![]() |
1.50 р.
Вага: 360 г
Памеры: 130x200 мм
|
Эсэ, публіцыстыка. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 360 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; вып. 2).
ISBN 978-985-6930-32-7
У новую кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасць і гэтага зборніка, і усёй творчасці Віктара Казько.
Змест
Азвярэнне, амаль крамлёўская гісторыя
Дзікае паляванне каралёў сталіншчыны
Час пярэваратня, або Як я сыплю цукар
Сенакос у канцы красавіка
Terra incognita. Зона
Абуджэнне памяці
Каб жыта сеяць і жаць яго
Паміж цюленем і акрабатам, або Энергія надзеі
Гаючая вада – белы параход
Так на Беларусі хаваюць прарокаў
Зазірнуць у вочы свайму "Я"
Я вам ніколі не схлусіў
Віктар Казько – празаік, публіцыст.
Віктар Апанасавіч Казько нарадзіўся 23 красавіка 1940 года ў Калінкавічах Гомельскай вобласці. Перажыў жахі ваеннага ліхалецця, выхоўваўся ў дзіцячых дамах. Працаваў геолагаразведчыкам, журналістам. Скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя A. М. Горкага.
Адным з першых у сучаснай літаратуры паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці. У апошнія дзесяцігоддзі шмат увагі ў сваіх творах надае экалагічнай праблематыцы (кнігі "Цвіце на Палессі груша", "Неруш", "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел" ды інш.), а таксама маральнаму і нацыянальнаму станаўленню беларускага грамадства.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1982) за аповесць "Суд у Слабадзе". Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1973 года.