![]() |
0.74 р.
Вага: 310 г
Памеры: 130x200 мм
|
Мінск: Беларуская навука, 2008. – 316 с.
ISBN 978-985-08-1009-0
У кнізе ўпершыню ў параўнальным аспекце даследуецца любоўная і сямейная лірыка беларускага, украінскага і рускага народаў. Прасочваюцца вельмі сходныя і нават ідэнтычныя тыпалагічныя, семантычныя і семіятычныя характарыстыкі паэтычных твораў. Асабліва выразна выступае блізкасць вуснамоўных песенных культур беларусаў і ўкраінцаў, як па сюжэтах, так і па мастацка-вобразных паэтычных прыёмах і сродках. Тым не менш у фальклорных песенных традыцыях беларусаў, украінцаў і рускіх выразна вылучаюцца асаблівасці нацыянальнай ментальнасці і унікальная самабытнасць вуснамоўнай культуры кожнага асобнага народа-творцы.
Прызначаецца выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ, каледжаў, ліцэяў, настаўнікам сярэдніх школ, культуролагам, а таксама шырокаму колу чытачоў.
ЗМЕСТ
Уступ
Лёсавызначальныя матывы лірыкі кахання ў фальклоры ўсходніх славян
Праблематыка лірыкі сямейных дачыненняў у фальклорнай традыцыі ўсходніх славян
Заключэнне