![]() |
5.99 р.
Вага: 280 г
Памеры: 115x170 мм
|
Да кніжных скарбаў дакрануся... : нататкі бібліяфіла . Міхась Казлоўскі. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011.-384 с. : іл. — Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-6994-77-0
Адна з адметных праяў духоўнага жыцця беларускай нацыі - айчыннае бібліяфільства. Менавіта такую выснову зробіць чытач гэтай кнігі, аўтар якой упершыню ў Беларусі раскрыў розныя аспекты гэтай маладаследаванай з’явы, разглядзеў гісторыю беларускага экслібрыса, малафарматных і мініяцюрных выданняў, прасачыў лёс мастакоў — майстроў кніжнай графікі.
Адрасуецца тым, каго цікавіць духоўнае жыццё нашых папярэднікаў, а таксама феномен Яе Вялікасці Кнігі.
ЗМЕСТ
Бібліяфіл і кніга
Рэфлексіі на тэму
Кніга Кузьмы Чорнага “Пачуцці”
Роздум над кнігай
Янка Купала ў кнігазборы Заходняй Беларусі
Прыжыццёвыя выданні Вацлава Ластоўскага
Цяпло сяброўскага кажуха. Пра Віктара Казлоўскага
Беларускія дэкламатары Алеся Ляжневіча
Жыццёвымі шляхамі ўкладальніка
“Беларускі дэкламатар “Чырвоны дудар”
“Дэкламатар” 1928 года
Творы Вацлава Ластоўскага і беларуская эміграцыя
“Просторы” беларускай літаратуры
Падарожжа ў далёкую Нямеччыну
Пан, цо то за пенёндзэ?
У госці да пляменніцы Якуба Коласа
Аўтографы беларускага альтруіста
Верны рыцар беларускай кнігі. Пра Язэпа Гладкага
Кнігі і лёсы забытых пісьменнікаў
Беларускія архівы, бібліятэкі і музеі
На світанку бібліяфільства
Беларускія выданні ў ковенскай Летуве
Перыядычны друк
Таварыства імя Ф. Скарыны
Міністэрства беларускіх спраў у Летуве
Беларускі цэнтр у Летуве
Гісторыя аднаго канвалюта. Пра ксяндза Уладзіслава Чарняўскага
І тыя пялёсткі зжатай красы
Мастакі “Узвышша”
Бібліятэчка часопіса “Узвышша”
Аповесць Змітрака Бядулі “Салавей”
Пра што казалі аўтографы
У цішы павіленскага лесу. Пра сустрэчу з сынам Адольфа Клімовіча
Мініяцюрныя і некаторыя малафарматныя кнігі
“Беларусь засталася маёй марай”. Пра Барыса Пятроўскага
Сага забытых малюнкаў. Пра Міколу Малевіча
Беларускае таварыства бібліяфілаў
Ініцыятары задумы
Мэты і задачы таварыства
Творчая і выдавецкая дзейнасць
Рамантычныя вобразы кніжных знакаў
Экслібрыс — слова старадаўняе
Пад крылом нацыянальнага Адраджэння
Вяртанне да старых традыцый
“Збіраўся скарб, струменіўся няспынна…”
Хутарок у далёкіх Шапавалах
Знаходкі на гістарычным гарышчы
Шапталіся яблыні ў садзе
Заўвагі
Бібліяфіл і кніга. Рэфлексіі на тэму (урывак)
Кнігі сабралі вас... У гэтай фразе заключаецца квінтэсенцыя бібліяфільскага збіральніцкага жыцця. Жыцця складанага, няпростага, тым больш у сённяшняй рэальнасці. Калі агульнавядомае выказванне, што для бібліяфіла галоўнае — ногі і грошы, не спрацоўвае.
I не дзейнічае яно па адной банальнай прычыне: у нас амаль адсутнічае даўняя і добрая традыцыя збірання кніг. Кніг, падкрэслю, менавіта беларускіх. Беларускіх па слове, па назвах, па тэме, па накіраванасці.
Традыцыя такая існавала, але бязлітасна і нахабна знішчалася. Нават пачаткі яе, нават маленькія парастачкі. Знікалі вялікія бібліятэкі Радзівілаў, Храптовічаў, невядомы далейшы лёс архіва і бібліятэкі Генрыха Татура, распалася так ахвярна збіраная бібліятэка Віленскага беларускага музея імя I. Луцкевіча, нічога дакладна і пэўна немагчыма сказаць пра ўнікальныя кніжныя зборы Рамуальда Зямкевіча і Гальяша Леўчыка, страціла свой першапачатковы выгляд бібліятэка Барыса Пятроўскага.
Спачатку царызм, потым сталінскія і польскія культуртрэгеры, нямецкія ўлады ваенных часоў, прадстаўнікі пасляваеннай эпохі — усе яны разглядалі кнігу як пагрозу для свайго далейшага спакойнага існавання...
Казлоўскі Міхась(нарадзіўся 9 лютага 1960 ў в. Рабінавая, Маладзечанскі раён) — беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец.
Працаваў на заводзе, навуковым супрацоўнікам Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея, кіраўніком клуба ў Цэнтры эстэтычнага выхавання г. Маладзечна. 3 2000 метадыст Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Заснавальнік клуба беларускай патрыятычнай моладзі «Беларуская хатка» (1982-87), мастацкай гасцёўні Я. Драздовіча (1983), літаратурнага музея У. Караткевіча ў Маладзечне (1984), адзін са стваральнікаў гісторыка-краязнаўчага аб'яднання «Крывіч», арганізатар і першы старшыня Маладзечанскага аддзела Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Рэдактар-выдавец альманаха «Куфэрак Віленшчыны». Пад яго рэдакцыяй выйшлі кнігі паэзіі, прозы і краязнаўчай публіцыстыкі, шэраг паштовак, прысвечаных дзеячам беларускай культуры. Аўтар і ўкладальнік старонак «Куфэрак» у тыднёвіку «Рэгіянальная газета». Аўтар шматлікіх краязнаўчых публікацый, рэцэнзій у перыядычных выданнях.