Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Казько Віктар. Бунт незапатрабаванага праху

Казько Віктар. Бунт незапатрабаванага праху
1.42 р.
Вага: 300 г
Памеры: 130x200 мм



Раман. Мінск: ─ І. П. Логвінаў, 2009. ─ 340 с. ─ (Кнігарня "Наша Ніва").

Віктар Казько свядома выбірае сваім героем адчужанага чалавека, які жыве ў варожым свеце, мяцежную, узрушаную страсцямі асобу, душа якой разрываецца на часткі ад супярэчнасцяў, якія перапаўняюць яе.

ISBN 978-985-6901-33-4

ЗМЕСТ

I
II
III
IV
V
VI
VII
IX
З дзённікаў Макрыяна Говара
I ♥ NY
Замест эпілога
Сказ пра аднавокую казу Цылю

Міхась Тычына. Скарга непачутага крыку

Віктар Казько свядома выбірае сваім героем адчужанага чалавека, які жыве ў варожым свеце, мяцежную, узрушаную страсцямі асобу, душа якой разрываецца на часткі ад супярэчнасцяў, якія перапаўняюць яе. І ён, здаецца, знаходзіцца куды бліжэй да ісціны ў разуменні сучаснай чалавечай сітуацыі, у якой мы ўсе апынуліся па сваёй і не па сваёй волі і віне. На мяжы тысячагоддзяў "парвалася сувязь часоў", чалавек і чалавецтва трапілі ў пастку сваіх жа утопій. (Міхась Тычына. Скарга непачутага крыку)

Падрабязней пра кнігу тут.


Раім таксама паглядзець:
Казько Віктар. Бунт незапатрабаванага праху
12.99 р.

Казько Віктар. Бунт незапатрабаванага праху

Лаўрэат штогадовай недзяржаўнай літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2009 год.

У чарговую кнігу прозы Віктара Казько ўвайшоў аднайменны раман «Бунт незапатрабаванага праху». У цэнтры ўвагі пісьменніка — мастацкае даследаванне драмы чалавечай душы на пераломе XX і XXI стагоддзяў, калі адной з важнейшых функцый літаратуры з’яўляецца папярэджанне і прароцтва.

Адамчык Вячаслаў. Песня
11.79 р.

Адамчык Вячаслаў. Песня

У кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі і Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшлі апавяданні «Урок арыфметыкі», «Аптэка нумар тры», «Млечны Шлях», «Дзікі голуб» і іншыя, якія адрасаваны моладзі. Аўтар закранае ў сваіх творах праблемы станаўлення асобы, дабра і зла, вучыць знаходзіць выйсце з самых складаных жыццёвых сітуацый.

Пашкевіч Алесь. Сімъ побѣдиши
6.49 р.

Пашкевіч Алесь. Сімъ побѣдиши

Раман пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца паралельна ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. «Усё знікае, але нічога не змяняецца» — асноўны лейтматыў рамана. А перамагае ў выніку не сіла, а любоў. І — слова. У кнігу ўвайшлі таксама выбраныя эсэ аўтара.

Някляеў Уладзімір. Знакі прыпынку
14.99 р.

Някляеў Уладзімір. Знакі прыпынку

Кніга Уладзіміра Някляева "Знакі прыпынку" — гэта біяграфія душы. Аўтар падараваў нам нават не кнігу, а самога сябе, запрасіўшы нас у свет сапраўднага паэта, сучаснага літаратара, сённяшняга беларуса.