![]() |
2.50 р.
Вага: 560 г
Памеры: 145x215 мм
|
Манаграфія. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – 376 с. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-6976-10-3
Манаграфія з'яўляецца панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст.
Кніга будзе карысная філолагам, гісторыкам і ўсім, хто цікавіцца культурай Вялікага Княства Літоўскага.
ЗМЕСТ
Уводзіны
Раздзел 1. Гісторыка-культурны кантэкст развіцця паэзіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у эпоху Рэнесансу
Раздзел 2. На чужыне. Паэтычныя творы ўраджэнцаў Вялікага Княства Літоўскага ў замежных выданнях
2.1. Францішак Скарына, Марцінас Мажвідас і пачаткі вершаскладання на нацыянальных мовах
2.2. Ян Вісліцкі ў беларускай культурнай прасторы
2.3. Мікалай Гусоўскі: феномен творчасці і парадоксы рэцэпцыі
Раздзел 3. "Чужынцы". Паэтычныя творы іншаземных аўтараў, напісаныя ў Вялікім Княстве Літоўскім
3.1. Мода на паэзію: Пётр Раізій, Ян Мылій, Пётр Стаенскі
3.2. Рэлігійна-метафізічная паэзія ў пратэстанцкіх канцыяналах
3.3. Першы палітычны верш: "Да Палякаў і да Літвы" Андрэя Волана
3.4. Чалавек у люстэрку смерці: творчасць Цыпрыяна Базыліка
3.5. Паэтызацыя гісторыі ў творчасці Мацея Стрыйкоўскага
Раздзел 4. Ліцвінская школа. Паэзія позняга Рэнесансу ў сталічных выданнях
4.1. Адваротны бок рэнесансавага гуманізму: "Лямант няшчаснага Рыгора Осціка"
4.2. Рэлігійна-палемічная паэма "Апалагетык, альбо Абарона канфедэрацыі"
4.3. Пачаткі радзівілаўскага эпасу: "Апісанне маскоўскага паходу князя Крыштафа Радзівіла" Францішка Градоўскага
4.4. Пад знакам Каліопы і Кліа: творчасць Андрэя Рымшы
4.5. Ян Радван, вучань Гамера і Вергілія
4.6. Сціплая муза Яна Казаковіча
4.7. Літва contra Масковія ў творчасці Гальяша Пельгрымоўскага
Раздзел 5. Ад айчыны да сусвету. Зварот да ўніверсальнай праблематыкі
5.1. Рэлігійна-філасофская паэзія Станіслава Кулакоўскага
5.2. Ян Пратасовіч, паэт-энцыклапедыст
5.3. "Барвачка": касметычныя рэцэпты ад Радагляда Гладкатварскага
Заключэнне
Summary
Літаратура
Паказальнік імёнаў
Уводзіны (пачатак)
Гэтая кніга напісана беларускім даследчыкам, які шматмоўную паэзію Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу разглядаў, па-першае, як агульную спадчыну літоўскага, беларускага, украінскага і польскага народаў, а па-другое, як састаўную частку шматмоўнай беларускай літаратуры даўніх стагоддзяў, таксама як літоўскія даследчыкі разглядаюць яе як інтэгральную частку літоўскай літаратуры, украінскія – як частку літаратуры ўкраінскай, а польскія – як частку літаратуры польскай.
Выбар шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу ў якасці аб'екта даследавання стаўся магчымым у Беларусі пасля перагляду беларускім літаратуразнаўствам у 70-80-х гг. XX ст. многіх састарэлых канцэпцый і ацэнак у вывучэнні гісторыі літаратуры. Старадаўняя беларуская літаратура перастала атаясамлівацца выключна з творчасцю на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах праваслаўных па веравызнанні аўтараў, была ўзятая пад увагу шматмоўная спадчына Вялікага Княства Літоўскага XVI – XVIII стст.
Пра Сяргея Кавалёва ў Вікіпедыі.
"Беларуская мова вытрымала канкурэнцыю ў мінуўшчыне, вытрымае і ў будучыні": інтэрв'ю з аўтарам з нагоды выхаду кнігі "Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу".