Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Ягамосьць. Вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу

Ягамосьць. Вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу
0.73 р.
Вага: 120 г
Памеры: 125x200 мм



"Ягамосьць" – так марыў назваць сваю кнігу вершаў Анатоль Сыс... У гэтай анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасоблена задуманае Анатолем Сысам, а зьдзейсьненае ягонымі сябрамі і паплечнікамі...

Уклад. Сяржук Сыс. – Мінск : Медысонт, 2009. – 80 с. – (Бібліятэчка часопісу "Дзеяслоў" ; вып. 11).

ISBN 978-985-6887-46-1

"Ягамосьць" – так марыў назваць сваю кнігу вершаў Анатоль Сыс... У гэтай анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасоблена задуманае Анатолем Сысам, а зьдзейсьненае ягонымі сябрамі і паплечнікамі...

ЗЬМЕСТ

Славамір Адамовіч
"Ты быў – і вось гэта галоўнае"

Валянціна Аксак
У альбом вядомаму паэту

Эдуард Акулін
Зайздрасьць
Сыс
Лён
Вошы

Алесь Аркуш
На вечары паэзіі

Рыгор Барадулін
Цесна

Данута Бічэль
Плач

Вадзім Болбас
Паэту

Лявон Валасюк
"Словы – навіна..."

Зьміцер Вішнёў
"Сьмех з горла крывёй пайшоў..."

Анатоль Вярцінскі
Апостальскі поступ

Леанід Галубовіч
"У Доме літаратара ёсьць бар..."
Беларускае пахмельле

Усевалад Гарачка
Песьня пра бацьку

Адам Глобус
"Вядро віна цябе заўжды чакае..."

Генадзь Говар
Памяці Анатоля Сыса

Леанід Дранько-Майсюк
"Паслухай, браце Анатоль..."

Васіль Дэбіш
Паэт

Васіль Жуковіч
У вянок

Зьніч
Гарэзія

Павал Зьмітрук
"І чорныя, і шэрыя дажджы..."

Алег Кацапаў
"Стой пане, спыніся..."

Валерыя Кустава
На жыцьцё паэта

Генадзь Лапацін
"Не ходите за мной не ходите..."
"Сестра не приглашай чужих..."

Лідзіана
3 Госпадам

Уладзімер Лобач
Паляўнічы

Міра Лукша
"Бачыш, чырванее кроў..."
"застукаў у дзьверы госьць з маёй Айчыны..."
"у нас з табою ўсё незакончана размова..."

Яўгенія Манцэвіч
"На сэрцы і целе – раны..."

Алег Мінкін
Трыялет

Уладзімір Някляеў
Пакацігарошак
Лён

Алесь Пашкевіч
Вечнае

Сяргей Патаранскі
"Не плачце па мне, сябры..."

Ларыса Pаманава
Побач
Словы
"Мая душа каля тваёй цьвіце..."
Паэзія
"...апошні ліст у лістападзе..."

Сьвятлана Раманава
Наказ

Людміла Рублеўская
За чырвонай шторай

Людка Сільнова
"Чакала ад яго спагады і збавеньня..."
Коньнік
Партрэт
"Мастацтва, ты – адзіная мана..."

Сяржук Сыс
"Дагадзіў жа ты мне, Анатоль, дагадзіў..."
"Дух – гэта, людзі, я!"

Юрий Фатнев
"Выбрал Сыс последнюю дорожку..."

Ніна Шклярава
На кругі свая

Віктар Шніп
Паляваньне на ведзьмаў
Балада Анатоля Сыса
Каля магілы Анатоля Сыса

Міхась Шэлехаў
Акуляры сьлёз

Анатоль Шушко
Слова ў далонях паэта

Віктар Ярац
Бярозавы бераг

Прадмова ўкладальніка:

Кніга паэтычных прысьвячэньняў "Ягамосьць" – сьціплы ўнёсак у скарбонку памяці выдатнага паэта сучаснасьці Анатоля Сыса да ягонага юбілею: 25 кастрычніка 2009 году паэту споўнілася б 50 год.

