![]() |
6.99 р.
Вага: 350 г
Памеры: 200x240 мм
|
Зорны шлях белых гарлачыкаў: казкі: для малодшага школьнага ўзросту / Алесь Карлюкевіч ; ілюстрацыі Яна Жвірблі. — Мінск : Мастацкая Літаратура, 2010. — 87 с. : іл. — (Казкі XXI стагоддзя).
ISBN 978-985-02-1204-7
Героі казак Алеся Карлюкевіча вельмі любяць падарожнічаць — па Беларусі і ўвогуле па свеце. Але часам здараецца, што ў сваіх вандроўках яны трапляюць у розныя неверагодныя гісторыі. Каб выблытацца з іх, патрэбны... так, патрэбны веды. I не толькі геаграфіі, але і гісторыі, фальклору ды нават дакладных навук. Каб пераканацца ў гэтым, запрашаем і вас у казачнае падарожжа па старонках кнігі «Зорны шлях белых гарлачыкаў»..
Слова аўтара
Займаючыся літаратурнай творчасцю, у асноўным краязнаўчай публіцыстыкай, я заўсёды хацеў і юнаму чытачу расказаць пра нашу багатую гісторыю. Так нарадзілася кніга «Апавяданні пра Айчыну» (асобныя яе раздзелы друкаваліся ў часопісах «Бярозка», «Вясёлка» і «Качели», газеце «Раніца»). Але запісаныя ў розных куточках Беларусі сюжэты насілі характар фантазійны, неверагодны. Давялося мне павандраваць і ў іншых старонках (Украіна, Узбекістан, Туркменістан, Малдова, Таджыкістан, Кыргызстан, Азербайджан, Расія, Куба, Польшча) — і адусюль я прывозіў і па-ранейшаму прывожу казачныя сюжэты, дзе пераплецены лёсы розных народаў і розных гістарычных часін. Застаецца толькі пасля апрацаваць іх. Так нарадзілася і некалькі маіх аповесцей-казак. Але пра што б я ні пісаў свае казкі, заўсёды кропкай адліку застаецца наша Айчына — багатая на гісторыю і сучасныя падзеі — краіна Беларусь...
ЗМЕСТ
Вавёрка піша сачыненне
Пісьмо сям’і панадцітавак
Як васількі на сваю крыўду забыліся
Як зайка Бяляк мядзведзя Таптыгіна выратаваў
Памылка першакласніцы Святланкі
Як Сяргейка з Жыжалем ядловец ратавалі
Зорны шлях белых гарлачыкаў
Алесь Карлюкевіч – краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі.