Іпатава Вольга. Знак Вялікага магістра

Іпатава Вольга. Знак Вялікага магістра
1.50 р.
Вага: 310 г
Памеры: 130x200 мм



Раман. – Мінск : Кнігазбор, 2009. – 296 с . – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; вып. 4).

ISBN 978-985-6930-45-7

Новая кніга Вольгі Іпатавай распавядае пра знакавыя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці – эпоху князя Вітаўта. У аснове прыгодніцкага сюжэту – узнёслыя пачуцці і ліхвярскія падманы, светлае каханне і жорсткія здрады...

ЗМЕСТ

Ад аўтара
Напад
Сястра Ягайлы
Лелюш
Даніла
Падмена
Офка
Любча
Сухта ў пошуку
Ягайла
Вітаўт у Луцку
Неспадзяванка
Мара Шомберга
Свеціца
Гердзень
Каханне
Злосць
Здагадка
Вір
Жанчыны
Замак Гарадзенскі
У Віленскай цямніцы
Вайна
Асада Вільні. 1390 год
Выгнанне
У Прусах
Сваты
Жыццё на чужыне
Роздум
Крэмітэнскі замак
Нявеста
Ганец-жаніх
Пасланец
Кёнігсберг
Узнагарода
Востраўскае пагадненне
Вяртанне
Арышт
Гаспадарскі суд
Эпілог. Грунвальд

Ад аўтара

Раман "Знак Вялікага магістра" ахоплівае перыяд з 1388 па 1392 год (апроч эпілогу, які апавядае пра славутую Грунвальдскую бітву 1410 году).

Гэта былі вызначальныя гады для лёсу нашай беларускай дзяржавы. Барацьба князя Вітаўта за незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага (сённяшняй Беларусі), распачатая ім супраць стрыечнага брата, вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы (у праваслаўі Якава, у каталіцтве Уладыслава ІІ), скончылася Востраўскім пагадненнем, якое зрабіла немагчымай інкарпарацыю ВКЛ у Польшчу, што было амаль непазбежна пасля Крэўскай уніі 1385 году.

У часы Вітаўта нашая краіна сапраўды дасягнула свайго найвялікшага росквіту як у культуры (яна мела нацыянальны беларускі характар), так і на міжнароднай арэне. Вымусіўшы Ягайлу пайсці на замірэнне, Вітаўт тым самым умацаваў мір паміж ВКЛ і Польшчай, што дало свой плён праз васемнаццаць гадоў, калі аб’яднаныя сілы Польшчы і ВКЛ разграмілі магутны Ордэн крыжаносцаў, альбо, як яго яшчэ называлі ў Польшчы, Закон, які рэальна пагражаў народам гэтых краінаў. У бітве пад Грунвальдам у 1410 годзе вырашальнае значэнне ў самы цяжкі момант бітвы мела мужнасць трох смаленскіх палкоў. У сённяшняй гістарыяграфіі, асабліва ж рускай, гэтым падкрэсліваецца значнасць для перамогі менавіта рускіх палкоў. Гэта ня што іншае, як звычайная фальсіфікацыя, бо на момант Грунвальдскай бітвы Смаленск уваходзіў у склад ВКЛ.

Постаць Вітаўта Вялікага (1350 – 1430) упершыню ў беларускай літаратуры выведзеная ў рамане эміграцыйнага пісьменніка Уладзімера Случанскага "Драбы", але яна патрабуе не аднаго твору, таму што яго жыццё і яго эпоха ў гісторыі беларускай дзяржавы маюць велізарнае значэнне. Дастаткова ўспомніць хаця б той факт, што менавіта Вітаўт у 1416 годзе ўтварыў праваслаўную мітраполію ў ВКЛ з цэнтрам у Новагародку, і пры ім пачаўся працэс цэнтралізацыі Вялікага княства Літоўскага – нашай дзяржавы.

Прачытаць пачатак раману "Знак Вялікага магістра" можна тут.

Падрабязней пра аўтарку тут.


Раім таксама паглядзець:
Іпатава Вольга. Прадслава
6.49 р.

Іпатава Вольга. Прадслава

Аповесць Вольгі Іпатавай — прызнанага майстра гістарычнае прозы — прысвечаная Святой Еўфрасінні Полацкай, асветніцы і адной з найвыбітных постацяў свайго часу. Чытае Андрэй Каляда.

Дайнека Леанід. Меч князя Вячкі
4.99 р.

Дайнека Леанід. Меч князя Вячкі

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта – гераічная барацьба гараджан старажытнага полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі.

Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
6.49 р.

Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае

Гэта – яго кніга жыцця. Мікола Ермаловіч працаваў над ёй да апошніх сваіх дзён, паспеўшы ўнесці ў яе ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. Слухач упершыню мае магчымасць у поўным выглядзе пазнаёміцца з праўдзівай гісторыяй беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага.