Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст.

0.93 р.
Вага: 370 г
Памеры: 0x0 мм



В. Ф. Шматаў [і інш.]; навук. рэд. В. Ф. Шматаў; НАН Беларусі, Ін-т мастацтва знаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы. – 2-е выданне. – Мінск: Беларуская навука, 2005. – 349 с. Цв. вокл.

ISBN 985-08-0637-0

У гістарыяграфіі беларускага мастацтва гэта першая праца, прысвечаная іканапісу Заходняга Палесся. Яна напісана супрацоўнікамі Аддзела старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАН Беларусі. Матэрыял сабраны ў часе экспедыцыі па вывучэнню праваслаўных і каталіцкіх храмаў Заходняга Палесся, якія праводзіліся на працягу 25 гадоў (1970—1995). Храналагічна манаграфія ахоплівае чатыры стагоддзі (XVI—XIX) эвалюцыі іканапісу. На вялікім новым матэрыяле аўтары паказваюць, як у выніку развіцця культавага жывапісу ў Заходнім Палессі сфарміравалася самастойная іканапісная школа са сваёй непаўторнай выяўленчай стылістыкай.

Разлічана на мастацтва знаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў культурна-мастацкіх устаноў, а таксама на ўсіх, хто цікавіцца пытаннем беларускай культуры і мастацтва.

ЗМЕСТ

Прадмова (В. Ф. Шматаў)
Сакральны жывапіс Беларусі.Этапы вывучэння (В. Ф. Шматаў)
Гістарычныя ўмовы развіцця заходнепалескага іканапісу (А. А. Ярашэвіч)
Іканапіс XVI ст. (Э. І. Вецер)
Іканапіс XVII ст. (Э. І. Вецер)
Іканапіс XVIII ст. (Э. І. Вецер, Ю. А. Піскун)
Іканапіс XIX ст. (В. Ф. Шматаў)
Распаўсюджванне іканаграфічных сюжэтаў і мастацкія асаблівасці іканапісу Заходняга Палесся (У. Р. Карэлін, М. П. Мельнікаў, В. Ф. Шматаў)
Літаратура
Спіс скарачэнняў
Спіс ілюстрацый (С. С. Бяляева, М. М. Віннікава)