![]() |
12.99 р.
Вага: 420 г
Памеры: 135x205 мм
|
Лаўрэат штогадовай недзяржаўнай літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2009 год.
Раман. Віктар Казько. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 287 с. — (Беларуская проза XXI стагоддзя). — Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-02-1463-8
У чарговую кнігу прозы Віктара Казько ўвайшоў аднайменны раман «Бунт незапатрабаванага праху». У цэнтры ўвагі пісьменніка — мастацкае даследаванне драмы чалавечай душы на пераломе XX і XXI стагоддзяў, калі адной з важнейшых функцый літаратуры з’яўляецца папярэджанне і прароцтва.
Віктар Казько свядома выбірае сваім героем адчужанага чалавека, які жыве ў варожым свеце, мяцежную, узрушаную страсцямі асобу, душа якой разрываецца на часткі ад супярэчнасцей, якія перапаўняюць яе. І ён, здаецца, знаходзіцца куды бліжэй да ісціны ў разуменні сучаснай чалавечай сітуацыі, у якой мы ўсе апынуліся па сваёй і не па сваёй волі і віне. На мяжы тысячагоддзяў "парвалася сувязь часоў", чалавек і чалавецтва трапіла ў пастку сваіх жа утопій.
ЗМЕСТ
I
II
III
IV
V
VI
VII
IX
З дзённікаў Макрыяна Говара
I ♥ NY
Замест эпілога
Сказ пра аднавокую казу Цылю
Казько Віктар Апанасавіч (нарадзіўся 23 красавіка 1940 у Калінкавічах) — беларускі празаік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1973. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977, за кнігу «Добры дзень і бывай»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1982, за аповесць «Суд у Слабадзе»).