![]() |
8.99 р.
Вага: 740 г
Памеры: 150x245 мм
|
Нарысы. У 2 кн. Кн. 2 / Аксана Катовіч, Янка Крук; маст. У. У. Васюк, А. Л. Баранаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 413 с. – (Беларускі народны каляндар). Цвёрдая вокладка + супервокладка.
ISBN 985-02-0805-8
У кнізе разглядаюцца нерухомыя святы беларускага народнага календара: Саракі, Камаедзіца, Благавешчанне, Юр'е, Мікола, а таксама ўпершыню ў гісторыі фалькларыстычнай навукі падаецца штодзённая храналогія абрадавай практыкі нашага народа. Пры гэтым гаворка вядзецца пра асноўныя аспекты земляробчай дзейнасці, гаспадарання і сялянскага побыту.
Асноўную ўвагу аўтары ўдзяляюць дэталёваму разгляду абрадавых дзеянняў, сімволіцы ключавых атрыбутаў, варожбаў, рэгламентацыі паводзін людзей у адпаведнасці з іх узростам і сацыяльным статусам, рытуальным стравам, старажытным міфалагічным уяўленням беларусаў аб светабудове, абрадавай паэзіі.
Кніга адрасавана выкладчыкам культуралагічных дысцыплін вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам філалагічных і гістарычных спецыяльнасцей універсітэтаў, настаўнікам, выхавацелям, работнікам культуры, усім тым, каго цікавяць адвечныя традыцыі беларускага народа.
ЗМЕСТ
Тыдзень як традыцыйная адзінка вымярэння часу
Гісторыя ўзнікнення адзінкі вымярэння часу "тыдзень"
Тыдзень – адна чвэрць месяца
Тыдзень і астралогія
Паслядоўнасць дзён у старажытным тыдні
Тыдзень як час стварэння і існавання Свету
"Славянскі" тыдзень
Паслядоўнасць дзён у "славянскім" тыдні
"Славянскае адзінства" ў назвах дзён тыдня
Тыдзень, які набыў уласнае імя
Сакральны колазварот дзён у тыдні
"Цяжкі панядзелак"
"У панядзелак нават цыган у дарогу не збіраецца"
"Спрыяльны" панядзелак
Характарыстыка народжаных у панядзелак
"Святочныя" панядзелкі
Аўторак – другі дзень тыдня
Няхай вам пашанцуе ў далёкай дарозе
Аўторак перасцерагае
Характарыстыка народжаных у аўторак
"Святочныя" аўторкі
"У сераду нарадзілася – да ўсяго прыгадзілася"
Серада дае парады
На памежжы – ужо не мае і яшчэ не тваё, або Серада перасцерагае
Характарыстыка народжаных у сераду
Серада ў карагодзе святочных дзён
Чаму менавіта чацвер стаўся "чыстым"?
Прыслухайцеся да парад чацвярга
Характарыстыка народжаных у чацвер
"Святочныя" чацвяргі ў гадавым колазвароце
Параскева Пятніца
"Параскева Пятніца, пашлі жаніхоў хутчэй"
Забароны і перасцярогі, звязаныя з пятніцай
Характарыстыка народжаных у пятніцу
"Святочныя" пятніцы ў традыцыйным календары беларусаў
Такі няпросты шосты дзень тыдня
Суботнія супярэчнасці
Характарыстыка народжаных у суботу
Святочныя суботы
Нядзеля – святы дзень тыдня
Станоўчае і адмоўнае ў нядзелі
Характарыстыка народжаных у нядзелю
"Святочныя" нядзелі
Сакральны год беларускага земляроба
Веснавое раўнадзенства распачынала новы год
Непарушнае існаванне традыцыі: гарманічнае суладдзе чалавека і прыроды
Тэорыя каляндарных сегментаў, або Пошук інавацыйных падыходаў да разумення структуры традыцыйнага календара
Хто і калі заводзіў спружыну каляндарных святкаванняў?
Час адсутнасці часу і бязладдзя. Рытуал як стабілізуючы пачатак захавання раўнавагі
Час тварыць новую рэальнасць. Хто задаваў праграму дзеяння?
