![]() |
1.30 р.
Вага: 300 г
Памеры: 130x200 мм
|
Рышард Капусцінскі — легенда польскай журналістыкі, сусветнавядомы рэпарцёр, пісьменнік, паэт. Чалавек з унікальным пачуццём падзеі, якое беспамылкова вяло яго туды, дзе рабілася гісторыя. Ён быў сведкам дзесяткаў пераваротаў і рэвалюцыяў, руйнавання імперыяў і з’яўлення новых дзяржаваў.
Пер. з польск. Я. Салейчука. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 344 с. — (Кнігарня "Наша Ніва").
ISBN 978-985-6901-07-5
"Імперыю" пераклаў Яўген Саляйчук, перакладчык з Пінску. Гэтая кніга апісвае падарожжа аўтара праз увесь Савецкі Саюз, здзейсненае пры канцы 1980-х. Капусцінскі па-журналісцку дакладна выпісвае заўважныя светапоглядныя і побытавыя дэталі, якіх не знойдзеш у падручніках гісторыі таго часу ("Наша Ніва").
Рышард Капусцінскі (1932—2007) — легенда польскай журналістыкі, сусветнавядомы рэпарцёр, пісьменнік, паэт. Чалавек з унікальным пачуццём падзеі, якое беспамылкова вяло яго туды, дзе рабілася гісторыя. Ён быў сведкам дзесяткаў пераваротаў і рэвалюцыяў, руйнавання імперыяў і з’яўлення новых дзяржаваў.
Аўтар кніг рэпартажаў-эсэ: “Кіргіз злазіць з каня” (1968), “Яшчэ дзень жыцця” (1976), “Футбольная вайна” (1978), “Шахіншах” (1982), “Падарожжа з Герадотам” (2004) і інш.; і паэтычных зборнікаў: “Notes” (1986), “Законы прыроды” (2006).
Яго кнігі не раз былі прызнаныя кнігамі года паводле меркавання ўплывовых выданняў, а ў 1995 годзе ў Польшчы Капусцінскага абвясцілі журналістам стагоддзя. Быў уганараваны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі. Двойчы намінаваўся на Нобелеўскую прэмію.
Капусцінскі нарадзіўся ў Пінску і на ўсё жыццё захаваў прыхільнасць да Беларусі. Ён не раз гаварыў: “Я заўсёды шукаў мой дом, шукаў Пінск, — у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амерыцы”.
На беларускую мову перакладзены раман Рышарда Капусцінскага “Імператар” (Сesarz) (ARCHE. 2006. №5) і зборнік вершаў “Вяртанне” (2007).
ЗМЕСТ
ПЕРШЫЯ СПАТКАННІ
Пінск, 39
Транссібірская магістраль
Поўдзень, 67
З ВЫШЫНІ ПТУШЫНАГА ПАЛЁТУ
Трэці Рым
Храм і палац
Мы глядзім і плачам
Чалавек на бетоннай глыбе
Уцёкі ад сябе самога
Варкута: замерзнуць у агні
Заўтра бунт башкіраў
Расейская містэрыя
Пераскокваючы лужыны
Калыма, імгла ды імгла
Крэмль: чароўная Гара
Пастка
Сярэдняя Азія, пагібель мора
Памона гарадка Драгобыч
Вяртанне ў родны горад
ПРАЦЯГ БУДЗЕ
Працяг будзе
Андэрс Будэгорд
ДАДАТАК
Падарожжа з Рышардам Капусцінскім