![]() |
8.99 р.
Вага: 340 г
Памеры: 130x200 мм
|
Ваенны раман. – Мінск : Логвінаў, 2010. – 334 с. – (Кнігарня "Наша Ніва").
ISBN 978-985-6991-08-3
Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш сьвет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсьць сэнс жыцьця, спасьцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўраў за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцьвярэзьніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты адно за адным прыходзяць пажарнік, участковы міліцыянт, цешча, поп і грамадзянін у шэрым паліто. Вы даведаецеся, як мыць галаву, не здымаючы шалому, і што трэба адказаць людзям, якія ўсё ж такі хочуць зьняць яго з вашае галавы.
ЗЬМЕСТ
Чылійскае чырвонае
Егермайстар
Фінляндыя
Крупнік
Скарб Радзівілаў
Белая Русь
Крыжачок
Ідал вярнуўся
Шалом у кожны дом!
Шалом! Шаломнае Спадарства! Распачатая кампанію "Шалом у кожны дом!", на працягу якой вы пазнаёміцеся з надзвычайным светам прускіх шаломаў, альбо, як іх называюць у народзе, – пікельхаўбе. Вас чакаюць дзівосныя адкрыцці, якія, магчыма, зменяць усё вашае жыццё. Вы зведаеце шмат новага, незвычайнага, неверагоднага, а галоўнае – атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з новай кнігай – ваенным раманам "Шалом" культавага беларускага аўтара Артура Клінава.
Калі вы думаеце, што раман Клінава – усяго толькі чарговы бестселер, – вы памыляецеся. "Шалом" – гэта не проста першы беларускі бестселер, а кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на свет. Прачытаўшы раман, магчыма, вы зробіце адзіны слушны выбар і надзенеце на галаву шалом, каб больш ніколі яго не здымаць.
Калі гэтак здарыцца, мы дапаможам вам зарыентавацца ў свеце шаломаў. Распавядзём, якое яны бываюць канструкцыі, растлумачым вам геральдычныя адрозненні прускіх, баварскіх, саксонскіх, аўстра-венгерскіх і іншых шаломаў. Калі вы не дастаткова багатыя, каб уздзець на галаву шалом за 2000 еўра, мы растлумачым вам, як зрабіць шалом уласнымі рукамі з туалетнай паперы, клею ПВА і аднаго балончыка фарбы. Мы пазнаёмім вас з тымі, хто ўжо прачытаў раман і зрабіў слушны выбар. Сярод іх багата цудоўных і знакамітых людзей. Іх фатаграфіі ў выдатных шаломах і водгукі пра раман вы зможаце ўбачыць і прачытаць падчас кампаніі.
Чытайце раман Клінава "Шалом"! Рабіце ваш выбар! Надзеньце на галаву шалом! Бо шалом – гэта мір! Шалом у кожны дом!
(Паводле афіцыйнага сайту кнігі salom.by)
"Шалом" – сапраўдны раман, які ў эўрапейскай літаратуры калісьці жанрава пазначаўся як "авантурны". Праўда, у Клінава авантуры героя паходзяць ня столькі з яго характару, колькі з фантасмагарычнасьці той сытуацыі, у якой ён апынуўся. Аднойчы насунуўшы на галаву медны "кайзэраўскі" шалом, герой рамана ня здолеў яго зьняць і паехаў ў ім з Нямеччыны праз Польшчу да хаты ў Беларусь. Натуральна, з гэтай сваёй адметнасьці ён займеў мноства апрычоных канфліктаў ды адмысловых прыгодаў, якія і арганізуюць сюжэт твора... Валянцін Акудовіч
Артур Клінаў нарадзіўся у горадзе Мінску. Скончыў Архітэктурны факультэт Беларускай Політэхнічнай Акадэміі. У 1998 годзе стварыў і ўзначаліў Беларускую Асацыяцыю Сучаснага Мастацтва. Пачынаючы з 2001 году – выдавец і галоўны рэдактар часопісу pARTisan. Сябра Беларускага Саюзу Дызайнераў. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра. Старшыня праўлення Гістарычнага Таварыства Сымбалічнае Апрацоўкі Камня. Аўтар кніг "Горад СОНца", "Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца", "Дванаццаць", "Шалом".
Паглядзець відэа "У гасьцях у Артура Клінава" можна тут.
Камэнтары
Шалом!!!
Фантастычная кніга!Раю ўсім!!!Не пашкадуеце!!!Прыўкрасная!!!!!!