Качук Юры. Моц смаку : Беларуская кухня

Качук Юры. Моц смаку : Беларуская кухня
63.99 р.
Вага: 995 г
Памеры: 220x220 мм



Беларуская кухня. – Беласток : Ортдрук, 2010. – 228 с. Цвёрдая вокладка + кардонны футарал.

ISBN 978-83-89396-48-8

Кніга Юрыя Качука змяшчае не толькі рэцэпты з падрабязным апісаннем гатавання страў, але і шматлікія фотаздымкі, зробленыя аўтарам падчас прыгатавання. Гэтую энцыклапедыю кухарства стварыў сапраўдны знаўца свае справы, які не толькі дзеліцца ведамі, але і сам заахвочвае чытачоў стаць сваімі калегамі – узяць удзел у творчым працэсе.

Унікальнае выданьне – для гастранамічных гурманаў і ня толькі! Звышякасная паліграфія, падарункавы кардонны футарал, закладка для старонак – словам, выдатны падарунак сабе і знаёмым!

Юры Качук

ЗМЕСТ

Алесь Чахольскі. АДРАДЖЭННЕ КРАІНЫ СМАКУ
Яніна Чыжэўска. ПРЫЕМНАЕ ЗНАЁМСТВА
Юры Качук. AB OVO USQUE AD MALA

ТАБЛІЦА ПЕРАЛІКУ НА ГРАМЫ

СТРАВЫ З ЯЙКАЎ
Яйкі ўсмятку
Яйкі "ў мяшэчак"
Яйкі ўкрутую
"Гняздо" з яйкам
Яйкі на грэнках
Калатуха
Яечня з сырам
Яечня са смятанай
Яечня з грыбамі
Яечня з агароднінай
Яйкі крыпаныя сечаным селядцом
Яйкі крыпаныя грыбамі
Яечня з дранікамі
Багатая яечня
Яечная каўбаса

ЗАЕДКІ
Салата са шчыпяроў цыбулі
Салата з капусты
Салата з агуркоў
Салата з кіслай капусты і бурака
Салата з кабачкоў
Рэдзька з яйкам
Рэдзька са шмальцам
Салата з рэдзькі і морквы
Зялёная салатка са смятанай і яйкам
Салата з бурака са смятанай
Бульба з бураком
Салата з морквы і часнаку
Салата са свежых памідораў і яблыкаў
Салата з радыскі са смятанай
Салата з памідораў і цыбулі
Вясновая салата
Летняя салата
Восеньская салата
Зімовая салата
Салата з парэчкі і морквы
"Сялянская" салата
Салёныя агуркі
Марынаваныя агуркі з цыбуляй
Марынаваныя агуркі ў тамаце
Марынаваныя буракі
Марынаваныя кветкавыя стрэлкі часнаку

ЗАЕДКІ З СЕЛЯДЦА
Селядзец марынаваны
Селядзец "на хуткую руку"
Селядзец са смятанай і яблыкамі
Селядзец у гарчычнай заправе
Селядзец з садавіной і агароднінай
Фаршмак
Селядзец з памідорамі
Селядзец з салерай
Зразы з селядца
Селядзец па-зэльвенску
Ікра з селядца
Рыбнік
Салата з печані траскі
"Зяльвянка"
Акуні пад таматавай заправай
Рыба ў цесце
Рыбная тушанка
Ракі вараныя
Салёная рыба
Вяленая рыба
Салата з печанню
Салата "Папараць-кветка"
Салата "Журавінка"
Салата "Нёманская"
Салата "Гарадзенская"
Халадзец, квашаніна, хуткі
Языкі ў вушах
Марынаваны язык
Язык тушаны ў таматавай заправе
Язык смажаны ў цесце
Заліўны язык
Крыпаны язык
Рулет з рубцоў, языка і мяса
Парася ў жэле
Рулет са свініны з агароднінай
Свіное салёнае сала (сухім спосабам, па-звычайнаму)
Сала па-кандацку
Свіны салёны бачок
Свіное салёнае сала (у расоле)
Вантрабянка
Кішка, крывянка
Каўбаса з печані
Сальцісон
Зэльц
Свойская каўбаса
Наваградская каўбаса
Вэнджаная сухая каўбаса
Шынка ў сінюзе
Шынка па-традыцыйнаму
Кумпяк
Паляндвічкі са свіной выразкі
Паляндвіца
Цешчына смаката
Салата з кураціны