Выбар паміж Хаосам і Гармоніяй у кантэксце этнанацыянальнай ментальнасці
Традыцыя – свяшчэнны закон продкаў
Пластыка паэтычнай перакадзіроўкі традыцыі: праблемы міжфазавых пераходаў
Залаты тын вясковага суладдзя, або Мадэліраванне новай рэчаіснасці пачынаецца з узвядзення кола
С А Р А К İ
"НА САРАКİ ДЗЕНЬ 3 НОЧЧУ МЕРАЕЦЦА"
Сімволіка сакральнага ліку сорак
Міфапаэтычныя кантэксты ўжывання ліку сорак
Астракасмічны код універсальнага рытму народнай культуры
Сімвалізацыя ліку сорак у абрадах сямейна-родавай накіраванасці і гаспадарчай дзейнасці чалавека
Універсалія ліку сорак у структуры народна-хрысціянскага календара
Свята Саракі ў структуры народна-хрысціянскага календара
Саракі ў кантэксце хрысціянскай культуры
"Сорак выраяў – сорак птушак спячы нада"
Жаваранак – вястун вясны
Сімволіка акна ў традыцыйнай культуры славян
Сакральна-магічныя функцыі "жаваранкаў"
Язычніцкая дамінанта ў абрадах Саракоў
Саракі ў колазвароце жыцця і працы
Гушканні на арэлях
К А М А Е Д З İ Ц А
"ДАРУЮ МЕД3İ, КАБ ДЗЕЦİ БЫЛİ ЯК МЯДЗВЕДЗİ"
Вобраз мядзведзя у міфапаэтычнай спадчыне славян
Каб пазналі продкі на "тым" свеце...
"Улезь у правае вуха, а вылезь праз левае", або Абрад ініцыяцыі (перанараджэння) у кантэксце культу мядзведзя
Сакральна-магічныя ўзаемаадносіны чалавека і мядзведзя
Адкуль пайшлі мядзведзі?
Як мядзведзь упадабаў жанчыну
Боскае пакаранне чалавека – мядзведжая скура
Свята ў гонар мядзведзя
Паходжанне назвы свята: следам за блінамі з маслам елі гарохавыя
Каша ў абрадавай практыцы нашых продкаў
Сімволіка гароху ў міфапаэтычнай спадчыне беларусаў
Аўсяны кісель– даніна старажытнай традыцыі памінанне продкаў
Разбудзіць мядзведзя – распачаць навалецце
Д А Б Р А В Е Ш Ч А Н Н Е
"НА БЛАГАВЕШЧАННЕ ДЗЕЎКА КАСЫ НЕ ПЛЯЦЕ, ПТУШКА ГНЯЗДА НЕ ЎЕ"
Арнітаморфны код традыцыйнага часазлічэння, або Кола "птушынага" календара
Птушка – сімвал часу
Птушкі – вестуны смерці або бязладдзя
Птушкі прадказваюць будучае
Прылёт і адлёт птушак маркіруюць год земляроба
"Дзе бусел гняздзіцца, там заўсёды шчасце спрыяе, там дабро вядзецца"
Як бусел быў надзелены чалавечымі якасцямі
"Бусько-бэрэзіна, каб не балела сэрэдзіна", або Першая сустрэча з буслом прадказвала стан здароўя
Бусел – сімвал сямейнага шчасця
Бусел з Перуном сябруе і чалавеку Долю вяшчуе
Каб не наклікаць пакаранне
Благавешчанне – свята ў гонар Прасвятой Багародзіцы
На раздарожжы культур і традыцый, або Абрадавыя рэгламентацыі Благавешчання
"На Благавешчанне дзеўка касы не пляце, птушка гнязда не ўе"
"Каб не запекці зямлю"
На Благавешчанне гукалі вясну
Забароны хатняга гаспадарання
"3 благавеснага цяляці дабра не ждаці", або Гаспадарчыя перасцярогі і забароны
"Да Благавешчання няможна чапаць маткі-зямлі, бо яна прагневаецца да й не зародзіць", або Земляробчыя забароны і прадпісанні
Ачышчальныя і ахоўныя абрады, прымеркаваныя да Благавешчання
"Благавешчанскія" абярэгі
Ю Р ' Е
"ЮРЫЙ НА ПАРОГ ВЯСНУ ПРЫВАЛОК"
Бліжэй да Бога ці да селяніна?
