, а таксама разьдзелы зь ягонай дысэртацыі пра творчасьць Максіма Багдановіча. Выбраць да друку найлепшае са створанага Алесем Грыцуком было няпростай задачай: у адной кнізе трэба было спалучыць і навуковыя працы, і лісты, і ўспаміны, напісаныя ў розны час і на розных мовах. Алесь Грыцук пісаў ня толькі на беларускай, але і на ўкраінскай, польскай, ангельскай мовах – і гэта пры тым, што амаль усё сваё эмігранцкае жыцьцё працаваў не ў інтэлектуальнай сфэры, а пачынаў свой шлях у чужой краіне з самай чорнай працы і зь неймавернымі цяжкасьцямі, прыступка за прыступкай, ішоў да сваёй мары. З горыччу думаецца пра тое, колькі ён змог бы зрабіць для сваёй Бацькаўшчыны ў спрыяльных умовах! Але жыцьцё склалася так, што таленавіты беларус не дайшоў нейкі крок да пастаўленай мэты – абараніць доктарскую дысэртацыю і свабодна заняцца навуковай працай і гісторыяй Беларусі. Яго навуковая праца пра Максіма Багдановіча дзесяцігодзьдзі захоўвалася ў сямейным архіве, і толькі цяпер энтузіясты з новай хвалі эміграцыі ўзяліся рыхтаваць яе для публікацыі. За час, што прайшоў ад напісаньня дысэртацыі, зьявілася мноства кніг пра творчасьць Максіма Багдановіча, гэтак жа як і артыкулаў па тэмах, закранутых А. Грыцуком, аднак жа варта памятаць пра тое, што тады, у 1950 – 1970-я гады, ён, ставячы пэўныя акцэнты, у многім апярэджваў дасьледнікаў у савецкай Беларусі. Апроч гэтага, яго слова ва ўмовах браку беларускай дасьледніцкай і мастацкай літарататуры было вялікай крыніцай натхненьня і духоўнай спатолі для эмігрантаў.

Ня ўсё зробленае А. Грыцуком удалося адшукаць у архівах. Але на Беласточчыне, адкуль ён родам, над яго спадчынай пачынаюць працаваць кампэтэнтныя дасьледнікі Алег Латышонак і Вячаслаў Харужы. Ва ўмовах сёньняшняй Беларусі зрабіць на дзяржаўным узроўні гэта практычна немагчыма.

Таму застаецца спадзявацца, што кніга "Мы стваралі сваю Беларусь" стане адпраўным пунктам для тых, хто будзе ва ўсім аб'ёме аднаўляць жыцьцё і дзейнасьць найлепшых дзеячаў беларускай эміграцыі на чужыне.

Вольга Іпатава

ДЗЯКУЮЧЫ ІМ ЖЫЛА БЕЛАРУСЬ НА ЧУЖЫНЕ

Паўстагодзьдзя беларусы ў сьвеце былі падвойна адарваныя ад свае Бацькаўшчыны: адлегласьцю і жалезнай заслонай. Паўстагодзьдзя пераносіліся мы думкамі ў Беларусь і жылі марамі пра Беларусь. Чакалі на той дзень, калі зможам вярнуцца дахаты, у нашую вольную дзяржаву. Жылі надзеяй, хоць цяжка было ўявіць, як гэта можа адбыцца.

У міжчасьсе ўсе усьведамлялі сабе, што Беларусь бяз голасу. І таму найбольш ініцыятыўныя з нас вырашылі быць гэтым голасам.

Алесь Грыцук ад самага пачатку выгнаньня ўзяўся за працу. Яшчэ ў Аўстрыі здабыў сабе і адначасна Беларусі мноства прыяцеляў. Атрымлівалася гэта ў яго лёгка. Вечная ўсьмешка, ветлівасьць, энтузіязм прыцягвалі як магніт.

Пераехаўшы ў Канаду, Алесь стаў сябрам групы маладых патрыётаў, якія адразу ўзяліся за арганізаваньне беларускага жыцьця, укладаючы ў гэта ня толькі ўвесь свой час, але і цяжка здабытыя заробкі. Так нашая грамада набыла свой першы дом, сваю газэту.