СТРАВЫ З ГРЫБОЎ
Марынаваныя грыбы
Салёныя грыбы
Салата з марынаваных грыбоў
Салата з салёных грыбоў
Салата з печаных грыбоў
Салата са свежых шампіньёнаў
Салата з марынаваных шампіньёнаў
Салата з баравікоў
Грыбная зімовая салата
Салата са свежых грыбоў і бульбы
Салата з марынаваных грыбоў і бульбы
Грыбная салата з бульбай і маянэзам
Грыбная салата з памідорамі
Грыбная салата з яйкам і маянэзам
Салата з марынаваных грыбоў і зялёнага гарошку
Грыбная салата з вяндлінай
Салата з сушаных грыбоў і селядца
Грыбная поліўка
Вушкі з грыбамі
Грыбная салянка
Грыбная салянка з мясам
Грыбны суп
Суп з лісічак
Грыбны суп з агароднінай
Грыбная поліўка з агароднінай
Грыбны суп з чарнаслівам
Грыбны суп з бульбай
Грыбны суп з кабачкамі
Грыбны суп з гарбузом
Грыбны суп з аўсянымі крупамі
Панцак з грыбамі
Сёрбанка са свежых грыбоў
Грыбная поліўка з панцаком
Тушаныя грыбы
Грыбы тушаныя ў вяршках
Тушаныя шампіньёны
Грыбы тушаныя з агароднінай
Тушаныя маслякі
Грыбы тушаныя з бульбай
Баравікі ў вяршках
Грыбы тушаныя з памідорамі
Грыбы смажаныя ў цесце
Смажаныя грыбы
Смажаныя рыжыкі
Грыбы смажаныя з цыбуляй у смятане
Грыбы смажаныя па-сялянску
Чырвонагаловікі запечаныя ў смятане
Апенькі запечаныя з памідорамі
Грыбы запечаныя ў смятане
Шампіньёны запечаныя ў малацэ
Шампіньёны ў смятане
Галубцы з грыбамі
Грыбныя катлеты

ВАРЫВА
Мясны прыварак
Поліўка з калдунамі
Поліўка з курыцы
Суп з мяснымі галкамі
Бульбяны суп з галкамі і часнаком
Суп з галкамі з курынага мяса
Суп з трыбухамі
Поліўка з маладой бульбай
Церцюха
Мачанка
Цыбульнік з рысам
Кулеш
Крупнік
Жур
Нішчымны жур
Малочны жур
Журавінавы жур
Жур з вяндлінай
Рысавы суп з цытрынай
Старасвецкая кашка
Лагодны суп
Хлебны квас
Цура, крышанка
Бурачны квас
Боршч
Боршч з грыбамі
Верашчака
Цвікленя
Бацвінне
Халаднік
Халаднік з кіслым малаком
Лапеня
Гарбузок
Капуснік
Капуснік з кіслай капусты
Нішчымны капуснік з яблыкамі
Далікатны суп
Шчаўе
Расольнік
Грыжанка
Суп з маладога гароху
Гарохавы суп
Гарохавая сёрбанка
Шупеня
Фасолевы суп па-зэльвенску
Дзярэчынская падкалотка

