Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 1

Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 1
1.92 р.
Вага: 1000 г
Памеры: 150x245 мм



Нарысы. У 2 кн. Кн. 1 / Аксана Катовіч, Янка Крук; маст. У. У. Васюк, А. Л. Баранаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 359 с. – [16] л. іл. (Беларускі народны каляндар). Цвёрдая вокладка + супервокладка.

ISBN 985-02-0780-9

Кніга прысвечана разгляду найбольш багатага цыкла каляндарных святкаванняў беларускага народа – веснавым рухомым святам. Да іх адносяцца Масленіца, Вербніца, Чысты чацвер, Вялікдзень, Радаўніца, Ушэсце. 3 часоў пашырэння хрысціянства яны аказаліся звязанымі з Пасхаліяй, таму штогод змяняецца дата іх правядзення. Час іх святкавання залежыць ад фаз Месяца, таму ў кнізе разглядаецца роля і месца начнога свяціла ў народнай культуры беларусаў.

Асноўную ўвагу аўтары ўдзяляюць падрабязнаму разгляду ўсіх складовых частак рытуальна-абрадавых комплексаў: дзеянням, персанажам, атрыбутам, рытуальным стравам, варожбам, часу і месцу правядзення, абрадавай паэзіі.

Кніга адрасавана выкладчыкам культуралагічных дысцыплін вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам філалагічных і гістарычных спецыяльнасцей універсітэтаў, настаўнікам, выхавацелям, работнікам культуры, усім тым, хто цікавіцца духоўнай спадчынай беларускага народа.

ЗМЕСТ

Уплыў Месяца на фарміраванне сістэмы парадкавання часу
Міфапаэтычныя ўяўленні аб касмагоніі Месяца
Асаблівасці маральна-этычных адносін да Месяца ў традыцыйнай культуры ўсходніх славян

Традыцыйныя ўяўленні аб фазах Месяца
Межы, або Чарнец, – "пераходная" фаза Месяца ў традыцыйных уяўленнях беларусаў
"Маладзік малады, твой рог залаты", або Першая квадра Месяца ў традыцыйных уяўленнях беларусаў
"У месяцовай поўні таямніц поўна", або Другая квадра Месяца ў традыцыйных уяўленнях беларусаў
"Пасеяўшы на сходу, не дажыдай плоду", або Апошняя квадра Месяца ў традыцыйных уяўленнях беларусаў
Месяц і прадказанні надвор'я

"Новае" вымярэнне часу
Час "ад Утварэння свету"
Час "ад Раства Хрыстовага"
Гадавы колазварот: замацаванне вопыту мінулага на парозе будучыні

Сімволіка левага і правага ў традыцыйнай культуры беларусаў
Жыццесцвярджальны касмічны рух
"Праўда заўсёды справа"
Рытуальна-абрадавыя кантэксты супрацьстаяння правага і левага
Увасабленне правага і левага як сімвалізацыя супрацьстаяння Дабра і Зла
Правае і левае – мужчынскае і жаночае

Пасхалія, або Як час Хрыста ўзнёсся над часам будзённасці
Калі і як святкавалася іудзейская Пасха
Апошняя Пасха ў жыцці İсуса Хрыста
Нікейскі сабор
19-гадовы месяцавы цыкл
Асноўныя правілы для вызначэння дня святкавання хрысціянскай Пасхі
Хрысціянства як сусветная рэлігія
Дзень святкавання праваслаўнай Пасхі
Дзень святкавання каталіцкай Пасхі
Народныя спосабы вылічэння дня святкавання Пасхі

Непадуладныя часу, або Дваццаць тыдняў праваслаўнай Пасхаліі ў адлюстраванні народнага календара беларусаў
Каляндар у календары
"Сёмы, значыць, шчаслівы"
Сямёрка як структураўтваральная лічба
Універсальны рытм жыцця
Гадавы цыкл святаў
Сямідзённы тэрмін

М А С Л Е Н İ Ц А

"НАША МАСЛЕНКА ГАДАВАЯ, ЯНА ГОСЦЕЙКА ДАРАГАЯ"

Геаграфічная лакалізацыя Масленіцы
Час святкавання Масленіцы

Уплыў гістарычных рэалій на змест масленічных святкаванняў
Паміж Масленіцай і Вялікаднем – дарога ад Адама да Хрыста

Масленічны тыдзень – штодзённая паслядоўнасць святочных падзей
Структура рытуальна-абрадавага комплексу Масленіцы
Масленіца – сустрэча Новага года
Масла і сыр – асноўныя абрадавыя стравы Масленіцы

"Пакланіся продкам, каб лепш жылося жывым"
Бліны – сімвал Сонца або даніна продкам

