![]() |
6.99 р.
Вага: 195 г
Памеры: 125x185 мм
|
Дзікае паляванне караля Стаха / Уладзімір Караткевіч.— Мінск : Папуры, 2015.— 304 с.
ISBN: 978-985-15-2483-5
"Створаная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць Уладзіміра Караткевіча мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць.
Справа, вядома, не толькі ў напружанасці прыгодніцкага сюжэта, што па-майстэрску распрацаваны ў аповесці, і не ў загадкава-страхавітых малюнках кавалькады "дзікага палявання", што гойсае на сваіх дрыкгантах па беларускіх лясах, наводзячы жах на наваколле. На мой погляд, тут моцна ўражвае нешта іншае, што ідзе, мабыць, з глыбокіх нетраў жыцця, а таксама ад лепшых традыцый літаратурнага рамантызму ў духу Майн Рыда, Вальтэра Скота, Генрыка Сянкевіча.
У "Дзікім паляванні караля Стаха" ўсё сышлося ў сваёй залатой меры."
Васіль Быкаў