Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Каляда Андрэй. Расповяды пра каханне

Каляда Андрэй. Расповяды пра каханне
19.99 р.
Вага: 480 г
Памеры: 130x200 мм



Кніга перакладаў. – Мінск : В. Хурсік, 2012. – 480с.

ISBN 978-985-6888-77-2

Пераклады на беларускую мову выбраных твораў (апавяданні, аповесці) рускіх і савецкіх класікаў – ад Мікалая Карамзіна, Аляксандра Пушкіна і Івана Тургенева да Канстанціна Паўстоўстага, Максіма Горкага і Антона Чэхава. Пераклад Андрэя Каляды.

УВАГА: змест кнігі і змест DVD "Расповяды пра каханне" адрозніваюцца!

Андрэй Каляда – вядомы беларускі тэатральны педагог (кандыдат педагагічных навук, прафесар), аўтар шматлікіх артыкулаў па праблемах майстэрства вуснай мовы, сцэнічнага слова, вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў філалагічных і тэатральных факультэтаў, а таксама для настаўнікаў беларускай і рускай літаратураў.

Як перакладчык выдаў некалькі кніг, у тым ліку выбранае Нобелеўскіх лаўрэатаў – Б. Пастэрнака, М. Шолахава, А. Салжаніцына, а таксама "Лаліту" У. Набокава, кнігу выбраных твораў І. Буніна і некалькі кніг Ф. Дастаеўскага.

ЗМЕСТ

Мікалай Карамзін
БЕДНАЯ ЛІЗА

Аляксандр Пушкін
ЗАВІРУХА

Міхаіл Лермантаў
КНЯЗЁЎНА МЭРЫ

Іван Тургенеў
ПЕРШАЕ КАХАННЕ
Леў Талстой
КРЭЙЦАРАВА САНАТА

Канстанцін Паўстоўскі.
КОШЫК 3 ЯЛОВЫМІ ШЫШКАМІ
СТАРЫ КУХАР

Вольга Кабылянская
ЗЯМЛЯ

Максім Горкі
МАКАР ЧУДРА

Вера Інбер
САЛАВЕЙ I РУЖА

Антон Чэхаў
ДАМА 3 САБАЧКАМ
ЧОРНЫ МАНАХ
РАСПОВЯД СПАДАРЫНІ NN
БЕЗ ЗАГАЛОЎКА
АГРЭСТ
ПРА КАХАННЕ
ЖАРЦІК


Бедная Ліза (урывак)

Магчыма, ніхто з тых, хто жыве ў Маскве. не ведае так добра наваколле горада гэтага, як я, таму што ніхто часцей за мяне не бывае ў полі, ніхто больш за мяне не вандруе пехатою, без плана, без мэты - куды вочы глядзяць - па лугах і гаях, па ўзгорках і раўнінах. Кожнае лета знаходжу новыя прывабныя мясціны ці ў старых заўважаю новае хараство.

Ды толькі найбольш даспадобы мне тая мясціна, на якой узвышаюцца змрочныя вежы Сі... нава манастыра. Калі стаіш на гэтай гары, з правага боку бачыш амаль усю Маскву, гэтыя гмахі дамоў і цэркваў, якія трапляюць у поле зроку, нагадваючы велічны амфітэатр: маляўнічы краявід, асабліва калі яго асвятляе сонца, калі вячэрнія промні яго палаюць на шматлікіх залатых купалах, на безлічы крыжоў, што ўзносяцца да нябёсаў! Унізе рассцілаюцца сакаўныя, густа-зялёныя лугі, а за імі па жаўтаватых пясках цячэ светлая рэчка, спакойную плынь якой парушаюць лёгкія вёслы рыбацкіх лодак ды стырно грузных стругаў, што плывуць з найбольш пладаносных краёў Расійскай імперыі, каб накарміць згаладалую Маскву хлебам. На другім беразе ракі віднеецца дубовы гай, каля якога пасвяцца вясковыя статкі: там маладыя пастухі. седзячы ў цяньку пад дрэвамі, спяваюць нудлівыя песні і такім чынам скарачаюць свае доўгія аднастайныя летнія дні. Трохі далей, у густой зеляніне старасвецкіх вязаў, зіхаціць золатагаловы Данілаў манастыр; яшчэ далей, амаль на самым краі гарызонта, сінеюцца Вераб'іныя горы. На левым жа баку відаць шырачэзныя палеткі збажыны, ляскі. тры, мо чатыры вёсачкі і ўдалечыні сяло Каломенскае з высокім палацам сваім.


Раім таксама паглядзець:
Расповяды пра каханне
6.99 р.

Каляда Андрэй. Расповяды пра каханне (DVD)

Аўдыёкнігазбор перакладаў на DVD. Агульны час гучання: 51 гадзіна 20 хвілінаў.

Пераклады на беларускую мову выбраных твораў (апавяданні, аповесці) рускіх і савецкіх класікаў – ад Мікалая Гогаля і Міхаіла Лермантава да Антона Чэхава, Івана Тургенева і Льва Талстоя. Пераклад Андрэя Каляды.

Набокаў Уладзімір. Лаліта / Астаф'еў Віктар. Вясёлы салдат
7.99 р.

Набокаў Уладзімір. Лаліта / Астаф'еў Віктар. Вясёлы салдат

Вядомыя раманы "Лаліта" і "Вясёлы салдат" ў перакладзе на беларускую мову.

Выбраныя творы нобелеўскіх лаўрэатаў
4.99 р.

Выбраныя творы нобелеўскіх лаўрэатаў

Кнігу перакладаў на беларускую мову склалі выбраныя творы лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Б. Пастэрнака, М. Шолахава і А. Салжаніцына, а таксама нобелеўскія прамовы аўтараў. Пераклаў Андрэй Каляда.

Бунін Іван. Акаянныя дні
9.99 р.

Бунін Іван. Акаянныя дні

Пераклад кнігі рускага пісьменніка, лаўрэата нобелеўскай прэміі па літаратуры, Івана Аляксеевіча Буніна, якая змяшчае дзённікавыя запісы, якія ён вёў у Маскве і Адэсе з 1918 па 1920 год.

"Акаянныя дні" Буніна злучаюць ў сабе як рысы дакументальных жанраў, так і ярка выяўлены мастацкі пачатак.