Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Каўрус Алесь. Словаклад. Слоўнік адметнай лексікі

Каўрус Алесь. Словаклад. Слоўнік адметнай лексікі
14.89 р.
Вага: 470 г
Памеры: 150x220 мм



Словаклад: слоўнік адметнай лексікі / Алесь Каўрус. — Мінск : Выдавецкі дом "Звязда", 2013. — 328 с. — Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7059-47-8

У слоўніку даецца тлумачэнне больш як трох тысяч беларускіх слоў, даўніх і тых, што ўзніклі ў наш час, якія ўжываюцца ў мастацкіх і навуковых тэкстах, у мове сродкаў масавай інфармацыі. Слоўнік можа выкарыстоўвацца ў сярэдняй і вышэйшай школе, а таксама як даведнік для журналістаў, пісьменнікаў і рэдактараў.

Каўрус Алесь


ПРАДМОВА

Лексічнае багацце беларускай літаратурнай мовы найбольш поўна пададзена акадэмічнымі слоўнікамі: руска-беларускім, беларуска-рускім, тлумачальным ды іншымі. Падрыхтоўка такіх слоўнікаў патрабуе шмат працы і часу — як істотна абноўленыя і дапоўненыя яны выдаюцца рэдка. А значыць, на іх старонкі не трапляюць многія словы, што выкарыстоўваюцца ў мастацкіх і навуковых тэкстах, у мове сродкаў масавай інфармацыі.

Вядома, і без лексікаграфічнага “ўзаконення”, так бы сказаць, без прапіскі, гэтыя словы выконваюць свае функцыі. Але выяўленне, спарадкаванне і публікацыя іх у выглядзе тлумачальнага слоўніка можа паспрыяць больш актыўнаму ўвядзенню некадыфікаваных лексічных адзінак у навуковы ўжытак і навучальна-выхаваўчы працэс, у штодзённую моўную практыку.

Кіруючыся гэтым меркаваннем, на працягу некалькіх гадоў (1998— 2005) мы апублікавалі ў часопісе “Роднае слова” значную частку “пазаслоўнікавай” лексікі — слоў, якія не змешчаны ў “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” (1977-1984; скарочана ТСБМ).

Гэта не проста набор, спіс пэўных лексем, а ўжо нібы дадатак да ТСБМ: словы падаюцца ў сістэме, узаемасувязі, прыводзіцца іх семантычная і граматычная характарыстыка. Такім чынам, выяўленыя словы прайшлі першую лексікаграфічную апрабацыю.

Актуальнасць нашай працы вызначаецца не толькі тым, што яна дэманструе ўзбагачэнне літаратурнага слоўніка (і прапануе гэтае багацце чытачу-карыстальніку). На фоне мноства неалагізмаў, якія амаль штодня прыходзяць у беларускую мову з іншых (пераважна з англійскай) і хутка пашыраюцца, усё большую цану набывае выяўленне і папулярызацыя ўласна беларускіх слоў — даўніх і тых, што ўзнікаюць у наш час. Вельмі важна, што гэтыя словы (параўнальна з зафіксаванымі ў слоўніках) паўней адлюстроўваюць самабытнасць, спецыфіку беларускай мовы. У прыватнасці, падаюцца прыметнікі і назоўнікі, якім у рускай мове адпавядаюць дзеепрыметнікавыя формы з суфіксамі -ущ-, -ющ-, -ащ-, -ящ-, -ем-, -им-, -вш-, -ш-. Напрыклад: гнятлівы, прыгнётлівы (рус. гнетущий), моўца, размоўца (говорящий), накіроўчы (направляющий), нападоўца (нападающий), атакоўны (атакующий), рассмяяны (рассмеявшийся), ранлівы (ранимый).

Пра адметнасць слоўніка і словатворчы патэнцыял беларускай мовы сведчаць і многія іншыя арыгінальныя паводле марфемнага складу словы, у тым ліку цікавыя і ўдалыя аўтарскія наватворы (некаторыя з іх падаём у “Словакладзе”).

За час, які мінуў пасля “роднаслоўскай” публікацыі, некаторыя словы ўжо атрымалі “прапіску”— увайшлі ў найноўшыя слоўнікі. Аднак беручы пад увагу тое, што яны ўпершыню “задзейнічаны” ў нашым праекце “Словы без прапіскі” і яшчэ маюць патрэбу ў лінгвістычнай падтрымцы, лічым мэтазгодным пакінуць такія словы ў новым выданні.

