Казакоў Валерый. Цень гобліна

Казакоў Валерый. Цень гобліна
5.49 р.
Вага: 540 г
Памеры: 135x205 мм



Раман, апавяданні, запісы. Мінск : Кнігазбор, 2008. – 420 с.

ISBN 978-985-6852-39-1

Гэтая кніга – своеасаблівае выбранае Валерыя Казакова. Аўтар быў непасрэдным удзельнікам шэрагу пераломных падзеяў, сведкам – сярод іншага – і апісаных у сваіх творах перыпетыяў сучаснай гісторыі. Высокія ўладныя гульні, сутыкненні кланаў, службовыя інтрыгі адлюстроўваюцца ў прозе Валерыя Казакова ярка і востра. Мастацкая праўда, грамадзянская мужнасць, метафарычнасць і душэўнасць запамінальна адрозніваюць мастакоўскі стыль. Раман "Цень гобліна" многім нагадае гучныя прозвішчы крамлёўскай рэчаіснасці. Аднак трэба памятаць, што перад намі – мастацкія тэксты...

"Цень гобліна" – першая кніга пісьменніка-беларуса па-беларуску.

ЗМЕСТ

Цень гобліна
Частка першая. Міжлізень
Частка другая. Цень гобліна

Апавяданні
Намеснік грому
Спакуса столаначальніка
Дзікі шорац
Губернскі сход
Эрлік
Першы дзень сурка
Бяздомная душа
Аўсяная каша
Стары і гора
Плач адзінокіх
"Выдатнік"

Запісы
Абібокі

Валерый Казакоў нарадзіўся ў кастрычніку 1952 года на станцыі Рэста (вёска Гарбовічы) Магілёўскай вобласці. Пасля школы працаваў на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе, служыў у Эстоніі і Нямеччыне. Пасля войска закончыў Вышэйшую ваенна-палітычную вучэльню, затым – Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага. Быў ваенным карэспандэнтам газеты "Красная Звезда". Пасля звальнення ў запас працаваў у Расійскім Саюзе ветэранаў Афганістана, Савеце бяспекі Расійскай Федэрацыі, Адміністрацыі Прэзідэнта РФ. Палкоўнік запасу. Узнагароджаны трыма ордэнамі, дваццаццю медалямі і знакамі. Займаўся навуковай працай, вучыўся ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат сацыялагічных навук. Дзейсны дзяржаўны дарадца Расійскай Федэрацыі. Член Саюза журналістаў Расіі, сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі. Жанаты. Мае траіх дзяцей. Жыве ў Маскве. Вершы, проза і публіцыстыка друкаваліся ў шматлікіх перыядычных і спецыялізаваных выданнях, калектыўных зборніках. Валерый Казакоў – аўтар паэтычнага зборніка "Философия звука", кніг публіцыстыкі і прозы "Разбитое зеркало Карабаха", "Асфальт и тени", "Саморазрушение", "Записки колониального чиновника", "Сон в бессонницу", "Прогнутые небеса", "Тень гоблина" ("Цень Гобліна") и "Холоп Августейшего демократа" ("Халоп Найсьвятлейшага дэмактара"). Валерый Казакоў уганараваны Вялікай літаратурнай прэміяй Саюза пісьменнікаў Расіі. "Цень гобліна" – першая кніга аўтара на роднай мове.

Падрабязьней пра кнігу "Цень гобліна" тут.


Раім таксама паглядзець:
Казакоў Валерый. Халоп Яснавяльможнага дэмакрата
4.99 р.

Казакоў Валерый. Халоп Яснавяльможнага дэмакрата

Сярэдзіна XXI стагоддзя, светам кіруе Высокая сямёрка. І няма ні Расіі, ні ЗША. На палітычнай мапе – Сібрусія, Афраюсія, Аб'еўра. І Хахлабульбія, межы якой прайшлі ў дзесятках кіламетраў ад Масквы... Суседнюю дзяржаву ачольвае Пераемнік Шосты...

Камэнтары

Кніга напісана досыць

Кніга напісана досыць цікава,можна выпісаць некалькі кавалкаў і запомніць на крылатыя выразы,але чырвонай стужкай паўз весь тэкст праходзіць гэбэшнае нутро аутара,у выніку чаго дачытваемся да таго,што Пуцін шчыра-шчыра моліцца на Валааме,просячы ў Бога сілаў і дабраславеньня на престол,і нават атрымлівае адказ....
У выніку - Пуцін - збаўца,пасланы Расіі Богам,ва ўсім вінаваты Беразоўскі і ко.....

Шкада,што кніга на беларускай мове. Добра,што мне дасталася не за грошы,а ад аўтара,з подпісам - выкінуў,не шкадуючы...