Катэхізіс

Катэхізіс
6.99 р.
Вага: 560 г
Памеры: 150x210 мм



Помнік беларускай Рэфармацыі ХVІ ст.. Адаптаваны тэкст, пераклад са старажытай беларускай мовы Н. Кабелка; Рэдакцыйная калегія: Н. Кабелка (навуковы рэдактар) і інш. – Мн.: Юніпак, 2005. – 312 с.

ISBN 978-985-6745-54-3

Вы трымаеце ў руках чацьвёртае выданьне кнігі “Катихисісъ, то есть наука стародавная хрістіаньская от Светого Писма для простыхъ людей языка руского въ пытаніахь и отказехъ събрана”. Першы раз яна пабачыла сьвет у Нясьвіжы ў 1562 г.

“Катэхізіс” у XVI ст. быў шырока вядомы ў Вялікім Княстве Літоўскім, у Польшчы, у Маскоўскай Русі, навату Швэцыі. Вядома, што ў 1628 г. “Катэхізіс” быў перавыдадзены ў Стакгольме. Аднак сёньня “Катэхізіс” С. Буднага зьяўляецца бібліяграфічнай рэдкасьцю, зь якой маюць магчымасьць азнаёміцца толькі нешматлікія дасьледчыкі.

Таму ў 2002 г. ў межах праграмы па сьвяткаваньні 450-годзьдзя Рэфармацыі ў Беларусі распачалася праца па адаптацыі тэксту “Катэхізіса” і перакладу яго на сучасную беларускую мову, каб ня толькі людзі вучоныя, але і паспалітыя маглі пазнаёміцца зь ідэямі і вучэньнем беларускіх рэфарматараў XVI ст.

Трэцяе ў гісторыі выданьне “Катэхізіса” пабачыла сьвет у выдавецтве «Юніпак» у чэрвені 2005 г. Цяперашняе перавыданьне робіцца па шматлікіх прозьбах чытачоў. Мы з радасьцю прадстаўляем шаноўнаму чытачу плён працы многіх людзей, "каб прагнучыя мелі разуменьне ўсіх Словаў Божых і Ягонай праўды, каб гэтаму і самі вучыліся, і дзяцей сваіх навучылі”.

ЗМЕСТ

Сымон Будны і “Катэхізіс” 1562 г

Хрысьціянскае вучэньне ў пытаньнях і адказах

ПРЕДЬСЛОВІЕ ВЪ КАТИХИСІЮ
ПРАДМОВА ДА КАТЭХІЗІСУ

КАТИХИСІСЪ ... коротко выложена
КАТЭХІЗІС ... коратка выкладзены

ВТОРАЯ ЧАСТЬ КАТИХИСІ О ВЕРЕ
ДРУГАЯ ЧАСТКА КАТЭХІЗІСУ ПРА ВЕРУ

ТРЕТЯЯ ЧАСТЬ КАТИХИСІ О МОЛИТВЕ ГОСПОДНЕЙ
ТРЭЦЯЯ ЧАСТКА КАТЭХІЗІСУ ПРА МАЛІТВУ ГОСПАДАВУ

ЧЕТВЕРЪТАЯ ЧАСТЬ КАТИХИСІ О ТАИНЕХЪ
ЧАЦЬВЁРТАЯ ЧАСТКА КАТЭХІЗІСУ ПРА ТАЯМНІЦЫ

КАРОТКІЯ НАТАТКІ ПРА ХРЫШЧЭНЬНЕ ДЗЯЦЕЙ

 

Катэхізіс / старонкі з кнігі

 


ДА ЧЫТАЧА

Вы трымаеце ў руках чацьвёртае выданьне кнігі “Катихисюъ, то есть наука стародавная хрістіаньская от Светого Писма для простыхъ людей языка руского въ пытаніахь и отказехъ събрана”. Першы раз яна пабачыла сьвет у Нясьвіжы ў 1562 г.

“Катэхізіс” у XVI ст. быў шырока вядомы ў Вялікім Княстве Літоўскім, у Польшчы, у Маскоўскай Русі, навату Швэцыі. Вядома, што ў 1628 г. “Катэхізіс” быў перавыдадзены ў Стакгольме. Аднаксёньня “Катэхізіс” С. Буднага зьяўляецца бібліяграфічнай рэдкасыдю, зь якой маюць магчымасыдь азнаёміцца толькі нешматлікія дасьледчыкі.

Таму ў 2002 г. ў межах праграмы па сьвяткаваньні 450-годзьдзя Рэфармацыі ў Беларусі распачалася праца па адаптацыі тэксту “Катэхізіса” і перакладу яго на сучасную беларускую мову, каб ня толькі людзі вучоныя, але і паспалітыя маглі пазнаёміцца зь ідэямі і вучэньнем беларускіх рэфарматараў XVI ст.

Трэцяе ў гісторыі выданьне “Катэхізіса” пабачыла сьвет у выдавецтве «Юніпак» у чэрвені 2005 г. Цяперашняе перавыданьне робіцца па шматлікіх прозьбах чытачоў. Мы з радасьцю прадстаўляем шаноўнаму чытачу плён працы многіх людзей, "каб прагнучыя мелі разуменьне ўсіх Словаў Божых і Ягонай праўды, каб гэтаму і самі вучыліся, і дзяцей сваіх навучылі”.

 

Катэхізіс / старонкі з кнігі

 


Сымон Будны і “Катэхізіс” 1562 г.

