Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Іван Шамякін: вядомы і невядомы

Іван Шамякін: вядомы і невядомы
4.99 р.
Вага: 640 г
Памеры: 170x250 мм



Успаміны, эсэ, аповесць. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. – 272 с

ISBN 978-985-6994-13-8

У гэтым зборніку ўспаміны дачкі суседнічаюць з навукова-папулярнымі артыкуламі пра маладаследаваныя аспекты творчасці народнага пісьменніка Беларусі, эсэістычнымі нататкамі, з якіх вобраз I. Шамякіна яскрава і шматгранна паўстае на фоне эпохі, сяброўскіх і сямейных стасункаў, у яго стаўленні да розных відаў мастацтва. Асобны раздзел выдання складае мемуарная аповесць I. Шамякіна "Слаўся, Марыя!".

Кніга цікавая неардынарным падыходам да гісторыі грамадства і мастацкай літаратуры. Адрасуецца школьнікам, студэнтам, навукоўцам і ўсім, хто цікавіцца айчыннай культурай.

ЗМЕСТ

Таццяна Шамякіна.
ІВАН ШАМЯКІН У НЕЗВЫЧАЙНЫХ РАКУРСАХ

I. 3 асабістага
Родныя Івана Шамякіна. (Звесткі энцыклапедычнага кшталту)
Урыўкі з дзённіка дачкі пра падзеі аднаго года ў жыцці I. Шамякіна, 1980 год
Успаміны пра бацьку

II. Радавод
Тэрыторыя любові (маці пісьменніка)
Тэрыторыя кахання (жонка пісьменніка)
Тэрыторыя шчасця (дзеці пісьменніка)

III. Артыкулы пра творчасць I. Шамякіна
Іманентнасць развіцця сюжэта ў творах I. Шамякіна
(на матэрыяле аповесці "Помста")
Міф пра Сталіна і яго развянчанне М. С. Хрушчовым
ва ўспрыняцці беларускіх пісьменнікаў ваеннага пакалення
Псіхалагізм аповесці I. Шамякіна "Ах, Міхаліна, Міхаліна..."
Сюжэтнае майстэрства Івана Шамякіна ў аповесці "Першы генерал"
Тэма і сюжэт аповесці "Браняпоезд "Таварыш Ленін""
Сацыяльная праблематыка твораў Івана Шамякіна
ва ўспрыняцці сучасных чытачоў
Сімволіка загалоўкаў у творах Івана Шамякіна
Моўныя сродкі пачатку мастацкага твора
як элемент аўтарскага стылю Івана Шамякіна
Віктар Каваленка – даследчык творчасці I. Шамякіна

IV. Жыццё і творчасць I. Шамякіна ў сувязі з рознымі відамі мастацтва
Архітэктура ў жыцці і творчасці Івана Шамякіна
Выяўленчае мастацтва ў жыцці і творчасці Івана Шамякіна
Музыка ў жыцці Івана Шамякіна

Іван Шамякін.
СЛАЎСЯ, МАРЫЯ!
Гісторыя кахання, любові і жыцця


Шамякін: класік і чалавек

Укладальнік зборніка Таццяна Шамякіна, дачка пісьменніка, вельмі смела паспрыяла "ачалавечванню" вобраза класіка Івана Шамякіна. Новая, часам вельмі прыватная інфармацыя не толькі не зашкодзіла традыцыйнаму ўяўленню пра пісьменніка, але безумоўна паўплывае на асучасніванне яго іміджу.

У гэтым біяграфічным зборніку нязмушана спалучаюцца жывыя ўспаміны і навуковыя тэксты. Структура кнігі – усеабдымная: звесткі энцыклапедычнага кшталту пра сям'ю пісьменніка, асобны раздзел пра маці, жонку і дзяцей, літаратуразнаўчыя эсэ Таццяны Шамякінай пра творчасць бацькі і яго час, эсэ пра сувязь творчасці класіка з архітэктурай, выяўленчым мастацтвам і музыкай. Годным завяршэннем кнігі стала мемуарная аповесць Івана Шамякіна пра жонку "Слаўся, Марыя!".

Укладальніца кнігі тонка расставіла акцэнты ў хібах і вартасцях бацькі: і вось чытач бачыць, як аўтар усесаюзных бестсэлераў, заможны і няшчодры ў побытавым жыцці чалавек, пасля распаду СССР і страты капіталу робіцца фаталістам у фінансавых справах.

Цікава чытаюцца і звесткі пра сям'ю пісьменніка – дзяцей (а іх было чацвёра, і розніца паміж старэйшай і малодшай дочкамі – 20 гадоў), унукаў. Пасталеўшы, дзеці заўважылі за бацькам нечаканую ўласцівасць: ён быў далёкі ад іх жыцця, не памятаў важныя эпізоды іх дзяцінства, і калі пісаў тэкст да 55-годдзя дачкі Таццяны, то карыстаўся пераважна ўспамінамі родных, хоць увогуле на сваю памяць не скардзіўся.

Няўжо жыццё ўласных дзяцей не здавалася яму цікавым? Такую няўвагу бацькі дачка абгрунтавала не тым, што адразу просіцца ў тлумачэнне (Іван Шамякін сапраўды быў вельмі заняты і пісьменніцкімі, і дзяржаўнымі справамі). Не, прычыну такога стаўлення дачка ўбачыла ў надзвычайным і самадастатковым каханні бацькоў.

І, нібыта доказам гэтай версіі, – аповесць "Слаўся, Марыя! Гісторыя кахання, любові і жыцця". Яна пачынаецца цытатай з твора І. Буніна пра тое, што ў труне ляжала "безобразное". Шамякін працытаваў і не пагадзіўся: "І ў труне, пасля сямі месяцаў <...> цяжкой невылечнай хваробы – лейкозу – яна была для мяне прыгожай". Лёс з дзяцінства зводзіў і разводзіў іх, каб аднойчы паяднаць на доўгія дзесяцігоддзі, каб урэшце злучыць назаўсёды, каб у чарговы раз пацвердзіць вядомае выслоўе пра тое, што за спінай выдатнага мужчыны заўсёды стаіць

Аксана Бязлепкіна
Газета "Звязда"


Раім таксама паглядзець:
Шамякін Іван. Злая зорка. Сатанінскі тур
6.99 р.

Шамякін Іван. Злая зорка. Сатанінскі тур

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921 – 2004) увайшлі раман "Злая зорка" і аповесць "Сатанінскі тур".

Шамякін Іван. Сэрца на далоні
4.99 р.

Шамякін Іван. Сэрца на далоні

У кнігу ўвайшоў раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна «Сэрца на далоні», які ў 1968 годзе разам з пенталогіяй «Трывожнае шчасце» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Якуба Коласа. Твор прысвечаны жыццю гарадской інтэлігенцыі — партыйных работнікаў, журналістаў, урачоў.

Максім Багдановіч: вядомы і невядомы
7.38 р.

Максім Багдановіч: вядомы і невядомы

У зборнік уключаныя даследаванні творчасці Максіма Багдановіча 1910 – 1940-х гадоў, дзякуючы якім можна прасачыць, як паэзія класіка беларускай літаратуры ўспрымалася на працягу першай паловы XX стагоддзя. Акцэнт зроблены на літаратуразнаўчыя працы, што не перавыдаваліся з часоў першапублікацыяў.