МЯСНЫЯ СТРАВЫ
Пячыста
Пячыста з марынаванай свініны
Пячыста з вішнямі
Пячыста са слівамі
Пячыста з яблыкамі
Пячыста з арэхамі
Зразы традыцыйныя
Зразы хуткія
Зразы святочныя
Зразы з рысам
Смажаная свініна па-звычайнаму
Свініна па-хатняму
Паляндвіца па-гусарску
Ялавічына далікатная пад лютам
Ялавічына тушаная з чарнаслівам
Паляндвіца адвараная з агароднінай
Колцы
Ялавічына кісла-салодкая
Ялавічына з яблыкамі
Адвараная цяляціна
Бараніна з грэчкай
Свініна з фасоллю
Свініна ў капусным расоле
Пражаніна, прыжаніна
Смажаніна па-лідску
Тушанка меская
Тушанка з бараніны
Свіны кумпяк у сухарах
Гуляш па-дзярэчынску
Будзённая вячэра
Мяса на ражне
Свіныя рабрыны па-засцянкоўску
Крыпаны свіны бачок
Катлеты "Белавежскія"
Бэбах
Юц
Трыбушкі, рубцы, флякі
Бігас
Бігас класічны
Бігас з салёнымі агуркамі
Бігас па-хатняму
Галубцы традыцыйныя
Перац крыпаны
Кабачкі крыпаныя
Памідоры крыпаныя
"Вожыкі"
"Вожыкі-здабытчыкі"
Біткі
Катлеты з цяляціны з мазгамі
Катлеты з хрэнам
Катлеты пышныя
Рулет фальварковы
Катлеты вясковыя
Прынёманская вячэра
Каўбаскі "Белавежскія"
Паляўнічыя каўбаскі
Рулька з агароднінай
Рулька ў піве
Свіныя ножкі з фасоллю
Печань смажаная са смятанай
Печань з цытрынай
Тушанка з сэрца
Курыца смажаная з бульбай
Курыца смажаная з грыбамі
Курыца ў гарбузе
Курыца адвараная
Кураня смажанае
Курыца крыпаная
Качка крыпаная
Гусь з капустай
Гусіная шыйка
Індычка смажаная

СТРАВЫ З ДЗІЧЫНЫ
Кандзёр
Смажаніна паляўнічая
Язык вепрука
Рабрыны па-паляўнічаму
Паляўнічы падвячорак
Адпяркі паляўнічыя
Заяц смажаны
Заяц тушаны з віном
Смажаная дзікая качка

РЫБНЫЯ СТРАВЫ
Юха
Крыпаны карп з бульбай
Карп запечаны з грыбамі
Карп крыпаны грэчкай
Карп з чырвоным віном
Карп з чырвоным перцам
Рыба смажаная
Рыба па-заморску
Карп крыпаны па-суседску
Рыба тушаная
Рыбныя галкі
Акунь запечаны па-гаспадарску
Рыба па-гультайску
Карасі запечаныя
Лінь мудрагеліста прыгатаваны
Шчупак з хрэнам
Шчупак з грыбамі ў белым віне
Шчупаковая запяканка
Шчупак тушаны ў смятане

СТРАВЫ З АГАРОДНІНЫ
Булдава з ныркамі і грыбамі
Рагуля, "бульбяны хлеб"
Бульба печаная
Таўчонікі
Сачні
Капуста тушаная
Калдуны бульбяныя, пызы
Бульбяныя хрушчы
Цыбрыкі
Бульбішнікі
Камы
Бульбяныя пампухі
Бульбяная бабка
Маркоўная бабка
Бульбяная кішка
Дранікі крыпаныя
Патэльнікі
Капытка
Гарохавыя аладкі
Аладкі з кабачка

СТРАВЫ З МАЛАКА, МУКІ І КРУП
Зацірка
Бацянка
Малочны суп
Пелюхі
Рулі
Маннік
Саладуха
Локшыны
Мазуркі
Бабіна каша
Наліснікі
Верчыкі
Калдуны мучныя
Клёцкі
Сырнікі
Шалтаносы
Аладкі
Рагойш

ЛАСУНКІ І СЛОДЫЧЫ
Агуркі з мёдам
Арэхі ў мёдзе
Грушы з мёдам
"Дзьмухаўцы"
"Дзед"
Трускаўкі з вяршкамі
Крыпаныя яблыкі

НАПОІ
Абсэнт 1892
Палыновая настойка
Ліпавая настойка
Вішняк
Вішнёвая запяканка
Вішнёўка
"Дзьмухавец"
Мазагран
Медавуха
Гарэлка мядовая
Крушон
Саладуха
Раўгеня
Сыта
Крупнік
Сула, бэрка
Кляновік
"Бурштын"
Грушоўка
Малінаўка
Рабінаўка
Сідр

ТЛУМАЧЭННІ

Качук Юры. Моц смаку : Беларуская кухня / Старонкі з кнігі
Качук Юры. Моц смаку : Беларуская кухня / Старонкі з кнігі
Качук Юры. Моц смаку : Беларуская кухня / Старонкі з кнігі

Колькі рэцэптаў з "Моцы смаку" тут.

