Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Клінаў Артур. Дванаццаць

Клінаў Артур. Дванаццаць
6.24 р.
Вага: 900 г
Памеры: 230x300 мм



Выбраныя творы 1996—2008: Альбом / Уступны тэкст: М. Жбанкоў; Пер. уступнага тэксту на анг.: V.K. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 144 с. — (Калекцыя пАРТызана).

ISBN978-985-6901-13-6

"Калекцыя пАРТызана" — унікальная сэрыя альбомаў беларускага актуальнага мастацтва. Упершыню ў нашай краіне робіцца спроба сыстэматызаваць і прэзэнтаваць лепшае, што было зроблена цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў у беларускім актуальным мастацтве — праекты, жывапіс, фота, інсталяцыі etc.

"Калекцыя пАРТызана" стварае прэцэдэнт новай для Беларусі формы падачы актуальнага мастацтва. Праект разьлічаны на некалькі гадоў.

Канцэптуальны мастак Артур Клінаў, галоўны рэдактар альманаху pARTisan і ідэоляг новай сэрыі: "Цягам апошніх 20—30 гадоў у беларускай культуры адбываецца рэвалюцыя, культурная рэвалюцыя. Але асабліваcьць у тым, што яна праходзіць незаўважнай для большай часткі грамадзтва. Задача сэрыі "Калекцыя пАРТызана" — зрабіць рэвалюцыю, якая адбываецца ў беларускім мастацтве, бачнай ня толькі культурніцкім элітам, але й шырокім колам грамадзтва".

Сэрыя робіць акцэнт на прэзэнтацыю герояў актуальнага арт-працэсу і скіраваная на манаграфічныя выданьні: адзін альбом — адзін аўтар. Сярод заплянаваных пэрсонаў — Руслан Вашкевіч, Ігар Цішын, Уладзімер Цэсьлер, Ігар Саўчанка ды інш. Таксама плянуюцца і калектыўныя альбомы, што будуць рэпрэзэнтаваць мастацкія плыні ці стылёвыя кірункі пэўнай эпохі.

Артур Клінаў: "Уся сэрыя плянуецца як the best, лепшае, што сварыў аўтар за сваё творчае жыцьцё, пакуль мы яго ня выхапілі з гэтай нябачнай рэвалюцыі".

Першым у сэрыі выйшаў альбом "Дванаццаць" канцэптуальнага мастака Артура Клінава — рэтраспэктыва 12-ці найбольш важных для мастака праектаў за апошнія 12 гадоў. З жывапісным — трынаццатым — бонусам. Назва ёсьць вынікам банальнага "нумэралягічнага супадзеньня". Выбар Клінавым самога Клінава ў якасьці першага героя сэрыі — пазнака не нахабства, а сьціпласьці: "На сабе экспэрымэнтаваць прасьцей — дый усе матэрыялы пад рукой".

Культуроляг Максім Жбанкоў, аўтар прадмовы: "Артур Клінаў — лякальны Эндзі Ўоргал эпохі кіраванага рынку, "Паўлінкі new" і "Крамбамбулі"… Саўндтрэк самага вясёлага бараку ў нашым лягеры. Дзікія скокі з Эмірам Кустурыцам. А яшчэ — калекцыя эфэкт(ыў)ных ідэяў і хуліганскіх праектаў, што дзёрзка прарастаюць скрозь асфальт дэпрэсіўна-рэпрэсіўнага айчыннага культурнага асяродзьдзя… Двух Клінавых гэта краіна ня вытрывае. Але адзін ёй проста неабходны".

Актуальнасьць "Калекцыі пАРТызана" ў краіне, дзе арт-працэс знаходзіцца па-за межамі публічнай прасторы з-за адсутнасьці галерэяў, арт-рынку ды цэнтраў сучаснага мастацтва, відавочная.

Артур Клінаў: "Гэта тое, чаго рэальна бракуе актуальнай культуры. Няма такіх праектаў: зьняць вяршкі з набыткаў незалежнага арт-працэсу і падаць у канцэнтраваным выглядзе спажыўцу — як айчыннаму, так і замежнаму".


Раім таксама паглядзець:
Клінаў Артур. Горад СОНца
3.22 р.

Клінаў Артур. Горад СОНца

Фотаальбом Горад СОНца ёсьць вынікам пяцігадовай працы вядомага беларускага мастака Артура Клінава над праектам, прысьвечаным Менску. У яго ўвайшлі каля ста фатаздымкаў і эсэ Горад СОНца, напісанае аўтарам для гэтага праекту.

pARTisan. №5. 2007
2.49 р.

pARTisan. №5. 2007

Альманах сучаснае беларускае культуры. — 88 с.

pARTisan. №8. 2009
2.49 р.

pARTisan. №8. 2009

Альманах сучаснае беларускае культуры. — 90 с. Тэма нумару — вера.