У другой палове XVI стагодзьдзя Беларусь была ахоплена шырокім грамадзка-рэлігійным рухам – Рэфармацыяй. Ад сярэдзіны гэтага стагодзьдзя значныя колы тагачаснага беларускага грамадзтва сталі часткай агульнаэўрапейскай плыні рэфармаваньня царквы. У Вялікім Княстве Літоўскім рэфармацыйны рух падтрымала большасьць беларускіх і літоўскіх магнатаў і шляхты. Да іх далучылася таксама мяшчанства. Рэфармацыю прынялі як католікі, так і праваслаўныя. Гэта была ня толькі грамадзянская і культурна-сьветапоглядная пазіцыя, але і намаганьне захаваць самастойнасьць і сувэрэнітэт Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага падчас Лівонскай вайны з Маскоўскай дзяржавай, і пэўнае адасабленьне ад кіруючых каталіцкіх колаў Польшчы. Менавіта беларуска-літоўскія магнаты, большасьць зь якіх складалі пратэстанты, выступалі ў 1569 годзе супраць падпісаньня Люблінскай уніі на ўмовах польскага боку, баронячы незалежнасьць сваёй дзяржавы.

Адным з галоўных кіраўнікоў рэфармацыйнага руху ў Беларусі быў выдатны грамадзкі дзеяч Мікалай Радзівіл Чорны, віленскі ваявода і канцлер Вялікага Княства. Дзякуючы яго намаганьням у 1550-я гады былі рэфармаваны цэрквы ў Нясьвіжы, Клецку, Койданаве, Ляхавічах, Навагрудку, Берасьці, пазьней у Менску, Полацку, Віцебску, Оршы, Смаргоні, Глыбокім, іншых гарадах і мястэчках. Пры пратэстанцкіх абшчынах адчыняліся школы, друкарні, шпіталі. Рыхтаваліся ў Беларусі і Літве свае прапаведнікі, запрашаліся і з Польшчы.
Адным з дзеячаў Рэфармацыі, асьветнікам і філосафам быў Сымон Будны (каля 1530 - 1593), які з 1558 г. выкладаў на беларускай мове катэхізіс у пратэстанцкай школе ў Вільні, сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. У 1560 годзе ён быў запрошаны ў Клецк (адзін з цэнтраў радзівілаўскіх маёнткаў у Беларусі), дзе заняў пасаду прапаведніка. Сымон Будны разам з Лаўрэнціям Крышкоўскім і Мацьвеем Кавячынскім заснавалі Нясьвіскую друкарню, дзе 10 чэрвеня 1562 г. быў выдадзены на беларускай мове “Катэхізіс”, а ў наступным годзе Сымон Будны выдаў твор “Аб апраўданьні грэшнага чалавека перад Богам".

“Катэхізіс” Сымона Буднага меў пашыраную назву “Катихисіс, то ест наука стародавная хрістіанская от Светого Писма, для простых людей языка руского, в пытаніах и отказех собрана». Ён быў падрыхтаваны як дапаможнік для агульнага рэлігійнага навучаньня вернікаў, для выкладаньня асноваў хрысьціянскага веравучэньня ў выглядзе пытаньняў і адказаў. Пры распаўсюджаньні Рэфармацыі Марцін Лютэр у 1529 г. надрукаваў свой “Малы катэхізіс”. Калі пачалася Контррэфармацыя, то і папская курыя выдала ў Рыме ў 1566 г. “Рымскі катэхізіс”, у якім была выкладзена каталіцкая дактрына.

“Катэхізіс” Сымона Буднага меў вялікі ўплыў на шырокія колы тагачаснага беларускага грамадзтва - магнатаў, шляхту, мяшчан. Сам аўтар тлумачыў, што ён выдаў сваю кнігу, каб перашкодзіць распаўсюджаньню “хлусьлівых” вучэньняў – “злых рэчаў, якія перамаглі ў Царкве”. Ён, як асьветнік, сваю мэту бачыў у тым, каб данесьці сэнс Слова Божага да ўсіх жадаючых.

Трэбатаксама адзначыць, што ў XVI і XVII стагодзьдзях, як і раней, “рускай” называлася беларуская мова. Тагачасная мова Маскоўскай дзяржавы называлася на Беларусі “маскоўскаю”.

Перавыданьне “Катэхізіса” Сымона Буднага зьяўляецца значнай зьявай у справе вяртаньня беларусам аднаго з твораў нашай гістарычнай, культурнай і рэлігійнай спадчыны.

Анатоль Грыцкевіч,

доктар гістарычных навук, прафесар

 


Раім таксама паглядзець:
Адважны Вінцук. Выбраныя творы
9.39 р.

Адважны Вінцук. Выбраныя творы

У кнізе прадстаўлены найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменніка-святара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890-1978), увайшоўшага ў беларускую літаратуру пад псеўданімам Вінцук Адважны.

Stary Olsa. Santa Maria / Стары Ольса. Санта Марыя
7.99 р.

Stary Olsa. Santa Maria / Стары Ольса. Санта Марыя

Новы альбом культавага гурту сярэднявечнай музыкі!

Паводле заснавальніка і лідара гурту "Стары Ольса" Змітра Сасноўскага за пяць гадоў, пакуль музыкі не збіраліся ў студыі і не даводзілі справу да запісу новага матэрыялу, у іх назапасілася вельмі шмат цікавага. Што ж, варта паслухаць!

Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Crad
18.49 р.

Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Cradle of the World

Колькі гадоў нашаму найстаражытнейшаму гораду? Чаму ў Полацку знаходзяць столькі скарбаў? За што князя Усяслава Брачыславіча празвалі Чарадзеем? Куды знікла бібліятэка Сафійскага сабора? Як трапіць у полацкія падземныя лабірынты? Чаму Полацк стаў сталіцай Ордэна езуітаў? Хто такі «Чорны афіцэр»? Дзе шукаць Крыж Еўфрасінні Полацкай? Кніга «Ад Полацка пачаўся свет» адкажа на гэтыя і мноства іншых пытанняў.