Ігнаценка Рыгор. Зацугляны шчупак

Ігнаценка Рыгор. Зацугляны шчупак
25'500 р.
Вага: 420 г
Памеры: 170x215 мм
0

Апавяданні: для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту / мастак В. А. Макаранка. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2009. – 144 с. : іл.

ISBN 978-985-6720-80-5

Не знойдзецца, бадай, на Беларусі такой ракі, рачулкі або значнага ручая, у якім водзіцца рыба, каб там не сустрэў рыбака з вудаю. Гэтай цікавай справай з задавальненнем займаюцца як дарослыя, так і дзеці.

Яшчэ больш захапляльным з’яўляецца паляванне.

У кніжцы расказваецца аб абодвух відах гэтага рамантычнага спорту, аб удачах і няўдачах на паляванні і рыбалцы, смешных і кур’ёзных выпадках, цікавых назіраннях.

А яшчэ гэта аповед аб здаровым ладзе жыцця і яго радасцях.

ЗМЕСТ

Першы трафей
Шчаслівы заяц
Карасі ў смятане
Ці памятаеш?
Правучыў
Закінутая дарога
Разумны гусак
Паядынак
Малады ястрабок
Ваўкі
Жураўліная горка
Сустрэча з зімою
Па першым снезе
Дзікі
Люты звер
Звонкая раніца
Хітры лабячок
Жучок
Адкрыццё сезона
Па грыбы ў зімовы лес
Зацугляны шчупак
Зялёныя варотцы
Вяртанне ў маладосць

Рыбацкія світанкі
Хатнія клопаты
Зборы
Наладжванне стана
Жнівеньскія лугі
Бяроза-рака
Шчаслівыя хвіліны
Сустрэча з цудам
Чаротаўка
Дзядзькавы язі
Песня (Абразок)
Лісавы зоркі
Невядомы злодзей
Помста
Сумны выпадак
Грамадская думка
Як у песні
На блакітным віры
Непажаданая госця
Рабінавая ноч
Стрыжы адлятаюць
Да наступнага года

А. Карлюкевіч. Краскі рэк і лясоў

Краскі рэк і лясоў

У маім дзяцінстве галоўным храмам жыцця была для мяне Зацітава-слабадская сельская бібліятэка з яе разумнай гаспадыняй, чалавекам, які заўсёды ўмеў пачуць чытача, незалежна ад яго ўзросту, – бібліятэкарам Нінай Арсенцеўнай Абадоўскай. 3 таго часу і не магу ўявіць сабе жыцця без Бібліятэкі і бібліятэк. І гэта пры тым, што поўна кніг і дома, што часта завітваю ў кнігарні – шукаючы новую і старую кнігу. І з таго маленства, з тых першых сустрэч з бібліятэкай, з кнігай у пачатковай яшчэ школе шмат часу займалі сустрэчы з аповедамі пра прыроду. Здавалася б, жывеш у вёсцы, з дня ў дзень бачыш "жывыя", самыя што ні ёсць натуральныя світанні і надвячоркі, адчуваеш колеры і пахі, а вось яшчэ цягне да прыродаапісальніцтва, да мудрых і сімпатычных старонак Міхаіла Прышвіна, Івана Сакалова-Мікітова, Віталія Біянкі, Георгія Скрабіцкага, Барыса Жыткова, Янкі Брыля, Віталя Вольскага, Уладзіміра Дубоўкі... І недзе тады, у першых класах, прыйшлі і сустрэчы з кнігамі Рыгора Ігнаценкі. Вядомы яшчэ і па публікацыях у часопісе "Бярозка", газеце "Піянер Беларусі", ён быў не дужа хрэстаматыйным, пра яго не часта пісалі літаратурныя крытыкі. Ды і ў малыя свае гады я і не звяртаў на гэта ўвагі. Бы магнітам вабілі старонкі лаканічнай, простай і зразумелай прозы настаўніка музыкі з вясковай школы Рыгора Ігнаценкі, відаць, па адной важкай прычыне: у яго апавяданнях і абразках былі выказаны любоў і замілаванне краявідамі, сустрэчамі са звярамі і птушкамі, былі адбіты тыя краскі вады і лістоты дрэў, тыя пахі кветак на лузе, для абазначэння якіх у чытача часцей за ўсё і слоў не знаходзілася.

3 напамінам пра ранейшыя шчымлівыя адчуванні чытаў і перачытваў і зараз кнігу Рыгора Ігнаценкі "Зацугляны шчупак". Перачытваў і зайздросціў дзецям з вёскі Паплавы Бярэзінскага раёна, што на Міншчыне. Яны, хлопчыкі і дзяўчынкі розных пакаленняў, мелі і маюць магчымасць штодня сустракацца з чалавекам, які любіць прыроду Беларусі і ўмее пра яе расказаць. А што да юных жыхароў астатніх куточкаў нашай Айчыны, то ім застаюцца сустрэчы ў кнізе – і з аўтарам, і з яго героямі. А яшчэ – з надзвычай мілымі і цёплымі ілюстрацыямі таленавітага кніжнага мастака Валянціна Макаранкі.

Алесь Карлюкевіч

Падрабязней пра аўтара тут.


Раім таксама паглядзець:
Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў
33'100 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў

Сярод герояў кнігі – жабяня Квыш-Квыш, лянівая Чарапаха, Выдра-Выдраніца і шмат іншых. Амаль у кожным апавяданні, казцы, вершы праслаўляюцца вадаёмы Радзімы: Нёман, Свіцязь, Свіслач, Блакітныя азёры, а таксама падаецца шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра навакольны свет.

12'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Васючэнка Пятро. Каляровая Затока : экалагічная казка

Маст. Алена Кійко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 143 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя).

Марук Уладзімір. Чыж вярнуўся з-за мяжы
5'800 р.
0

Марук Уладзімір. Чыж вярнуўся з-за мяжы

На адной з вуліц Нясвіжа жыве Чыж. Так, знакаміты сярод птаства лятун-падарожнік. Гэта ён, адважыўшыся, абляцеў увесь белы свет. З эскімосамі трапіў на Паўночны полюс, а з пінгвінамі – на Паўднёвы; з амерыканскімі індзейцамі паляваў на аленя; заглядаў у лупатыя вочы лемура на Мадагаскары; мчаўся навыперадкі са страусам у Аўстраліі...