Абрады сямейна-родавай накіраванасці
Масленічныя віншаванні наважонам
Падзяка за святочныя віншаванні ці публічнае пакаранне
Абход двароў на Масленіцу
"Падушкі трэсці"
Абрад "Масленічныя калодкі"
Узрост сталасці і рытуальныя "выключэнні"
Прынцып "паслядоўнасці"
"Вадзіць па вёсцы пеўня"

Беларускі карнавал: маскі і маскаванне, пераапрананне
Еўрапейскі карнавал
Карнавальныя відовішчы ў славян
Карнавальныя пераапрананні і маскаванне
Абрадавы час мадэлявання будучыні
Карнавальныя маскі
Галоўныя персанажы карнавалу
"Татарскае нашэсце", або "цыганская завіруха"

"Антысвет" карнавальных відовішчаў: "пахавальныя" ігрышчы
"Дзед касцёю падавіўся", або "Пахаванне дзеда"
"Баба сырніцай падавілася", або "Пахаванне бабы"
Сімволіка тэатралізаваных відовішчаў

Масленічныя гасцяванні
Ушанаванне багіні Берагіні або бабкі-павітухі
"Ой, кум да кумы заляцаўся"
"Да цешчы на бліны"
Шанаванне пастухоў
"Ладзіць госці", або Міжродавыя і міжсуседскія гасцяванні

Масленічныя гулянні
Катанні з гор
Гульня прадказвала лёс
"Рысталішчы", "Прызы", або Катанне на конях

Развітальны дзень
Спальванне саламянага чучала
Сімвалізацыя масленічнага вогнішча
Папараць-кветка запальвае масленічнае вогнішча
Масленічнае вогнішча – сродак духоўнага ачышчэння
Даравальная, Прашчоная нядзеля

Г У К А Н Н Е В Я С Н Ы

"ВЯСНА КРАСНА НА ЎВЕСЬ СВЕТ"

"Благаславіце, людзі добрыя, вясну сустракаці"
Вялікі пост як сімвал фізічнага і духоўнага перанараджэння
Асаблівасці народнага харчавання ў Вялікі пост
Прапалоўны дзень – сярэдзіна посту
Гарманізацыя сацыяльных узаемаадносін: у пачатку новага года асаблівая ўвага ўдзялялася дзецям
"Асвячэнне" і рытуальнае ўключэнне сельскагаспадарчых прылад працы ў навалетні цыкл гаспадарання

Сімвалічная назва першага свята вясны
"Адной толькі сілай слова"

Час правядзення абраду "Гуканне вясны"
Асноўныя складовыя святочна-абрадавага комплексу "Гуканне вясны"
Семантыка і сімволіка рыгуалыіа-абрадавых дзеянняў

Птушкі – вестуны вясны
Печ як месца выканання шматлікіх сакральна-магічных дзеянняў

Рэгіянальныя варыянты абраду "Гуканне вясны"
Ахвяраванне рацэ
Пераправа праз "вогненную раку"
Вянок як сімвал паяднання
"Мікольшчына"
"Чырачка"

Сакральна-магічныя аспекты народных абрадаў

Сэнсава-тэматычная накіраванасць абрадавых песень
Тая, якая прадоўжыць род

В Е Р Б Н İ Ц А

"БУДЗЬ ЗДАРОЎ, ЯК ВЯРБА"
Вярба ў святле дзвюх рэлігійных традыцый
Сімволіка вярбы ў традыцыйнай культуры славян

"Не я б'ю, вярба б'е..." – рытуальна-магічныя абрады Вербнай нядзелі
"Біць – каб шчасце і здароўе набыць"
"Каб зберагчы сваю гаспадарку"
3 вярбой да продкаў
"Быць здаровым, як вярба"

"Беражонага і Бог беражэ", або Выкарыстанне асвячонай вярбы на працягу каляндарнага года
Асвячоная вярба ў народнай медыцыне

Ч Ы С Т Ы Ч А Ц В Е Р

"БЕЛЫ" ТЫДЗЕНЬ – ЧАС ВЯЛİКІХ ПАЧЫНАННЯЎ
Каб жыццё працягвалася, або Роля дзяжы і хлебнай лапаты ў традыцыйнай культуры славян

Чысты чацвер – першы дзень тварэння новага свету

Магічная энергія прыродных стыхій
"Соль таму ў вочы, хто дабра нам не хоча"
Чыстай вады праўда
Страсная свечка – ахоўнік і памочнік

"Перамадэліраванне" жытла і гаспадарчай прасторы
Не трэба гарадзіць высокі пералаз, каб засцерагчы сваю гаспадарку
Хата – цэнтр светабудовы
"Хто рана ўстае, таму Бог падае"

