Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Кавалёў Сяргей. Пачвара ў рэліктавым лесе

Кавалёў Сяргей. Пачвара ў рэліктавым лесе
8.99 р.
Вага: 260 г
Памеры: 125x200 мм



Пачвара ў рэліктавым лесе. Літаратура. Тэатр. Крытыка / Сяргей Кавалёў.— Мінск : Галіяфы, 2013.— 234 с.

ISBN 978-985-7021-06-2

„Пачвара ў рэліктавым лесе“ — чарговая кніга Кавалёва-крытыка пра сучасную літаратуру. У зборнік увайшлі новыя тэксты, выбраныя часопісныя публікацыі мінулых гадоў, а таксама артыкулы пра тэатр.

Сяргей Кавалёў

ЗМЕСТ

I. Сёння

Прэпараванне міфа: таварыства „Тутэйшыя“ ў люстэрку крытыкі
Сучасная беларуская драматургія з перспективы „тэорыі поля“
Няздзейснены праект, або Драматургія пакалення „Бум-Бам-Літ“
Хобіты ля брамы Еўропы: „Шалом" Артура Клінава
Непераможны школьны дыскурс: „Гамбурскі рахунак Бахарэвіча"
Літаратура і ідэалогія: „нязручныя" даследаванні Сяргея Даніленкі

II. Учора

Ля вытокаў біяграфіннага жанру: Алег Лойка, Васіль Хомчанка, Адам Мальдзіс, Міхась Тычына
Пачвара ў рэліктавым лесе
Новая еўрапеізацыя
Уцёкі насустрач: Леанід Дранько-Майсюк і Уладзімір Арлоў
Чалавек з мядзведжым тварам: Іван Чыгрынаў
За рубеж чалавечага слова: Надзея Артымовіч

III. Тэатр

Купала і Колас на сучаснай сцэне
Беларускі Гамбровіч
Балканскі экспрэс
Апалогія крытыкі: Таццяна Арлова
Як з п’есы робіцца спектакль
Гульня ў словы

 

Сяргей Кавалёў (нар. 20 чэрвеня 1963, Магілёў) —беларускі драматург, крытык, паэт, літаратуразнаўца.
Друкуецца з 1980. Даследуе праблемы сучаснай беларускай паэзіі (зборнікі артыкулаў «Як пакахаць ружу», 1989; «Партрэт шкла», 1991), шматмоўную літаратуру ВКЛ (кнігі «Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы XVI ст.», 1993; «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу», 2002).
Аўтар п'ес «Драўляны рыцар» (паст. 1988), «Звар'яцелы Альберт, або Прароцтвы шляхціца Завальні» (паст. 1991), «Трышчан, або Блазны на пахаванні» (паст. 1995), «Люстэрка Бландоі» (паст. 1996 пад назвай «Заложніца кахання»), «Саламеі і амараты» (паст. 1996), «Стомлены д'ябал» (паст. 1997), «Францішка, або Навука кахання» (2000) і інш., створаных на аснове літаратурных твораў і фальклорным матэрыяле. Інсцэніраваў паэму «Тарас на Парнасе», творы С. Русецкай («Чатыры гісторыі Саламеі»), У. Караткевіча («Заяц варыць піва»). Доктар філалагічных навук з 2003 году. Жыве ў Любліне (Польшча).


Раім таксама паглядзець:
Кавалёў Сяргей. Чатыры гісторыі Саламеі: выбраныя п’есы
9.99 р.

Кавалёў Сяргей. Чатыры гісторыі Саламеі: выбраныя п’есы

У зборнік увайшлі найбольш вядомыя п’есы Сяргея Кавалёва, якія ставіліся ў розных тэатрах Беларусі і за мяжой. Драматург выкарыстоўвае ў сваіх тэкстах даўнейшыя міфы і сюжэты, прапануе новыя мастацкія інтэрпрэтацыі класічных твораў беларускай літаратуры. П’есы прызначаюцца як для самастойнага чытання, так і для школьнага тэатра.

Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа
6.99 р.

Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа

Артыкулы, эсэ, пятрогліфы. — Мінск: Галіяфы, 2009. — 200 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці.

Кавалёў Сяргей. Сёстры Псіхеі
2.99 р.

Кавалёў Сяргей. Сёстры Псіхеі

У зборнік ўвайшлі новыя п’есы Сяргея Кавалёва, які застаўся верны свайму герменеўтычнаму метаду выкарыстання міфаў, легендаў, літаратурных сюжэтаў. Але гэтым разам да беларускіх матываў далучаюцца алюзіі і цытаты з сусветнай літаратуры, а міф робіцца своеасаблівым павелічальным шклом, праз якое драматург глядзіць на сучаснасць.