Кавалеўскі Арцём. Мой сябра анёлак

Кавалеўскі Арцём. Мой сябра анёлак
2.99 р.
Вага: 190 г
Памеры: 220x200 мм



Вершы. Для дзяцей мал. шк. узросту / мастак Дар'я Чарняўская. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 40 с. : іл.

ISBN 978-985-6941-13-2

"Мой сябра Анёлак" – незвычайная кніга для дзяцей. І незвычайнасць яе перш за ўсё ў тым, што аўтар выбраў героямі сваіх твораў вельмі неардынарных асоб – анёлкаў, якія быццам бы і не існуюць у прыродзе і ў той жа час падсвядома суправаджаюць кожнага з нас у паўсядзённым жыцці, у паездках, у творчых і духоўных пошуках, у вольны час.

ЗМЕСТ

Дарагія дзеці!
Просьба
Зямны анёлак
Анёлак-ахоўнік
Хто з анёлкам пасябруе?
Страта
Запрашэнне
Божая кароўка
Парасон
Пад ёлкай
Калыханка для Вулкана
Мастак
Лічылка
Турыст
Сакрат-анёлак
Мара
Музыкант
На камеце
Пра анёлка Васю
Разважлівы анёлак
Зарапад
Ты – як анёлак

Дарагія дзеці!

Калі я быў маленькім – такім, як вы цяпер – я не ведаў, хто такія анёлы. Я не задумваўся пра іх існаванне і, вядома, не мог нават уявіць, як яны выглядаюць, дзе жывуць і хто іх стварыў. Але, безумоўна, я не мог не чуць пра іх наогул: пра анёлаў апавядалася ў маіх улюбёных казках, у вершах вялікіх паэтаў, зрэшты, час ад часу хтосьці з дарослых казаў пра маіх прыяцеляў: "Які ж ён паслухмяны і лагодны – як анёл!" Пачуўшы такія словы, я разумеў, што анёлы – гэта вельмі добрыя стварэнні (нездарма ж дарослыя параўноўваюць з імі паслухмяных дзяцей!). Аднак часцей мне здавалася, што анёлы – гэта такія напаўпразрыстыя, пухнатыя, рахманыя істоты, падобныя да аблокаў, якія лёгка лунаюць па-над зямлёю і зрэдку з'яўляюцца ў маіх фантастычных снах.

Мой сябра анёлак. Ілюстрацыя да верша ''Пад ёлкай''

Ішоў час. Я чытаў кніжкі, размаўляў з мудрымі людзьмі, падарожнічаў і... аднойчы прачнуўся дарослым. Менавіта з кніжак і ад мудрых людзей я даведаўся, што анёлы – гэта не нейкія там аблокі, а незвычайныя нябачныя істоты. Гэтак жа сама, як і мы, людзі, анёлы створаны Богам. Яны маюць вялікія белыя крылы і, як птушкі, могуць лётаць у нябёсах. Бывае, што ім робіцца сумна, і тады анёлы злятаюць да нас на зямлю. Але калі анёлы нябачныя, як нам зразумець, што яны недзе побач? Насамрэч, адчуць гэта вельмі проста. Калі вы шчыра радуецеся, усміхаецеся альбо зрабілі нешта добрае, калі вас пацалавала альбо перажагнала перад сном мама, ведайце – вас наведаў анёл. Усемагутны Бог паклапаціўся пра тое, каб кожны чалавек меў свайго нябеснага дарадцу, памочніка і абаронцу, якога мы называем Анёлам-ахоўнікам. Мы павінны памятаць, што наш белакрылы сябра дапамагае толькі ў добрых справах, якія мы робім ад чыстага сэрца. Але не ўсе анёлы белыя, не ўсе чакаюць ад нас паслухмянасці і дабрыні... Некаторыя з іх сталі чорнымі, бо выракліся Бога, за што былі адрынуты Ім у царства цемрадзі. Яны нават атрымалі адмысловае імя – дэманы – ворагі Бога і чалавека. Але белае анёльскае войска ўсё адно мацнейшае за злых дэманаў! Нічога не страшна чалавеку, калі побач з ім яго вартаўнік і адданы сябра – клапатлівы анёл! Не дзіва, што людзі любяць анёлаў і ласкава называюць іх анёлкамі...

Наўрад ці хто з нас бачыў анёлкаў, а таму мы ўяўляем іх па-свойму – так, як падказвае нам фантазія: яны могуць быць вялікімі і малымі, сур'ёзнымі і прастадушнымі, задуменнымі і вясёлымі – словам, рознымі. Але якія б абліччы нам не мроіліся, важна тое, што анёлкі жывуць і дзейнічаюць сярод нас, і вельмі шкада, калі мы – асабліва дарослыя – забываемся на гэта.

Сябры, гэтая кніга для тых з вас, хто любіць узірацца ў наваколле і заўважаць у ім неймаверную сілу спагады і прыгажосці, хто з радасцю сустракае кожны новы дзень і з надзеяй на лепшае засынае ўвечары, хто верыць у сілу сапраўднага сяброўства і немажлівасць здрады блізкаму чалавеку... А яшчэ – гэта кніга пра анёлкаў, пазнаёміўшыся з якімі, вы набудзеце верных сяброў і разам выправіцеся ў доўгае жыццёвае падарожжа, поўнае незвычайных прыгод і незабыўных здарэнняў. Мне ж застаецца пажадаць вам шчаслівай дарогі і... Анёла-ахоўніка за плячыма!

Арцём Кавалеўскі


Раім таксама паглядзець:
WZ-Orkiestra & салісты. Мой сябра Анёлак (супольны музычны праект)
14.99 р.

WZ-Orkiestra & салісты (Зьміцер Вайцюшкевіч ды інш). Мой сябра Анёлак (супольны музычны праект)

Наўрад ці хтось з нас бачыў анёлкаў, а таму мы ўяўляем іх па-свойму – так, як падказвае нам фантазія: яны могуць быць вялікімі і малымі, сур'ёзнымі і прастадушнымі, задуменнымі і вясёлымі, словам – рознымі.

Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў
5.49 р.

Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў

Казкі, фантастычныя апавяданні, артыкулы пра знакамітых людзей, якія так ці інакш звязаны з космасам, умясціліся ў чатыры раздзелы, дзе кожная старонка здзіўляе і захапляе!

Бензярук Анатоль. Свята для сэрца
4.49 р.

Бензярук Анатоль. Свята для сэрца

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край.