Новае перанараджэнне Жыцця
Чырвоная субота
Сонца на небасхіле сялянскай хаты

В Я Л İ К Д З Е Н Ь

"У НЯДЗЕЛЬКУ ПАРАНЮСЕНЬКА ЎЗЫШЛО СОНЦА ВЕСЯЛЮСЕНЬКА"
Гарманічнае суладдзе дзвюх традыцый
Храналогія пасхальных падзей

Вялікі дзень пачынаецца з Вялікай поўначы
Велікодная магія пачатку
Святочнае прывітанне – "хрыстосаванне"
Рытуальны звон прыносіць шчасце
"Неразменны" рубель – яшчэ адно ўвасабленне мары аб дабрабыце
"Страсная (Хрыстова) свечка – што Божае яечка: калі долі не маеш, то хутка прыдбаеш"
Святы агонь – у дапамогу Сонцу

Рытуальнае асвячэнне святочнай ежы

Сімволіка яйка ў традыцыйнай культуры беларусаў
Яйка як пачатак свету і мадэль Сусвету
Жыццё і Вечнасць – два берагі адной ракі
"Космас – Прырода – Чалавек – Культура" – гармонія сугучча і адносін
Велікоднае яйка ў кантэксце міжродавых стасункаў
Чырвонае яйка як магічны сродак
Асвячонае яйка – надзейны абярэг
Яйка – пасрэднік паміж светам жывых і "светам" памёршых

Сімволіка рытуальнага хлеба – паскі
Пасхальны хлеб іудзеяў
Хлеб у традыцыйнай культуры беларусаў
Дзе будзе паска, там і жыццё прадоўжыцца
Тварожная паска

"Красная горка"
Такі звычайны і незвычайны абрус
Святочнае снеданне
Дзіцячыя гульні, забавы, пацехі Велікоднага дня
Феномен валачобніцтва на Беларусі

Валачобнікі – божыя памочнікі
"Валачобнікі валачыліся..."
Валачобнікі – прадстаўнікі "таго" свету
Абход валачобнікаў пачынаўся адвячоркам
Гасцей заўсёды віталі пачастункамі

Валачобныя песні
Тэматыка песень валачобнікаў
Асаблівасці кампазіцыі валачобных песень
Асэнсаванне часу ў валачобных песнях
Паэтыка жанру
Валачобныя песні – каляндар сельскагаспадарчых клопатаў

Р А Д А Ў Н İ Ц А

"ПЕРШ ЧЫМ САБЕ – ПРОДКАМ", АБО КУЛЬТ ПРОДКАЎ У ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ

Памінанне продкаў на першым Велікодным тыдні
У першы дзень Вялікадня
Наўскі Вялікдзень – чацвер Велікоднага тыдня

Радаўніца – аўторак на другім пасля Вялікадня тыдні
Радаўніца: радавацца ці сумаваць? (Некалькі слоў аб паходжанні назвы свята)
Абрад памінання памёршых
Хрэсны ход на могілках – прамое дачыненне да Светлага Хрыстовага Уваскрэсення
Галашэнне – "канал" духоўна-эмацыянальнай сувязі паміж жывымі і памёршымі
Дарога з могілак – дарога насустрач жыццю

У Ш Э С Ц Е

"ЯК ПУШЧУ СТРАЛУ ДА ПА ЎСЕМ СЯЛУ"

Час святкавання абраду "Ваджэнне (пахаванне) стралы"

Структура абраду
"Вынас свечкі
Аброчная свечка
Абрадавае кола персанажаў
Ад скрыжавання дарог да ўскрайку поля
Бяду (стралу) у поле адвяду – захаванне вёскі ад Перуновых стрэл

Лакальныя варыянты абраду
"Хрэн"
"Сусветная вось" вясковага космасу
"Стрэлы"
Вадзіць карагоды разам з продкамі

Месца правядзення абраду

Полісемантызм і поліфункцыянальнасць заключнай часткі абраду
Каб мары збыліся
Засцерагальная функцыя "маладога жыта"

Ваджэнне карагодаў – спецыфічная з’ява веснавога цыклу святаў беларускага народнага календара
Узоры сакральнага танца
Абрадавыя карагоды

Л İ Т А Р А Т У Р А


Раім таксама паглядзець:
Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 2
8.99 р.

Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 2

У кнізе разглядаюцца нерухомыя святы беларускага народнага календара: Саракі, Камаедзіца, Благавешчанне, Юр'е, Мікола, а таксама ўпершыню ў гісторыі фалькларыстычнай навукі падаецца штодзённая храналогія абрадавай практыкі нашага народа.

Guda. Архаічныя абрадавыя сьпевы
1.44 р.

Guda. Архаічныя абрадавыя сьпевы

25 трэкаў / Агульны час гучаньня 46:45. © Guda, 2007. (p) БМАgroup, 2007.