Нашая сям’я пазнаёмілася зь сям’ёй Грыцукоў у 1970 г., хутка пасьля нашага прыезду ў Канаду. Алесь, Оля і Юльянка былі нашымі найбліжэйшымі беларускімі суседзямі і хутка сталіся нашымі прыяцелямі. Да іх мы часта заяжджалі па дарозе [з Атавы] у Таронта. Алесь шмат расказваў пра пачаткі беларускага жыцьця ў Канадзе. Спатканьні нашыя заўсёды былі прыемныя і цікавыя.

У 1974 г., калі Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе выбраў мяне і Алеся старшынёй і сакратаром-скарбнікам Інстытуту, мы разам узяліся за арганізацыю Тыдня Беларусаведы ў Атаўскім унівэрсытэце, які адбыўся зь вялікім посьпехам у красавіку 1975 г. і быў адной з найбольшых падзеяў у беларускім жыцьці Паўночнай Амэрыкі.

Перадчасную сьмерць Алеся ўся беларуская грамада адчула як страшэнную страту. Не дачакаўся наш сябра незалежнасьці Беларусі, за якую ўсё жыцьцё змагаўся. Але памяць пра яго жыве ў сэрцах усіх, хто яго ведаў, а партрэт вісіць да сёньня ў залі Беларускага рэлігійна-грамадзкага цэнтру ў Таронта.

Хацела б тут аддаць чэсьць усім патрыётам, якія, апынуўшыся, як Алесь Грыцук, на чужыне, ня кінуліся шукаць для сябе выгадаў – даступных, між іншым, усім нашым працавітым суродзічам, – а ўзяліся за працу для Бацькаўшчыны. Гэта дзякуючы ім жыла Беларусь на чужыне, а сьвет пакрысе даведваўся пра існаваньне паняволенай краіны, якое так старанна хавалася акупантам.

Івонка Сурвілла,
старшыня Рады БНР

Кніга пра жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука цікавая як адлюстраваньне лёсу яшчэ аднаго беларуса на фоне падзеяў жыцьця беларускай грамады ў Канадзе. Пасьля кніг Раісы Жук-Грышкевіч, Марыі Ганько ды інтэрвію канадыйскіх беларусаў у зборы ўспамінаў Аляксандра Адзінца "Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў" – гэта яшчэ адзін цікавы кавалак ў агульнай мазаіцы гісторыі канадыйскай беларускай дыяспары.

Між іншым, гэтая гісторыя, часткова і досыць абагулена выкладзеная яшчэ ў 1982 г. Янам Садоўскім у ягоных "Byelorussians in Canada", сёньня ўжо відавочна патрабуе новага грунтоўнага навуковага асьвятленьня. Улічваючы тое, што ёсьць сёньня кнігі "Беларусы ў ЗША" Вітаўта Кіпеля, "Беларусы ў Аўстраліі" Натальлі Гардзіенкі, рыхтуецца "Беларусы ў Вялікабрытаніі", напэўна, час прыйшоў і для "Беларусаў у Канадзе". Пагатоў недахопу і ў друкаваных, і ў архіўных матэрыялах, відавочна, не назіраецца, патрэбная толькі ініцыятыва саміх канадыйскіх беларусаў.

Падрабязьней пра кнігу тут або тут.


Раім таксама паглядзець:
Шабельцаў Сяргей. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў ССС
4.99 р.

Шабельцаў Сяргей. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930 – 1960-я гг.)

У кнізе змешчаныя дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР. Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць светапогляд беларускіх імігрантаў, іх грамадскую і палітычную дзейнасць у Аргенціне, працэс іх рээміграцыі ў СССР і шляхі адаптацыі на Радзіме.

Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі
4.99 р.

Гардзіенка Наталля. Беларусы ў Вялікабрытаніі

Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэкі Бацькаўшчыны", прысвечана мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў.

Гардзіенка Алег. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
4.99 р.

Гардзіенка Алег. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША – Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.