![]() |
2.99 р.
Вага: 300 г
Памеры: 130x200 мм
|
П’есы. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2011. – 220 с.
ISBN 978-985-6991-13-7
У зборнік ўвайшлі новыя п’есы Сяргея Кавалёва, які застаўся верны свайму герменеўтычнаму метаду выкарыстання міфаў, легендаў, літаратурных сюжэтаў. Але гэтым разам да беларускіх матываў далучаюцца алюзіі і цытаты з сусветнай літаратуры, а міф робіцца своеасаблівым павелічальным шклом, праз якое драматург глядзіць на сучаснасць.
ЗМЕСТ
Пасля гісторыі,
Або Практыкаванні ў свабодзе
Сёстры Псіхеі
П’еса-прыпавесць у 2-х дзеях
Пан Твардоўскі
Негістарычная драма ў 2-х дзеях
Інтымны дзённік
П’еса ў 2-х гісторыях
Вяртанне Галадара
П’еса-фантасмагорыя ў 2-х дзеях
Звесткі пра п’есы
Пасля гісторыі, або Практыкаванні ў свабодзе
Раней я быў цвёрда перакананы, што аўтар ні ў якім разе не павінен пісаць прадмовы да сваіх кніг, тлумачыць задумы твораў і абставіны іх узнікнення. Я ведаў з літаратуразнаўчых трактатаў, што аўтарская інтэрпрэтацыя – гэта толькі адно з магчымых прачытанняў, такое ж суб’ектыўнае, як і чытацкае. I нельга замінаць чытачу самастойна расшыфроўваць закладзеныя ў тэксце культурныя коды, пазбаўляць яго радасці адвольна ацэньваць характары і ўчынкі герояў, з асалодай уваходзіць у мастацкі свет твора альбо катэгарычна не прымаць яго.
3 цягам часу я стаў меншым ідэалістам і зразумеў, што аўтарскія прадмовы, інтэрв’ю, каментарыі маюць права на існаванне, бо яны не абмяжоўваюць уласны пункт гледжання чытача, а даюць яму каштоўную дадатковую інфармацыю: напрыклад, узнаўляюць сістэму каардынат, у якой мысліць аўтар, адсылаюць да блізкай аўтару літаратурнай традыцыі. Я напісаў прадмову да зборніка “Стомлены д’ябал” (2004) і з задавальненнем пераканаўся, што мае творчыя пастулаты вельмі часта цытуюцца крытыкамі – хаця б дзеля таго, каб іх абвергнуць і са мной катэгарычна не пагадзіцца.
Сяргей Кавалёў – беларускі драматург, крытык, паэт, літаратуразнаўца. Доктар філалагічных навук. Жыве ў Любліне (Польшча). Аўтар п'ес "Падарожжа з Драўляным Рыцарам" (1989), "Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага" (у сааўтарстве з Пятром Васючэнкам, 1982), "Хохлік" (1993), "Звар'яцелы Альберт" (1991), "Трыстан ды Ізольда" (1993), "Люстэрка Бландоі" (1995), "Саламея" (1996), "Францішка, або Навука кахання" (1998) ды іншых.
Арыткул пра аўтара ў Вікіпедыі.