Як Мурлыку ашукалі

Як Мурлыку ашукалі
8.99 р.
Вага: 500 г
Памеры: 175x250 мм



Як Мурлыку ашукалі : казкі : для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / укладальнік Вольга Аляксеева ; мастак Марыя Каратаева. — Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — 152 с. — (Казачны куфэрак) — Цвёрдая вокладка

ISBN 978-985-7083-19-0

«Як Мурлыку ашукалі» — гэта кніга, якая працягвае серыю «Выдавецкага дома «Звязда» пад назвай «Казачны куфэрак». Маленькі чытач знойдзе тут для сябе казкі на любы густ — вершаваныя і празаічныя; пра хлопчыкаў і дзяўчынак, пра жывёльны свет і нават пра фантастычных істот.

Казкі сучасных беларускіх пісьменнікаў не пакінуць чытача раўнадушным да навакольнага свету, навучаць беражліва адносіцца да прыроды, з павагай ставіцца да бацькоў і любіць Радзіму.

Як мурлыку ашукалі / Старонкі з кнігі

 

ЗМЕСТ


Генадзь Аўласенка

Як раўчукі Мядзведзя будзілі

Раіса Баравікова

Кот Хвядос на паляванні
Магу Toe На Што Здатны
(Чароўная казка)

Анатоль Бензярук

Гультай і Лянотка
(Казка з мышынай норкі)

Расціслаў Бензярук

Арэлі
Мастачка ў лесе

Анатоль Бутэвіч

Чараўніца восень зіме не паддаецца
Як туман з лесу ўцякаў

Віктар Гардзей

Пан і абжора
Як Мурлыку ашукалі

Анатоль Зэкаў

Вавёрка і Крот
Чатыры зярняткі

Алесь Карлюкевіч

Прыгоды Шубуршуна

Уладзімір Мазго

Лясная аптэка
Прыгоды марахода

Міхась Пазнякоў

Казка пра мядзведзя
Тры матылькі. (3 народнага)

Павел Саковіч

Ветрык-мастак

Галіна Пшонік

Чароўны калейдаскоп
Пакрыўджаныя фарбы

 


Раім таксама паглядзець:
Вашчанка Аляксандр. Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок
6.09 р.

Вашчанка Аляксандр. Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок

Сюжэт аповесці пабудаваны на тым, што гарадскі хлопчык прыязджае на канікулы ў вёску да бабулі і ў час святкавання Купалля знаёміцца з дзядком, які распавядае яму і ягоным сябрам паданні пра Змея, ваўкалакаў, дамавікоў, русалак, Вужынага цара. Пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, далёкае мінулае робіцца блізкім і зразумелым.

Васючэнка Пятро. Дванаццаць подзвігаў Геракла
6.99 р.

Васючэнка Пятро. Дванаццаць подзвігаў Геракла

Пра подзвігі асілка, які змагаецца з монстрамі, ліхадзеямі, разбойнікамі і нязменна перамагае іх, аўтар распавядае ва ўласцівай яму разняволенай манеры, займальна і з гумарам. Раман змяшчае шмат цікавых звестак па міфалогіі, гісторыі, геаграфіі Старажытнай Грэцыі.

Масла Алена. Пацучок Фэлік падарожнічае
4.99 р.

Масла Алена. Пацучок Фэлік падарожнічае

Кніга расказвае пра пацучка Фэліка, няўрымслівага і летуценнага жыхара гарадскіх сутарэнняў. Яму ўсё адно, што думаюць пра яго людзі і што многія яго нават баяцца. Ён задумаў пазнаёміцца са светам, які нашмат большы, чым яго родныя сутарэнні, і стрымаць адважнага падарожніка не могуць ніякія перасцярогі.

Мілн Алан. Віня-Пых
11.99 р.

Мілн Алан. Віня-Пых

Першае ў гісторыі беларускай літаратуры выданьне вядомай ва ўсім сьвеце кнігі прыгодаў Віня-Пыха.

Гаўф Вільгельм. Карлік Нос
12.99 р.

Гаўф Вільгельм. Карлік Нос

Кніга Вільгельма Гаўфа пабачыла свет у межах конкурсу “Ствараем кнігу разам!”, які зладзіў дабрачынны фонд “Вяртанне”. Дзеці і падлеткі з усёй Беларусі ілюстравалі казкі вядомага нямецкага пісьменніка ў перакладзе на беларускую мову. 279 чалавек даслалі 320 малюнкаў. У кнігу ўвайшло 18 лепшых!