"Саюз" трох: каваля, млынара і пастуха
Язычніцкі бог Ярыла – папярэднік Юрыя
Ярыла – бог Сонца
Жыццядайная энергія Ярылы
"Пахаванне Ярылы"
Юрый як прадаўжальнік традыцый мінулага
Жыццяпіс святога Георгія Перамаганосца
Культ святога Георгія на славянскіх землях
Чаму і як Юрый замяніў Ярылу
Да пытання аб даце правядзення свята
Белым быў Ярыла, белым стаў і Юрый
Юраўскае навалецце, або "Юры адмыкае зямлю..."
Пачатак прадвызначаецца на Нябёсах
Пасланнікі Бога аднаўляюць Рай на зямлі
"Святы Юр'я – Божы пасол"
Абрадавыя паўнамоцтвы Юрыя: параўнальны аналіз функцыянальных абавязкаў
"Юр'я – Боскі ключнік"
Зварот-патрабаванне да святога Юрыя
Чарадзейства "Юраўскай" расы
Культ вады ў юраўскай абраднасці
"İдзі, мая каровачка, на Юр'еву расу, на Міколаву траву", або Структура міфарытуальнага комплексу, прысвечанага першаму выгану жывёлы ў поле
Абрадавыя дзеянні падрыхтоўчага характару ў хаце
Абрадавыя дзеянні на падворку
Абрадавыя дзеянні на парозе хлява і ў варотах падворка
Збор агульнага статка
Сакральны час разгортвання святочных падзей
Дарога на пашу – індывідуальнае трансфармуецца ў калектыўнае
Часавая сімвалізацыя падзей першага выгану скаціны ў поле
"Юраўшчына"
Пастух – фігура выключная
Здольнасці пастуха і патрабаванні да яго
"Біць барышы", або Выбар пастуха
Ушанаванне пастуха
"Пастух запасвае статак", або Магічныя атрыбуты і дзеянні, скіраваныя на засцераганне вясковага статка
Міфалагічныя асновы фарміравання структуры святочна-абрадавага комплексу "Юр'е" (перасцярога ад змеяў, ваўкоў, ведзьмаў)
Юрый перамагае паганага Цмока і становіцца абаронцам свойскай жывёлы "ад гада паўзучага"
Як Юрый стаў распарадчыкам ваўкоў і апекуном статка "ад гада бягучага"
Амбівалентнасць Юр'евай расы, або Вядзьмарскія штукарствы
"Юраўскія" перасцярогі
Культ агню ў юраўскай абраднасці
Юраўскае абкурванне жывёлы
"Дабрыдзень, ніва святая", або Земляробчая абраднасць Юр'евага дня
Пярэдадзень Юр'я: выпяканне каравая
Рытуальны абход нівы: "Зарадзі, Божа, жыта"
"Юраўскі карагод"
Абрад "Пакрыванне"
"Бабскія розбрыкі"
3 елачкай на Юр'е
Пасыпаць дарогу зернем жыта – пажадаць дабрабыту
Юраўскія "памочнікі" – апекуны земляробчых клопатаў чалавека
Юрый – ахоўнік коней
Юраўскае памінанне продкаў
М İ К О Л А В Е С Н А В Ы
МİКОЛЬШЧЫНА
Міжсвяточны час – час асаблівых прадпісанняў
"Бацька Міколы наперад ступае, палі аглядае"
Юрый і Мікола – непадзельнае адзінства энергіі жыцця і вопыту сталасці
Жыццяпіс святога Мікалая Цудатворца, архіепіскапа Мір Лікійскіх
Вобраз святога Мікалая ў рэлігійнай свядомасці беларусаў
Сельскагаспадарчыя функцыі святога Міколы
Мікольская братчына і аброчная свечка – сімвалы беларускай талакі
Пачэснае кола абавязкаў святога Міколы ў народным хрысціянстве
Міколаў дзень – сакральная мяжа ў календары
З А В О Р В А Н Н Е. З А С Е Ў К İ
Логіка абнаўлення ў структуры традыцыйнага календара беларусаў
Тэма ўраджаю ў святочным календары беларусаў
Заворванне
Рытуальныя дзеянні на полі
Засеўкі
Права на першую сяўбу. Асаблівыя патрабаванні да сейбіта
Рэгламентацыі першага дня сяўбы
Абрадавыя атрыбуты, якія павінны былі паспрыяць багатаму ўраджаю
Сакральна-магічныя дзеянні перад пачаткам сяўбы