![]() |
8.99 р.
Вага: 175 г
Памеры: 125x205 мм
|
Манеты беларускай даўніны. /Дзмітрый Гулецкі. — Мінск : Беларусь, 2007. — 159 с. : іл. — Мяккая вокладка.
ISBN 978-985-01-0722-0
У кнізе даны агульныя звесткі аб беларускай нумізматыцы дарасійскага перыяду. Пастаўленыя акцэнты дапамогуць студэнтам-гісторыкам, а таксама аматарам раскрыць сябе ў нумізматычным даследаванні. А захапіцца ў гэтай галіне беларускай гістарычнай навукі сапраўды ёсць чым.
Асэнсаванне нумізматычнага матэрыялу, што застаўся беларускаму народу ў спадчыну ад яго слаўных продкаў, патрабуе пэўнага досведу, кругагляду і любові да сваёй краіны і яе гісторыі. Разам з тым падобная праца не можа быць выкананая адным-двума людзьмі, бо неабходныя яшчэ строгасць і спеласць ацэнак, чаго нялёгка дамагчыся пры аднабаковым поглядзе. Зрэшты, гэтак можна сказаць пра любую справу, мэтай якой ёсць дабрабыт і абазнанасць супольнасці людзей, народа.
Вялікая праца ў асэнсаванні нумізматычнай спадчыны ўжо была праведзеная такімі выбітнымі беларускімі навукоўцамі, як I. Колабава, В. Рабцэвіч, I. Сінчук, П. Харламповіч, М. Шчакаціхін і інш. Багата прац, што непасрэдна тычацца Беларусі і яе манет, было выдадзена таксама польскімі, літоўскімі, расійскімі, украінскімі даследнікамі. Існуе даволі шмат матэрыялу, падрыхтаванага на найвышэйшым навуковым узроўні.
Даволі будзе назваць падмуркавую працу беларускай нумізматыкі Валянціна Рабцэвіча — кнігу «Нумизматика Беларуси». I ўсё ж такі колькасць маладых беларусаў, што прысвячаюць долю свайго жыцця нумізматыцы, — невялікая. Таму на гэтым полі ўсё яшчэ застаецца багата «неапрацаваных надзелаў». Варта не забываць, што нумізматыка мае не толькі дапаможна-гістарычную, але і выхаваўча-патрыятычную ролю, і ў гэтым яе неаспрэчная важнасць.
ЗМЕСТ
Прадмова
НЕ ЗАСТАЛІСЯ ЎБАКУ
Акцэнт першы: Манетная справа Старажытнай Русі і ўдзел у ёй продкаў сучасных беларусаў. Час ізроя
АДЗІНАЯ ЕўРАПЕЙСКАЯ ВАЛЮТА
Акцэнт другі: Пражскі грош на Беларусі
СВЕДЧЫМ ПРА СВАЮ АДМЕТНАСЦЬ
Акцэнт трэці: Рускі свет: два полюсы. Зараджэнне развітых грашовых сістэм
УПЕРАДЗЕ ЎСЯЕ ЕЎРОПЫ
Акцэнт чацвёрты: Першыя беларускія рублі, першая дзесяцічная сістэма
КАЛІ РАБІЦЬ, ДЫК ШЫРОКА
Акцэнт пяты: Фальсіфікацыя манет на Беларусі
ЛІТОЎСКІ MOHAMETАЛІЗМ
Акцэнт шосты: Паўгрош як асноўны сродак абарачэння
АБЫВАЦЕЛІ НЯБЁСАЎ ПАСМЯЮЦЦА 3 ВАС...
Акцэнт сёмы: Стагоддзе траякоў
КРАІНА ТАЛЕРАЎ
Акцэнт восьмы: Якія талеры курсавалі на Беларусі
МЕДЗЯНЫ ПАТОП
Акцэнт дзевяты: Барацінкі
L.ЕБЯДЗІНАЯ P.ЕСНЯ
Акцэнт дзесяты: Апошнія манеты Вялікага княства: праект Людвіка Пацея.
Гарадзенскі манетны двор-здань
Прадмова
Са сталеннем беларускай дзяржавы, якая ўвайшла ў новае стагоддзе ў зноў набытым стане незалежнасці і адноснай стабільнасці, перад даследнікамі, што ўрабляюць ніву айчыннай гістарычнай навукі, паўсталі якасна новыя задачы. Пры тым, што іншыя народы, якія мелі больш спрыяльны гістарычны шлях у XIX—XX стагоддзях, ужо развязалі падобныя праблемы ў той ці іншы час, несупынны працэс індустрыялізацыі дае беларусам шанц выкарыстаць новыя магчымасці камунікацыі і тэхналогіі, каб хутчэй выйсці на міжнародны ўзровень і ў гэткай галіне навукі, як нумізматыка.