Паэтычныя радкі Анатолю Сысу прысьвячалі многія аўтары: мэтры і пачаткоўцы, паэты, што ведалі Анатоля асабіста і тыя, хто ня быў з ім знаёмы... Так, толькі малая частка сабраных у гэтым зборніку прысьвячэньняў была створаная аўтарамі пры жыцьці паэта. Большасьць жа са зьмешчанага ў "Ягамосьці", Анатоль змог пачуць хіба з нябёсаў: паэтычныя прысьвячэньні гучалі і гучаць на падворку Анатолевай хаты ў Гарошкаве, дзе па традыцыі кожную восень праходзіць сьвята паэзіі ў ягоны гонар "Дух – гэта, людзі, Я!"

Зборнік вершаў-прысьвячэньняў – адна з цаглінак у падмурак падументу памяці паэта: на чарзе – кнігі ўспамінаў, літаратурна-крытычных артыкулаў, эпісталярная спадчына. Штогод літаратуразнаўцы "адкрываюць" невядомыя творы А. Сыса, якія дадаюць новыя штрыхі да вобразу паэта.

Паэтычныя прысьвячэньні, бясспрэчна, таксама ў пэўнай ступені набліжаюць нас ня толькі да разуменьня творчасьці Сыса і ягонай Асобы, але і ствараюць цэльную прастору паэтавага атачэньня, характарызуюць час, калі паэт ствараў свае лепшыя вершы.

У гэтай своеасаблівай анталогіі паэтычных прысьвячэньняў увасобленая нязьдзейсьненая задума Анатоля Сыса – назваць адну са сваіх паэтычных кніг – "Ягамосьць".

Укладальнік таксама ўзяў на сябе адказнасьць прывесьці некаторыя вершы, зьмешчаныя ў кнізе, ў адпаведнасьць з тым правапісам, якім карыстаецца часопіс "Дзеяслоў" і на якім ствараў свае творы Анатоль Сыс...

Сяржук Сыс

Падрабязьней пра кнігу "Ягамосьць" <>тут.

Падрабязьней пра Анатоля Сыса тут.


Раім таксама паглядзець:
Арлоў Уладзімер. усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся
4.49 р.

Арлоў Уладзімер. усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся

“Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся” — гэтак называецца кніга вершаў Уладзімера Арлова, якая пабачыла сьвет у выдавецтве “Логвінаў”. Некаторыя вершы для зборніка аўтар напісаў у рэанімацыі. Гэты зборнік паэзіі Арлова — чацьверты пасьля “Парома празь Ля-Манш”, “Там, за дзьвярыма”, “Фаўны сноў”.

0.80 р.

Разанаў Алесь. Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць

Паэмы. — Мінск: Логвінаў, 2006. — 168 с.

Бабкоў Ігар. Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб: вершы
2.99 р.

Бабкоў Ігар. Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб: вершы

Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. – 118 с. – (Галерэя "Б").

Арлоў Уладзімер. Паром празь Ля-Манш
6.49 р.

Арлоў Уладзімер. Паром празь Ля-Манш

За гэтую паэтычную кнігу Ўладзімер Арлоў атрымаў прэмію "Эўрапейскі паэт Свабоды", прысуджэньне якое адбылося ў 2010 годзе ў Гданьску.

Караткевіч Уладзімер. Быў. Ёсьць. Буду
6.49 р.

Караткевіч Уладзімер. Быў. Ёсьць. Буду

Зборнік вершаў "Быў. Ёсьць. Буду" — апошняя, разьвітальная кніга Ўладзімера Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнаньне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі, дадзены нам, спадкаемцам. У аўдыёкнігу ўвайшлі таксама выбраныя вершы Ўладзімера Караткевіча розных гадоў.