![]() |
7.99 р.
Вага: 370 г
Памеры: 170x225 мм
|
Міфалагічныя замалёўкі. / Клімковіч, I. Ілюстрацыі Аляксандра Каршакевіча. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. — 110 с. — Цвёрдая вокладка
ISBN 978-985-02-1338-9
Кнігу складаюць міфалагічныя расповеды пра старажытныя вераванні нашых продкаў. Іх багатая фантазія пакінула нам у спадчыну непаўторныя і непадобныя ні да якіх іншых ў свеце міфы і паданні. Перад чытачамі раскрыеца «мінулае» такіх казачных і легендарных персанажаў, як Баба Яга, Ваўкала, Цмок, Чорт, Святыя Мікалай, Юр’я і іншыя. На прыкладзе найбольш вядомых і распаўсюджаных у нашым краі рытуалаў, абрадаў і каляндарных свят, легенд, паданняў і замоў чытач дазнаецца пра патаемны і магічны сэнс старадаўняга жыцця беларуса-язычніка.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, усім тым, каго вабіць далёкі свет нашай мінуўшчыны.
ЗМЕСТ
Слова да чытача
Скарбы нашай Радзімы
Сталічныя таямніцы
Жывыя камяні
Акенца ў Іншасвет
Біяграфія Бабы Ягі
Прыгоды Святога Мікалая
На мяжы цемры і святла
Калі адчыняюцца нябёсы
Час Ваўка
Міф пра зніклага бога
Арабінавыя жарсці
Гаспадыня чалавечых лёсаў
Сакральныя прафесіі
Гаспадар усіх рамёстваў
Ахвяры жахлівых абрадаў
Слоўка пра сябе
Літаратура