Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Ярашэвіч Іван. Чэрвеньшчына: гісторыя ў тапонімах

Ярашэвіч Іван. Чэрвеньшчына: гісторыя ў тапонімах
4.49 р.
Вага: 300 г
Памеры: 145x215 мм



Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 144 с. : іл.

ISBN 978-985-6720-95-9

Тапонім з'яўляецца сапраўдным гістарычным помнікам. Тапанімічную скарбніцу трэба зберагаць і перадаваць нашчадкам, каб яны ганарыліся гісторыяй кожнай вёсачкі і прымнажалі іх славу.

У кнізе растлумачаны назвы большасці населеных пунктаў Чэрвеньскага раёна, у тым ліку горада Чэрвеня і гарадскога пасёлка Смілавічы.

Гэтыя матэрыялы могуць стаць дзейсным сродкам выхавання ў моладзі патрыятызму, гонару за свой край, свядомых грамадзянскіх адносін да помнікаў гісторыі, адказнасці за ўласныя справы на карысць росквіту Айчыны.

ЗМЕСТ

КРАЯЗНАЎЧЫЯ РОСШУКІ НА ЧЭРВЕНЬСКАЙ ПРАСТОРЫ

СЛЕД ГЕРМЕСА Ў ІГУМЕНЕ
Горад Чэрвень і яго гісторыя

ЗЯМЛІ СВЯТОЙ СТАРОНКА
Пасёлак Смілавічы і Смілавіцкі сельскі савет

ЛЁСЫ ХРЫШЧОНЫХ ВЁСАК
Вайнілаўскі сельскі савет

КРАЙ ДБАЛАГА ГАСПАДАРА
Валявацкі сельскі савет

У ЛЯСАХ ПРОДКАЎ
Грабянецкі сельскі савет

ВАКОЛІЦЫ ГАНДЛЁВЫХ ШЛЯХОЎ
Калодзежскі сельскі савет

СЛАВА РЫБНЫХ УГОДДЗЯЎ
Кліноцкі сельскі савет

СКАРБЫ ВЕКАВОЙ ЖЫТНІЦЫ
Лядскі сельскі савет

СЛЫННАЯ ЗЯМЛЯ КРЫВІЧОЎ
Раваніцкі сельскі савет

КАРАНІ ЖЫВЫХ РАМЁСТВАЎ
Руднянскі сельскі савет

НА СКРЫЖАЛЯХ ПАЛЯЎНІЧЫХ СЦЕЖАК
Хутарскі сельскі савет

ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК

Назвы паселішчаў – твор продкаў. Праз іх яны расказалі нам пра сваё жыццё, перадалі эстафету. Шануйце, захавайце гэтыя неацэнныя моўныя гістарычныя помнікі для нашчадкаў! Не дапускайце знікнення родных вёсак, прыкладзіце намаганні для іх росквіту! Яны – карані нашых сучасных плённых спраў і моцнага духу!

Іван Паўлавіч Ярашэвіч нарадзіўся ў вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Жыве і працуе ў Смілавічах, узначальвае педагагічны калектыў СШ № 1. Выдаў кніжку вершаў "Ягада жыцця", прадстаўленую ў зборніку "Галасы роднай старонкі". Краязнаўчыя нататкі друкаваліся ў газетах і часопісах. "Чэрвеньшчына: гісторыя ў тапонімах" – абагульняючая праца аднаго з напрамкаў яго дзейнасці па радзімазнаўстве.


Раім таксама паглядзець:
Лемцюгова Валянціна. Тапонімы распавядаюць
2.85 р.

Лемцюгова Валянціна. Тапонімы распавядаюць

Выданне змяшчае каля трох тысяч навукова-папулярных эцюдаў пра паходжанне назваў беларускіх паселішчаў (айконімаў). У працэсе аналізу задзейнічана шмат назваў рэк, азёр, балот (гідронімаў), палёў, сенажацей, лясных урочышчаў (мікратапонімаў), уласных асабовых імён і прозвішчаў (антрапонімаў), сэнс якіх таксама тлумачыцца. Пры назвах падаюцца геаграфічныя, гістарычныя і этнаграфічныя звесткі, народныя легенды і паданні, старажытныя і сучасныя варыянты, вядомыя і зусім новыя навуковыя версіі.

Штыхаў Георгій. Археолагі дапаўняюць летапісцаў
1.59 р.

Штыхаў Георгій. Археолагі дапаўняюць летапісцаў

Аўтар у папулярнай форме знаёміць чытача са шматлікімі археалагічнымі раскопкамі на тэрыторыі Беларусі, а таксама з багатымі падзеямі старажытнай і сярэднявечнай гісторыі.

Бензярук Анатоль. Свята для сэрца
4.49 р.

Бензярук Анатоль. Свята для сэрца

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край.