|
32'200 р.
Вага: 630 г
Памеры: 185x300 мм (7 votes)
|
Аповесць / Маст. М. С. Басалыга. – Мінск : Беларусь, 2008. – 143 с. : іл. у супервокл.
ІSBN 978-985-01-0754-1
У гісторыка-дэтэктыўнай аповесці расказваецца аб трагедыі, якая разыгралася ў адным з глухіх куткоў старой Беларусі, аб загаварах цемрашалаў, прагных да золата і ўлады, аб смелых людзях, якія сталі на іх шляху, аб вераломстве і высакароднасці, аб страшным лёсе асуджанага на гібель шляхетнага роду Яноўскіх. Роду, які быў выратаваны дзякуючы гонару, мужнасці і каханню.
Падарункавае выданне аповесці багата ілюстраванае Міхаілам Басалыгам.
Я стары, я нават вельмі стары чалавек. І ніякая кніга не дасць вам таго, што на ўласныя вочы бачыў я, Андрэй Беларэцкі, чалавек дзевяноста шасці год. Кажуць, што доўгія гады лёс дае звычайна дурням, каб яны папоўнілі разумовы недахоп багатым вопытам. Ну што ж, я жадаў бы быць дурным удвая і пражыць яшчэ столькі, бо я дапытлівы суб'ект. Столькі цікавага адбудзецца на зямлі ў наступныя дзевяноста шэсць год!
А калі мне скажуць заўтра, што я памру, – ну то што ж: адпачынак таксама нядрэнная штука.
