![]() |
3.99 р.
Вага: 175 г
Памеры: 170x240 мм
|
"Навучыцца пісаць вершы нельга. Іх трэба адчуваць. Іх трэба думаць", — гэтае вядомае выказванне належыць таленавітаму беларускаму паэту Алесю Пісьмянкову. Трэба ўмець знайсці Слова. Самае патрэбнае. Самае важнае. Самае важкае.
"Паэтычныя забавы" і разлічаны на тое, каб дапамагчы дзіцяці адшукаць гэтае Слова. А потым "падружыць" яго з іншымі ў вершаваным радку. I атрымаць закончаны вобраз.
Разам з гэтым — узбагаціць слоўнік маленькага творцы, развіць яго фантазію і здольнасць бачыць, адчуваць... і разумець тое, пра што гаворыцца ў вершы.
Паэтычныя забавы : вершы-загадкі / Віктар Кажура ; маст. Валерыя Цыганкова. — Мінск : Звязда, 2015. - 24 с. : іл. – (Вясёлы калейдаскоп).
ISBN 978-985-575-047-6.
Кніга адрасуецца ў першую чаргу дзецям малодшага школьнага ўзросту, іх бацькам і тым, каму матуліна слова — роднае.
ЗМЕСТ
ПОРЫ ГОДА
Зіма
Вясна
Лета
Восень
НА ЛЯСНОЙ СЦЯЖЫНЦЫ
Звяры
Птушкі
Грыбы
Ягады
АД АЎТАРА
"Прычына з’яўлення "Паэтычных забаў" і звычайная, і незвычайная: у нашай хаце заззялі адразу два сонейкі - спачатку нарадзілася ўнучка Ангелінка, а потым - унучак Цімошка. Цудоўных твораў для дзяцей шмат. На любы густ, на любы ўзрост.
А хацелася, каб гэта было - мае, для ўнукаў, для Ангелінкі і Цімошкі. I з’явілася кніга. Пасля падумалася: чаму толькі маім унукам? Няхай будзе - усім! Чытайце, на радасць сабе і дзеткам!
Бо гэта кніга - найперш спроба простымі словамі паказаць маленькім чытачам і слухачам багацце і хараство роднай краіны, мілагучнасць роднай мовы."