Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Карлюкевіч Алесь. І марам волю дам

Карлюкевіч Алесь. І марам волю дам
6.99 р.
Вага: 470 г
Памеры: 150x220 мм



Літаратурная карта Пухавіччыны. Алесь Карлюкевіч. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 2011. — 304 с. : іл. — Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-11-0566-9

Літаратурна-краязнаўчае даследаванне знаёміць з гісторыяй аднаго з рэгіёнаў Міншчыны. На старонках кнігі чытача чакаюць сустрэчы з А.Ельскім, М.Чаротам, Я.Коласам, А.Вольным, П.Глебкам, М.Паслядовічам, П.Рунцом, А.Бачылам, Г.Кляўко, Т.Бондар і іншымі беларускімі паэтамі, празаікамі, драматургамі. Шмат хто з іх нарадзіўся на Пухавіччыне, іншыя былі тут частымі гасцямі, пісалі свае творы на беразе Свіслачы, у маляўнічых лясных вёсках Беразянка, Глушка, Падбярэжжа...

Кніга адрасавана шырокаму колу аматараў айчыннай літаратуры, гісторыі і культуры роднага краю.

Карлюкевіч Алесь

ЗМЕСТ

Ад краязнаўства да радзімазнаўства
Ад аўтара
Уступ
Мар'іна Горка. Пасёлак Мар'іна
Гарэлец і ваколіцы
Шацк
Блужа
Талька і ваколіцы
Суцін
На радзіму Міколы Каспяровіча
Балачанка
Падбярэжжа
УЗацітавай Слабадзе
Беразянка
Пухавічы і блізкія ваколіцы
У Блоні
Турын
Да Ананіч
Скобраўка
Дукора
Хазянінкі, Матарова
Голацк
Лешніца
Пярэжыр
Зазер'е
Караваева
У Свіслачы
У Дружным
Бор
У Дрычыне
Раўнаполле
Рудзенск
Ваколіцы Рудзенска
Вузляны
Азярычына
Церабель: на радзіме Уладзіміра Ляпёшкіна
«Дудуткі»
Дудзічы
Бахаравічы
Пасляслоў'е

 

Карлюкевіч Алесь. І марам волю дам/ старонкі з кнігі

 

Карлюкевіч Алесь. І марам волю дам / старонкі з кнігі

 

Карлюкевіч Алесь. І марам волю дам / старонкі з кнігі

 


Уступ

Відаць, прымаўка, што кожны кулік сваё балота хваліць, прыдатная, калі размова заходзіць пра блізкую, радзімую старонку. Так часам і я думаю, калі расказваю некаму пра родны Пухавіцкі раён. Бачу, што хтосьці з суразмоўцаў, надта не ўслухоўваючыся, заўважае, што, маўляў, славутасцяў адусюль пароўну. Любы раён вазьмі — адусюль пісьменнікі, паэты, навукоўцы. Ды я выключна — пра літаратурна-краязнаўчыя прыярытэты Пухавіцкага раёна, не адмаўляючы, безумоўна, кожнаму ў праве ўшанавання сваёй роднай старонкі.

А калі ўжо расказваць пра Пухавіччыну, то адна толькі яе літаратурная гісторыя вартая асобнай кнігі. Колькі паэтаў, празаікаў, крытыкаў выйшла на шырокую прастору мастацкага слова з самой Мар'інай Горкі — адразу і не палічыш. Сапраўды, складваецца ўражанне, што характар у літаратурнага натхнення пухавіцкі.

«Літаратурнае краязнаўства — тая рака, што выводзіць да шырокіх і бязмежных марскіх, акіянічных прастораў гісторыі літаратуры і нават літаратуразнаўства і літаратурна-мастацкай крытыкі. Веданне пра тое, у якіх умовах фарміраваўся ў дзяцінстве талент будучага пісьменніка, хто, якія яркія асобы з мясцовых жыхароў ўплывалі на мову і мысленне будучага творцы, усё гэта дапамагае зрабіць свет паэта ці празаіка болей зразумелым і ясным, а ў выніку дазваляе ўзбагаціць чытача, усё грамадства ў гуманістычных і светлых перакананнях...».
Алесь Карлюкевіч

 

Алесь Карлюкевіч Нарадзіўся 6 студзеня 1964 у вёсцы Зацітава Слабада, Пухавіцкага раёна, Мінскай вобласці, Беларусь) — беларускі краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст.

Скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1985) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002). У 1981—1995 гадах служыў ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Працаваў у газетах «Звязда» (1995—1998), «Чырвоная змена» (1998—2002) — галоўны рэдактар, «Советская Белоруссия» (2002—2006). У 2006—2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009—2011 гадах галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад РВУ.

8 лістапада 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Звязда». З лістапада 2012 года — адначасова выконваючы абавязкі, са снежня 2012 — дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда». З кастрычніка 2011 года адначасова з'яўляецца старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 


Раім таксама паглядзець:
Ліхадзедаў Уладзімір, Карлюкевіч Алесь. Знічкі Айчыны
14.99 р.

Ліхадзедаў Уладзімір, Карлюкевіч Алесь. Знічкі Айчыны

Кніга складаецца з 30 раздзелаў, кожны з якіх распавядае пра канкрэтны куточак Бацькаўшчыны: Ашмяны, Валожын, Вілейку, Клецк, Мсціслаў, Свіслач, Стоўбцы, Чэрвень і шэраг іншых беларускіх гарадоў і мястэчак. Характэрнай рысай дадзенага выдання з’яўляецца тое, што ў невялікіх каментарыях да раздзелаў расказваецца пра тыя знакамітыя постаці пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, вучоных, чый лёс так ці інакш звязаны са згаданымі паселішчамі роднага краю.

Карлюкевіч Алесь. Старонкі Радзімазнаўства: Мясціны. Асобы
12.99 р.

Карлюкевіч Алесь. Старонкі Радзімазнаўства: Мясціны. Асобы

З кнігай краязнаўчых нарысаў і эсэ, прысвечаных розным куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках краіны, а таксама – у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы і нават адкрыцці. Ёсць сярод герояў "Радзімазнаўства…" і слаўныя асобы вучоных, падарожнікаў, мастакоў, пра якіх даследчык і краязнаўчы пісьменнік Алесь Карлюкевіч расказвае ўпершыню.

Шамякіна Таццяна. Міфалогія i беларуская літаратура
4.99 р.

Шамякіна Таццяна. Міфалогія i беларуская літаратура

Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса «Міфалогія і літаратура», але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў — студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках.

Марціновіч Алесь. Хто мы, адкуль мы... Кніга 1
4.99 р.

Марціновіч Алесь. Хто мы, адкуль мы... Кніга 1

Гістарычныя эсэ, нарысы. У 3 кнігах. Кніга 1. – Мінск: Беларусь, 2008. – 431 с. Цв. вокл.

Казлоўскі Міхась. Да кніжных скарбаў дакрануся…
5.99 р.

Казлоўскі Міхась. Да кніжных скарбаў дакрануся…

Адрасуецца тым, каго цікавіць духоўнае жыццё нашых папярэднікаў, а таксама феномен Яе Вялікасці Кнігі.

Шаўлякова Ірына. Сапраўдныя хронікі Поўні
4.99 р.

Шаўлякова Ірына. Сапраўдныя хронікі Поўні

Кніга будзе цікавая чытачам прафесійным і амаль прафесійным, чытачам-“аптымістам” і чытачам-“скептыкам”, чытачам-“сузіральнікам” і чытачам-“саўдзельнікам” – словам, усім тым, хто жыве ў літаратуры і жывы Літаратурай.