Казакоў Валерый. Халоп Яснавяльможнага дэмакрата

Казакоў Валерый. Халоп Яснавяльможнага дэмакрата
4.99 р.
Вага: 310 г
Памеры: 135x200 мм



Раман-дурнота. Мінск : Кнігазбор, 2009. – 264 с.

ISBN 978-985-6852-84-1

Сярэдзіна XXI стагоддзя, светам кіруе Высокая сямёрка. І няма ні Расіі, ні ЗША. На палітычнай мапе – Сібрусія, Афраюсія, Аб'еўра. І Хахлабульбія, межы якой прайшлі ў дзесятках кіламетраў ад Масквы... Суседнюю дзяржаву ачольвае Пераемнік Шосты...

У гарах тундры адкрываецца містычна-пракаветная Шамбала, якую намагаюцца знішчыць, бо Кадастр Галоўнай Пільнасці – не спіць, бо народу не трэба залішняе мудрагельства.

І на фоне ўсяго гэтага – каханне, яго выпрабаванне і смерць... І – жыццё краіны...

"Сягоння наш бацькоўскі дом, як лічыць народ і Яго Вялікасць Пераемнік Шосты, на ўздыме знаходзіцца. Дабрабыт людскі расце, прамысловасць прэ ўверх, чырвонец стабілізаваўся, таго і глядзі залатым стане, войны аціхаюць, хлеба і відовішчаў сваіх маем звышдастаткова, а галоўнае: дэмакратыя замацярэла і стала непарушнай. Гэта ж відавочна ўсяму свету! А што гэтыя, прабачце за несалоннае слова, гніды дзеюць? Яны знеслаўленне на нас збіраюць, кожны поспех у паразу наравяць перакруціць. Дзяцей ад бацькоў спрабуюць адбіваць! Тургеняць, адным словам, рахметаўшчыну з базараўшчынай разводзяць. Чужынцы яны для ўсіх нас і ўсяго дэмакратычнага чалавецтва. Чужынцы не па нараджэнні, не па крыві, а па духу сваім гадкім. Замежнікі, бо за межамі прыстойнасці і маральнага патрыятызму жывуць..."

Валерый Казакоў нарадзіўся ў кастрычніку 1952 года на станцыі Рэста (вёска Гарбовічы) Магілёўскай вобласці. Пасля школы працаваў на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе, служыў у Эстоніі і Нямеччыне. Пасля войска закончыў Вышэйшую ваенна-палітычную вучэльню, затым – Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага. Быў ваенным карэспандэнтам газеты "Красная Звезда". Пасля звальнення ў запас працаваў у Расійскім Саюзе ветэранаў Афганістана, Савеце бяспекі Расійскай Федэрацыі, Адміністрацыі Прэзідэнта РФ. Палкоўнік запасу. Узнагароджаны трыма ордэнамі, дваццаццю медалямі і знакамі. Займаўся навуковай працай, вучыўся ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат сацыялагічных навук. Дзейсны дзяржаўны дарадца Расійскай Федэрацыі. Член Саюза журналістаў Расіі, сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі. Жанаты. Мае траіх дзяцей. Жыве ў Маскве. Вершы, проза і публіцыстыка друкаваліся ў шматлікіх перыядычных і спецыялізаваных выданнях, калектыўных зборніках. Валерый Казакоў – аўтар паэтычнага зборніка "Философия звука", кніг публіцыстыкі і прозы "Разбитое зеркало Карабаха", "Асфальт и тени", "Саморазрушение", "Записки колониального чиновника", "Сон в бессонницу", "Прогнутые небеса", "Тень гоблина" ("Цень Гобліна") и "Холоп Августейшего Демократа" ("Халоп Найсьвятлейшага Дэмактара"). Валерый Казакоў уганараваны Вялікай літаратурнай прэміяй Саюза пісьменнікаў Расіі. Па-беларуску выйшла таксама ягоная кніга "Цень гобліна".

Прачытаць фрагмент рамана-дурноты "Халоп Яснавяльможнага дэмакрата" можна тут.


Раім таксама паглядзець:
Казакоў Валерый. Цень гобліна
5.49 р.

Казакоў Валерый. Цень гобліна

Мастацкая праўда, грамадзянская мужнасць, метафарычнасць і душэўнасць запамінальна адрозніваюць мастакоўскі стыль. Раман "Цень гобліна" многім нагадае гучныя прозвішчы крамлёўскай рэчаіснасці. Аднак трэба памятаць, што перад намі – мастацкія тэксты...