Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім
3.98 р.
Вага: 950 г
Памеры: 145x215 мм



Раман. Для ст. шк. узросту. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 814 с. – (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-02-1070-8

"Каласы пад сярпом тваім" — адзін з найлепшых гістарычных раманаў у беларускай літаратуры. Уладзімір Караткевіч па-майстэрску ўзнаўляе панараму жыцця краю напярэдадні паўстання 1863 года. Чытач трапляе ў магнацкі палац і сялянскую хату, у гімназічны клас і на велікасвецкі баль і разам з галоўным героем рамана Алесем Загорскім адкрывае для сябе прыгажосць, веліч і трагедыю сваёй радзімы – Беларусі.

ЗМЕСТ

Кніга першая
     Выйсце крыніц

Кніга другая
     Сякера пры дрэве

 

Артыкул Адама Мальдзіса "Беларускі Вальтэр Скот" пра Уладзіміра Караткевіча можна прачытаць тут.

Артыкул Дзмітрыя Бугаёва "Рамантычны рыцар чалавечнасці" пра Уладзіміра Караткевіча можна прачытаць тут.

Пра Ўладзімера Караткевіча ў Вікіпэдыі.

Аўдыёкніга "Каласы пад сярпом тваім".


Раім таксама паглядзець:
Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (2 CD)
8.99 р.

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (2 CD)

Найвядомы, бадай, твор класіка беларускае літаратуры, дзякуючы якому да Беларушчыны прыйшлі і працягваюць прыходзіць пакаленні беларусаў. Сорак гадзінаў гучання, бліскучае выкананне майстра сцэнічнае мовы прафесара Андэя Каляды.

Караткевіч Уладзімір. Чазенія
4.99 р.

Караткевіч Уладзімір. Чазенія

У кнігу ўвайшлі аповесць "Чазенія", а таксама навэла "Кніганошы" і апавяданні "Барвяны шчыт", "Паром на бурнай рацэ", "Сіняя-сіняя..." ды іншыя творы, прасякнутыя любоўю да прыроды і гісторыі роднай Беларусі, у якіх апяваецца хараство і духоўная прыгажосць чалавека.

Караткевіч Уладзімір. Дзікае паляванне караля Стаха
3.22 р.

Караткевіч Уладзімір. Дзікае паляванне караля Стаха

У гісторыка-дэтэктыўнай аповесці расказваецца аб трагедыі, якая разыгралася ў адным з глухіх куткоў старой Беларусі, аб загаварах цемрашалаў, прагных да золата і ўлады, аб смелых людзях, якія сталі на іх шляху, аб вераломстве і высакароднасці, аб страшным лёсе асуджанага на гібель шляхетнага роду Яноўскіх. Роду, які быў выратаваны дзякуючы гонару, мужнасці і каханню.

Караткевіч Уладзімер. Быў. Ёсьць. Буду
6.49 р.

Караткевіч Уладзімер. Быў. Ёсьць. Буду

Зборнік вершаў "Быў. Ёсьць. Буду" — апошняя, разьвітальная кніга Ўладзімера Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнаньне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі, дадзены нам, спадкаемцам. У аўдыёкнігу ўвайшлі таксама выбраныя вершы Ўладзімера Караткевіча розных гадоў.