Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Касажэцкі Кшыштаф. Кампанія 1660 году ў Літве

Касажэцкі Кшыштаф. Кампанія 1660 году ў Літве
12.99 р.
Вага: 510 г
Памеры: 165x240 мм



Кампанія 1660 году ў Літве . Кшыштаф Касажэцкі, перакладчык Антон Кузьміч, 2011. — 330 с.

ISSN 1392-9682

Пераважная большасьць апісаных у кнізе падзеяў адбываецца на сёньняшніх тэрыторыях Беларусі. 3 гэтай прычыны шмат беларускіх чытачоў зможа бязь цяжкасьці лякалізаваць іх у канкрэтных мясьцінах свайго краю.

У кнізе апісваюцца ваенныя дзеяньні паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй у 1658-1660 гадох. Яна ахоплівае наезд князя Івана Хаванскага, яго дзеяньні на Наваградчыне, а потым наступ літоўскіх і польскіх войскаў, які дазволіў прагнаць маскоўскія войскі за Дзьвіну і Дняпро. У яго рамках знаходзяцца апісаньні бітваў пад Палонкай, на Басі, пад Талачыном і Друцкам.

Да таго ж я пастараўся, маючы на ўвазе зацікаўленьне беларускага Чытача, дапоўніць і паправіць апісаньне падзеяў, якія адбываліся на беларускіх землях ў 1658-1659 г. Яны былі сапраўды багатыя на такія захапляльныя, але так малавядомыя падзеі, як паўстаньне Івана Нячая, абарона Старога Быхава ці выправа корпусу Сасноўскага.

Надзвычай цікавая з розных прычын гісторыя паўстаньня насельніцтва Беларусі ў тыя гады супраць маскоўскага прыгнёту. Яго паходжаньне і разьвіцьцё, прычыны пазыцый ад вернасьці цару да рашучага супраціву — усё гэта патрабуе грунтоўных дасьледаваньняў.

ЗЬМЕСТ

Уступ для беларускага чытача

Уступ

I. Аднаўленьне вайны з Масквой
II. Літоўскі наступ і паўстаньне Івана Нячая
III. Выправа Яна Сасноўскага пад Стары Быхаў. Праблемы літоўскай арміі летам — восеньню 1659 году
IV. Сытуацыя Рэчы Паспалітай на парозе наступу Хаванскага
V. Колькасьць войскаў у першы пэрыяд змаганьняў у Літве (лістапад 1659—1660)
VI. Наступ князя Івана Хаванскага (лістапад 1659 — люты 1660)
VII. Змаганьні з войскамі князя Івана Хаванскага на Падляшшы ў лютым — сакавіку 1660 г
VIII. Ваенныя дзеяньні ад лютага да чэрвеня 1660 году. Аблога Ляхавічаў
IX. Пачатак наступу польскіх і літоўскіх войскаў. Бітва пад Палонкай (28 чэрвеня 1660 г.)
X. Пасьля Палонкі. Да Бярэзіны і Дняпра
XI. 3 Жамойці на Басю. Дзеяньні дывізіі Міхала Казімера Паца
XII. Бітва на Басі
XIII. Разгром Хаванскага. Апошнія змаганьні на Дзьвіне
XIV. Апошнія змаганьні на Дняпры. Марш дывізіі Чарнецкага ва Украіну
XV. Змаганьні ў заходніх ваяводcтвах Літвы

Заканчэньне

Бібліяграфія:
Рукапісныя крыніцы
Друкаваныя крыніцы
Старадрукі
Дасьледаваньні


Раім таксама паглядзець:
Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
49.99 р.

Арлоў Уладзімір, Герасімовіч Зьміцер. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту і ўзроўню адукацыі, кніга прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай.

Бохан Юры, Скеп'ян Анастасія. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV —
25.99 р.

Бохан Юры, Скеп'ян Анастасія. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя

Кніга прысвечана побыту пануючага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага ў XV —сярэдзіне XVII стагоддзя.

Разглядаюцца важнейшыя аспекты матэрыяльнай культуры феадалаў — жыллё, харчаванне, адзенне, вялікая ўвага надаецца баўленню вольнага часу — паляванню, рыцарскім турнірам, гульням і забавам.

Кніга разлічана на гісторыкаў, студэнтаў, навучэнцау, на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Краўцэвіч Аляксандр. Краіна пагранічча
9.99 р.

Краўцэвіч Аляксандр. Краіна пагранічча

Выйшла з друку новая кніга вядомага беларускага навукоўца і грамадскага дзеяча Аляксандра Краўцэвіча. У кнігу ўвайшлі выбраныя навукова–папулярныя, эсэістычныя і публіцыстычныя працывядомага беларускага навукоўцы і грамадскага дзеяча з Гародні, напісаныя ім на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў.

Некаторыя з іх друкуюцца ў зборніку ўпершыню.

Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — ула
9.99 р.

Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада

Гэтая праца — спроба сінтэзу персанальнай і сацыяльнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. З аднаго боку, аўтар імкнецца вызначыць паходжанне літоўскай знаці і паказаць яе генеалагічнае развіццё, а з іншага боку спрабуе раскрыць структурны пералом унутры згаданай знаці, які адбыўся ў XV ст.