Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Касьцюкевіч Павал. Душпастарскія спатканьні для дачнікаў

Касьцюкевіч Павал. Душпастарскія спатканьні для дачнікаў
5.99 р.
Вага: 190 г
Памеры: 0x0 мм



Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. — 168 с. — (Кнігарня "Наша Ніва").

ISBN 978-9955-437-31-6

ЗЬМЕСТ

І. Рагу зь дзікабраза:
Апавяданьні для мужчынаў

Мундыяль
Сэрца танка
Адпачынак – гэта...
Швайцарскі футбол
Мапа
Паўночнае сонца праспэкту

ІІ. Аркестар вуліцы Мадрэгот:
Апавяданьні для жанчынаў

Менскае каханьне Лі Гарві Освальда
ССК-1
Не мычыце, Францаўна!
Гурковы цукар

ІІІ. Добрай раніцы, Карэя!
Нутраная адысэя

1. Пачатак падарожжа
2. Конкурс кароткага апавяданьня
3. Карабель-Чарапаха і краіна партызанаў
4. Рухавік прагрэсу
5. Габэлен стагодзьдзя
6. Як маўчаць па-карэйску
7. Службовы этуд
8. Добрай раніцы, Карэя!

ІV. All I wanted, all I needed
(жызн.)

Узор сучаснай "постбеларускай" прозы, прозы, якая сама па сабе і твор, і трактат. İ забаўка, і гульня, і правакацыя, і сьцёб, і поза, і візытоўка, і пераўвасабленьне, і вандроўка. Тут і ўчора, і заўтра, Беларусь, і İзраіль, саветчына і Эўропа. Словам, творчая адысэя, якая – не зважаючы на, да прыкладу, карэйскія ляндшафты (гл. "Добрай раніцы, Карэя!") – павяртае чытача да балюча знаёмага і недзе нядаўна бачанага: герой на Дзень Рэвалюцыі атрымаў грамату "За духоўнае ўзрушэньне", а ўжо зьбіраўся сушыць сухары... "Ён стаяў на залітай сьвятлом пражэктараў сцэне... расчулены, зьбянтэжаны... і загаварыў у мікрафон чамусьці па-ангельску: "...Насамперш я хачу падзячыць майму хроснаму бацьку, Зыгмунду Падманшчыку... Ох-хо-хо!". Пазнаеце? (Паводле часопісу "Дзеяслоў")

"Для мяне гэтая кніга – прыемнае адкрыцьцё ў беларускай прозе. Напісаная яна па-майстэрску і зь нетутэйшай падступнасьцю. Праўда, часам нагадвае Керэта, аўтарам жа і перакладзенага, але ж Керэт – ня горшы прыклад для перайманьня. Праўда, часам я проста не разумею, пра што піша аўтар, але ж гэта мая, а ня аўтара, праблема". (Альгерд Бахарэвіч, паводле bacharevic.livejournal.com)

Ёсьць паміж Хайфай і Галянскімі вышынямі пагорак з камяністым плято. Ня дужа каб высокі, мэтраў шэсьцьдзесят. Цяпер там археалягічныя раскопкі ці нешта кшталту таго. У "Адкрыцьці" Яна Багаслова ён называецца Армагедон.

31 сьнежня 1999 году семдзесят выхадцаў з былога Саюза: талкіністы, мэталісты, панкі, хіпі, наркаманы і проста харошыя людзі сьвяткавалі новы міленіюм у ляску пад тым пагоркам, а ў поўнач, з надыходам канца сьвету (пра які так доўга бубнілі Настрадамус і "Камсамольская праўда"), падняліся на плято, каб дапамагчы чалавецтву ў фінальнай бітве са Злом.

İ яны стаялі на тым Армагедоне. Пасажыры, якім неяк так не ўдалося паспытаць манны нябеснай, затое выпала дасхочу наесьціся камякоў зь дзетсадаўсага эрзацу. Чувакі, якім ў трэцяй клясе травілі байкі пра дзядулю-Будаленіна, а ў шостай пранікнёна вяшчалі, які ён бэд гай і ўвогуле лашок. Чэлы, чые мазгі ў 90-ыя пераехала камбайнам...

Апавяданьне All I wanted, all I needed


Раім таксама паглядзець:
Касцюкевіч Павал. Зборная РБ па негалоўных відах спорту
4.99 р.

Касцюкевіч Павал. Зборная РБ па негалоўных відах спорту

Кніга-пераможца літаратурнае прэміі імя Ежы Гедройца.
У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам – абсурдным, а найчасцей камедным бокам.

Чалавек, які скраў сьцяну плачу
3.99 р.

Чалавек, які скраў сьцяну плачу

Пятнаццаць ізраільскіх апавяданьняў.

Пераклад з мовы іўрыт Паўла Касьцюкевіча. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 210 с.

Клінаў Артур. Шалом
8.99 р.

Клінаў Артур. Шалом

Аднойчы насунуўшы на галаву медны "кайзэраўскі" шалом, герой рамана ня здолеў яго зьняць і паехаў ў ім з Нямеччыны праз Польшчу да хаты ў Беларусь. Натуральна, з гэтай сваёй адметнасьці ён займеў мноства апрычоных канфліктаў ды адмысловых прыгодаў, якія і арганізуюць сюжэт твора...

Федарэнка Андрэй. Сечка
4.99 р.

Федарэнка Андрэй. Сечка

Гэтыя літаратурныя эсэ пісаліся на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: "Структурна "Сечка" Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны – выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен "сечкі" Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…