Артыкулы пра кнігу "Моц смаку. Беларуская кухня": у Нашай Ніве, на Тваім стылі, у Народнай волі і ў ARCHE.


Раім таксама паглядзець:
Літоўская гаспадыня. Першая беларуская гаспадарча-кулінарная энцыклапедыя
11.29 р.

Літоўская гаспадыня. Першая беларуская гаспадарча-кулінарная энцыклапедыя

Гэтая кніга – своеасаблівая энцыклапедыя і каштоўная крыніца звестак аб тым, як вялі гаспадарку беларускія жанчыны (беларусы аж да пачатку XX стагоддзя называліся літвінамі). Утрымлівае шмат надзвычай цікавых і карысных парадаў і рэкамендацый: як зберагчы ў належным стане дом, як захоўваць, сушыць, саліць, марынаваць гародніну і садавіну, як варыць варэнне, як улічваць даходы і расходы ў гаспадарцы, як засцерагчыся ад пажару, як заставацца прывабнай…

Микульчик Елена. Лучшие блюда белорусской кухни/Mikulchyk Elena. The best dishes
24.99 р.

Микульчик Елена. Лучшие блюда белорусской кухни / Mikulchyk Elena (Алена Мікульчык). The best dishes of belarusian cuisine

Подарочное издание на русском и английском языках.

Книга станет замечательным подарком не только для тех, кто хочет познакомиться с белорусской кухней и научиться готовить, но и для желающих приятно и занимательно провести время — узнать историю происхождения блюд и познакомиться с жизнью белорусов через кулинарию. Безусловно, подойдёт в качестве подарка зарубежному гостю, так как всё содержание в книге полностью дублируется на английском языке.

Сахута Яўген. Беларускае народнае мастацтва
12.99 р.

Сахута Яўген. Беларускае народнае мастацтва

Выданне дае комплекснае ўяўленне пра адну з найважнейшых галін традыцыйнай мастацкай культуры Беларусі – народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, мастацкія рамёствы і промыслы. Разглядаюцца іх набыткі і традыцыі, а таксама сучаснае становішча, вызначаюцца нацыянальная адметнасць і месца ў еўрапейскім кантэксце, грунтоўна характарызуюцца найбольш пашыраныя віды беларускага народнага мастацтва: разьбярства, ганчарства, кавальства, ткацтва, роспіс, пляценне з прыродных матэрыялаў.

Чарка "Беларускі арнамэнт"
4.29 р.

Чарка "Беларускі арнамэнт"

Матэрыял: шкло.
Колер: празрысты.
Аб'ём: 35 мл.

Камэнтары

chasova adsutnichae

А колькі часу яна будзе адсутнічаць?

Далучаюся да пытання.

Далучаюся да пытання.

Ад Prastora.by

Кніга выдавалася ў Польшчы, і таму, на жаль, існуюць пэўныя праблемы як з дастаўкаю яе ў Беларусь, так і зь пералікам цаны на беларускія грошы - выдаўцы проста ня ведаюць, па якім кошце яе прадаваць, каб потым мець магчымасьць канвэртаваць атрыманыя беларускія грошы ў польскія і разьлічыцца за друк. Як толькі гэтыя пытаньні ўрэгулююцца, і выдаўцы зробяць дапастаўку на Prastora.by, кніга адразу зьявіцца ў нас у продажы.

Моц смаку: беларуская кухня

Прабачце, цi можна будзе калi-небудзь набыць кнiгу Качука Юрыя. Моц смаку : Беларуская кухня?

Выдатная кніга! Рэкамендую!

Выдатная кніга! Рэкамендую!

Выдатна!

Хоць і даражэй за звычайную кнігу, але яно таго варта. Кантэнт арыгінальны, а не "copy-paste" з кулінарных сайтаў, ёсць фотаздымкі амаль кожнага блюда - то бок аўтар апісвае не гепатэтычныя блюда, а тое што гатаваў асабіста. Паліграфія - найлепшае што я сустракаў за апошнія 4..5 гадоў у Беларусі - вышэйшай якасці (можна паліграфію параўнаць з кніжкай Пятра Васючэнкі пра паноў, хто яе мае - зразумее).
Вельмі задаволены пакупкай.