Асэнсаванне нумізматычнага матэрыялу, што застаўся беларускаму народу ў спадчыну ад яго слаўных продкаў, патрабуе пэўнага досведу, кругагляду і любові да сваёй краіны і яе гісторыі. Разам з тым падобная праца не можа быць выкананая адным-двума людзьмі, бо неабходныя яшчэ строгасць і спеласць ацэнак, чаго нялёгка дамагчыся пры аднабаковым поглядзе. Зрэшты, гэтак можна сказаць пра любую справу, мэтай якой ёсць дабрабыт і абазнанасць супольнасці людзей, народа. Вялікая праца ў
асэнсаванні нумізматычнай спадчыны ўжо была праведзеная такімі выбітнымі беларускімі навукоўцамі, як I. Колабава, В. Рабцэвіч, I. Сінчук, П. Харламповіч, М. Шчакаціхін і інш. Багата прац, што непасрэдна тычацца Беларусі і яе манет, было выдадзена таксама польскімі, літоўскімі, расійскімі, украінскімі даследнікамі. Існуе даволі шмат матэрыялу, падрыхтаванага на найвышэйшым навуковым узроўні. Даволі будзе назваць падмуркавую працу беларускай нумізматыкі Валянціна Рабцэвіча — кнігу «Нумизматика Беларуси». I ўсё ж такі колькасць маладых беларусаў, што прысвячаюць долю свайго жыцця нумізматыцы, — невялікая. Таму на гэтым полі ўсё яшчэ застаецца багата «неапрацаваных надзелаў». Варта не забываць, што нумізматыка мае не толькі дапаможна-гістарычную, але і выхаваўча-патрыятычную ролю, і ў гэтым, на мой погляд, яе неаспрэчная важнасць.
Гэтая кніга была задуманая аўтарам толькі як яго першая спроба намацаць шырыню краявідаў беларускай нацыянальнай нумізматыкі, убачыць у гістарычным ходзе эканамічных стасункаў паміж народамі, што гралі свае пазітыўныя і адмоўныя ролі на працягу ўсёй гісторыі нашай зямлі, беларускі след і беларускі інтарэс ва ўсіх яго ўвасабленнях. Кніга ўяўляе сабой збор нарысаў, ці, лепей сказаць, акцэнтаў, што даюць даволі агульныя звесткі аб тых падзеях у беларускай нумізматыцы дарасійскага перыяду, якія, на погляд аўтара, найбольш вартыя ўвагі і глыбокшага вывучэння. Была зробленая спроба ў невялічкіх эсэ абагульніць думкі і высновы папярэдніх даследнікаў. Пры гэтым не ставілася задачы сказаць усё і пра усіх, роўна як пісаць артыкулы строгай навуковай мовай. Шэраг акцэнтаў, хаця і па найбольш значных падзеях, быў выбраны аўтарам адвольна — у гэтым кніга ніяк не можа лічыцца падручнікам. Хутчэй, гэта кніга-«размалёўка», якую чытачы набываюць, каб дапоўніць яе, унесці ў намаляваную карціну новыя фарбы. Задача гэтай кнігі простая — выклікаць інтарэс.
Аўтар спадзяецца, што пастаўленыя ім тут акцэнты дапамогуць студэнтам, што вывучаюць гісторыю, гэтаксама як і проста апантаным аматарам, раскрыць сябе менавіта ў нумізматычным даследаванні, абраўшы адпаведную тэму для курсавой альбо дыпломнай працы, артыкула альбо магарафіі. Тым самым будзе зроблены важкі ўнёсак у агульную справу.
А захапіцца ў беларускай нумізматыцы сапраўды ёсць чым. Гісторыя грашовага абарачэння на Беларусі налічвае доўгія стагоддзі, цягам якіх нашыя продкі зведалі нямала войнаў, пошасцяў і галадамораў. Гэтыя негатыўныя з’явы, аднак, дазваляюць нам сёння азірнуцца назад і ўбачыць мінуўшчыну ў яе матэрыяльным увасабленні. Дастаткова ўзяць у рукі манету — драбнюткі кавалак кову, каб дазнацца так шмат пра тое, чым калісьці жылі яны, незалежна ад сваёй назвы: і беларусы-крывічы, і беларусы-ліцвіны, і безыменныя жыхары забранага краю. Так, як ні парадаксальна гэта гучыць, манета апынулася ў на-шых руках перадусім «дзякуючы» перыядам ліхалеццяў. Бясцэнныя скарбы небарак-гаспадароў, што не паспелі паведаміць спадкаемцам аб месцы схавання дэпазіту, дажылі да нашых часоў і працягваюць цвяліць нам гістарычную памяць і прыносіць незабыўнае пачуццё повязі з мінулым. Зрэшты, дазволім чытачу самому ацаніць хараство і багацце праяўленняў беларускай нумізматыкі.
Дзмітрый Гулецкі (нар. 29 сакавіка 1981) — сучасны беларускі даследнік нумізматыкі і матэрыяльнае культуры. Актыўна займаецца нумізматычнымі дасьледваньнямі з 2005 году. Дэлегат ад Беларусі на нумізматычных канфэрэнцыях у Раўбічах, Беластоку і Вільні ў 2005—2007 гадах.
Друкаваў працы па нумізматыцы ў «Банкаўскім весніку» (Менск), «Svensk Numismatisk Tidskrift» (Стакгольм), «Bialoruskie Zeszyty Historyczne» (Беласток), «Numizmatika» (Вільня), газэтах «Беларус» (Нью-Ёрк) і «Советская Белоруссия» (Менск).