![]() |
4.99 р.
Вага: 270 г
Памеры: 150x210 мм
|
Пераклала з шведскай Наста Лабада ; ілюстрацыі Тувэ Янсан. – Мінск : Зміцер Колас, 2010. – 56 с. : іл. Цвёрдая вокладка.
Казачная аповесць "Маленькія тролі і вялікая паводка" – першая з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (1914 – 2001).
Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту, а таксама ўсім аматарам і заўзятарам мумітроляў.
ІSBN 978-985-6783-85-5
Гэта было зімою 1939 года. Ішла вайна. Працаваць не хацелася; а рабіць малюнкі, здавалася, зусім не было патрэбы.
Таму, магчыма, мне і захацелася напісаць штосьці накшталт: "Жылі сабе аднойчы..." Далей немінуча павінна была разгарнуцца казка, але я не пайшла па збітай дарозе і не захацела пісаць пра прынцаў, прынцэс і маленькіх дзетак. Замест гэтага я прыдумала свайго няўрымслівага героя з жартоўных малюнкаў і назвала яго Мумітролем.
Напалову напісаны аповед праляжаў забыты аж да 1945 года, калі адзін мой сябар сказаў, што з гэтага можа атрымацца дзіцячая кніжка. "Дапішы яе, зрабі ілюстрацыі, і яе, можа быць, надрукуюць".
Я хацела, каб у назве кнігі абавязкова прысутнічаў Мумітроль і яго пошукі таты – як у пошуках капітана Гранта, але ў выдавецтве настоялі на "маленькіх тролях", каб чытачам было больш зразумела.
Аповесць склалася пад уплывам кніг, якія я любіла чытаць у дзяцінстве: крыху з Жуль Верна, крыху з Калодзі (дзяўчынка з блакітнымі валасамі). Ну а чаму б і не?
Так ці інакш, гэта была мая першая кніжка са шчаслівым канцом!
Tove Jansson / Тувэ Янсан
Падрабязней пра кнігу "Маленькія тролі і вялікая паводка" тут.
Камета над далінай мумітроляў
Чарадзееў капялюш
Успаміны Мумітаты
Небяспечнае лета
Мумітрольская зіма
Нябачнае дзіцё
Мумітата і мора
Даліна мумітроляў у канцы лістапада