Канановіч Іван. Старыя званы

Канановіч Іван. Старыя званы
4.99 р.
Вага: 550 г
Памеры: 150x245 мм



Аповесці, апавяданні. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 365 с.

ISBN 978-985-02-1031-9

Проза Івана Канановіча глыбока псіхалагічная і мнагатэмная, створаная на крутым пераломе часу, калі гарадскі лад жыцця спрабуюць асэнсаваць і не могуць прыняць душой нядаўнія выхадцы з вёскі. Такая і новая кніга вядомага пісьменніка "Старыя званы", у якую ўвайшлі аповесці "Асобая зона", "Чорныя цені", "Майдан", апавяданні "Дачныя куры", "Прыватны выпадак", "Зора і Канарац", быль "Крынічка". У гэтых і іншых творах аўтар з веданнем справы даследуе і аналізуе супярэчлівыя сацыяльныя і этычныя праблемы сучаснасці. Кніга выдаецца з нагоды 70-годдзя Івана Канановіча, які больш за дваццаць гадоў працаваў рэдактарам прозы ў выдавецтве "Мастацкая літаратура".

ЗМЕСТ

Калоссе з глыбокага ворыва. В. Гардзей

Аповесці
Старыя званы
Асобая зона
Чорныя цені
Майдан

Апавяданні
Дачныя куры
Прыватны выпадак
Зора і Канарац
Спелыя суніцы
Дзедавы пчолы
Крынічка. Быль

Іван Канановіч нарадзіўся ў 1938 годзе ў вёсцы Кукавічы Капыльскага раёна. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў на цаліне, слесарам на Мінскім аўтазаводзе, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". Аўтар кніг прозы "Заводскія світанні", "Белы чыгун", "Цёплы камень", "Асобая зона", "Чорныя цені", шматлікіх нарысаў, замалёвак, артыкулаў.

Падрабязней пра аўтара тут.


Раім таксама паглядзець:
Гніламёдаў Уладзімір. Уліс з Прускі
2.68 р.

Гніламёдаў Уладзімір. Уліс з Прускі

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком – як новы Уліс – ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.

Федарэнка Андрэй. Нічые
1.65 р.

Федарэнка Андрэй. Нічые

Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 430 с. – (Беларуская проза XXI стагоддзя). Цвёрдая вокладка.

Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

2.28 р.

Бутэвіч Анатоль. Раскіданае гняздо крывіцкай славы

Незвычайная вандроўка па Крэўскіх мурах. – Мінск, Беларуская навука, 2008. — 127 с., [16 с.] іл.