Пры падрыхтоўцы рукапісу кнігі перагледжаны рэестр: адны словы апушчаны, іншыя — уведзены, зроблены ўдакладненні і выпраўленні тэксту.

Распрацоўка і афармленне слоўнікавых артыкулаў грунтуецца на прынцыпах тлумачальнага слоўніка. Варыянты слова, дублеты (і зрэдку сінонімы) прыводзяцца ў адным слоўнікавым артыкуле. Некаторыя з іх падаюцца таксама на сваім месцы ў рэестры з адсылкаю да першага слова загаловачнага радка. Значэнне слоў раскрываецца шляхам тлумачэння (кароткага фармулявання) або праз агульнаўжывальнае, кадыфікаванае слова — адно ці некалькі. Граматычная характарыстыка слоў, граматычныя паметы, а таксама скарачэнні даюцца паводле “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” (1977-1984).

Шматкроп’е (...) перад дэфініцыяй асобных слоў сігналізуе, што разглядаецца толькі значэнне, якое не зафіксавана ТСБМ.

Рэестравыя словы падаюцца, як правіла, у адпаведнасці з літаратурнымі нормамі.

Для таго, каб пазбегнуць недакладнасці акцэнталагічнай характарыстыкі рэестравых слоў (часткаю індывідуальна-аўтарскіх, рэдкаўжывальных), націск у іх не ставіцца, за выключэннем адзінкавых выпадкаў, калі адсутнасць значка націску можа ўскладніць адэкватнае ўспрыманне слова.

Сказы-ілюстрацыі захоўваюць асаблівасці мовы (граматыкі і правапісу) тых выданняў, з якіх яны ўзяты.

Слоўнік змяшчае болей за 3 тысячы слоў.

Тлумачальны слоўнік можна выкарыстоўваць для правядзення разнастайнай працы па лексіцы, словаўтварэнні, іншых раздзелах беларускай мовы ў сярэдняй і вышэйшай школе, а таксама як даведнік для выкладчыкаў, журналістаў, пісьменнікаў і рэдактараў.

 

Каўрус Алесь (нар. 18 траўня 1935, в. Брусы, Мядзельскага раёна) — Кандыдат філалагічных навук (1965). Закончыў Мінскі педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1959). Працаваў настаўнікам на Мядзельшчыне (1959—1962), старшым выкладчыкам Мазырскага педінстытута (1965—1968), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі (1968—1974), рэдактарам выдавецтва «Народная асвета» (1974—1981), дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (1982—2006). Даследуе мову мастацкай літаратуры і сродкаў масавай інфармацыі, беларускую тэрміналогію, культуру мовы, стылістыку і інш. Аўтар больш як 250 навуковых публікацый, у тым ліку кніг «З крыніц народнай мовы» (1968), «Стылістыка беларускай мовы» (1980, 2-е выд. 1987, 3-е выд. 1992), «Культура слова» (1983), «Слова наша роднае» (1986), «Мова народа, мова пісьменніка» (1989), «Дакумент па-беларуску» (1994), суаўтар (з М. Круталевічам) навучальнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Стараславянская мова» (2005).


Раім таксама паглядзець:
Барадулін Рыгор. Вушацкі словазбор
12.49 р.

Барадулін Рыгор. Вушацкі словазбор

Пад адной вокладкай нарэшце сабраныя неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія, пачынаючы са школьных гадоў, бесперапынна занатоўваў за роднымі й землякамі народны паэт Беларусі, — асобныя словы, прымаўкі й пад’ялдычкі, зычэнні й грозьбы, а таксама народны каляндар, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя й жыццёвыя парады й шмат іншага.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях
6.49 р.

Купала Янка. Вершы, паэмы. Някляеў Уладзімір. Шлях

У фармаце mp3. Агульны час гучаньня 5:30:31. (p) “BelTonMedia”.

Колас Якуб. Новая Зямля
6.49 р.

Колас Якуб. Новая Зямля

Паэма (у фармаце mp3). Агульны час 08:24:01. Чытае Мікола Рабычын. (p) BelTonMedia, 2008.