![]() |
7.99 р.
Вага: 160 г
Памеры: 130x200 мм
|
Поўдзень-3 : Раман / Зміцер Гуд. — Мінск : Галіяфы, 2013. — 102 с. — (Серыя «Час Воблы»; Выпуск 3).
ISBN 978-985-7021-11-6
Кніга"Поўдзень-3" з'яўляецца дэбютам аўтара. Зміцер Гуд — гэтае імя варта запомніць.
Раман “Поўдзень-3” — гэта эпапея пра подласць і ўзаемадапамогу, пра жорсткасць і міласэрнасць, пра баязлівасць і адвагу, пра жыццё і смерць. Дзеянне рамана адбываецца ў адным са спальных мікрараёнаў горада. Самотная тыповая забудова мікрараёна з’яўляецца дэкарацыяй да драмы, у эпіцэнтр якой трапілі дзве вельмі неадназначныя, але па-свойму цікавыя асобы.
Гісторыя гэтых двух насельнікаў рабочай ускраіны вялікага прамысловага цэнтра быццам прымушае паверыць у тое, што прынамсі некаторых людзей лёс зводзіць зусім невыпадкова. Двум сябрам наканавана адыграць вельмі вялікую ролю ў жыцці адзін аднаго. Гэтыя два п’яніцы, два маргіналы, два антысацыяльныя элементы нібыта рыбакі, якія апынуліся ўдваёх ў адной лодцы сярод бурнага і неспакойнага мора жыццёвых выпрабаванняў.