Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару

Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару
29.99 р.
Вага: 620 г
Памеры: 220x290 мм



Вучэбны наглядны дапаможнік для вучняў пачатковых класаў устаноў агульнай, сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. / Рэкамендаваны Навукова-метадычнай установай "Нацыянальны інстытут адукацыі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь / А. К. Клышка. — 2-е выд. перапрац. — Мінск : Асар, 2012. — 136 с. : іл. — Цвёрдая вокладка

ISBN 978-985-6984-23-8

Кніга-легенда, якая шматкроць перавыдавалася, і на якой выгадаваліся пакаленні!

Дапаможнік ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці.

Тлумачэнне і засваенне слова даецца не толькі праз малюнак, але і праз жыццё яго ў сказе.

Сказы падабраныя аўтарам так, каб тое ці іншае словаўжыванне выступала выразна і каб там гучалі досціп, гумар, здзіўленне і радасць жыць сярод рэчаў, якія схоплены родным словам, багатым на адценне сэнсу і на красу гучання. Тэматычны лексічны матэрыял можна вывучаць і не прытрымліваючыся прапанаванай паслядоўнасці ў залежнасці ад разумовага ўзроўню і кола зацікаўленняў дзяцей.

Распрацаваны з улікам практычнага вопыту лепшых замежных выданняў падобнага тыпу. Адрасуецца настаўнікам і вучням пачатковых класаў школ з беларускай і рускай мовамі навучання.

Для подпісаў пад малюнкамі ў кнізе выкарыстаны радкі з твораў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Александровіча, В. Віткі, Н. Галіноўскай, К. Камейшы, М. Кляшторнай, М. Маляўкі, А. Русака, М. Скрыпкі, А. Ставера.

ЗМЕСТ

Калі ласка, у дом!
Сям'я і сваякі
Будзь ветлівы!
Я малюю чалавека
Дом
Кватэра. Пярэдняя
Гасцёўня
Данікаў пакой
Кухня
У ваннай
Смачна есці!
Пітво
Майстраванне
Кім ты будзеш?
Ва ўніверсаме
Пошта
Дарога. Транспарт
Агароджа
Збожжа
Агародніна
У садзе
Люблю я лес, адвечны бор...
Кветкі ў лясах, палях, лугах
Садовыя кветкі
Пакаёвыя кветкі
Мушкі, мошкі і мурашкі...
Паўзуны
Гадзіннік
Дзень, тыдзень, месяц, год
Поры года
Надвор'е
Адзенне, абутак
На дзіцячай пляцоўцы
Аловак і пэндзлік
Колеры
Сялянскі двор
Дзікія птушкі
Дзікая жывёла
Вада і вуда
У заапарку
Вучымся лічыць
Фігуры і лініі
Ёмістасці: тут захоўваюцца рэчы
Кірункі свету
Неба, месяц, зоркі
Космас
Беларускія краявіды
Старыя замкі Беларусі
У тэатры
Народная творчасць
Народнае адзенне
Нашы арнаменты
У мастацкім музеі
Наш казачны край
Дзень нараджэння
Талака
Дзяды
Калядкі — вясёлыя святкі
Новы год!
Вялікдзень
Купалле
Іграем, спяваем, танцуем
Сябруем з кнігаю
Беларусь і яе суседзі
О, край родны...
Наш слоўнічак

 

Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару

 


Дарагі сябар!

Кніга вітаецца з табою: «Добры дзень!»

Многія словы ў гэтай кнізе з далёкіх сівых часоў, калі нашы тысячагадовыя дубы-волаты яшчэ нават не былі жалудамі. Што ўжо казаць пра стагодкі-таполі!

Гэтыя словы — ад нашых прадзедаў і прабабак, дзядоў і бабуль, бацькаў і матуль. На іх цяпло вуснаў нашых продкаў. Яны як пацалунак тых, каго ты ніколі не ўбачыш. Смакуй гэтыя словы, цешся імі, дзяліся з сябрамі, каб родная мова, беларуская мова, гучала з краю ў край, у вёсцы і ў горадзе, на ўсёй Беларусі.


Раім таксама паглядзець:
Азбукоўнік і лічылка
24.99 р.

Азбукоўнік і лічылка

Чытанка «Азбукоўнік і лічылка» — доўгачаканае ўнікальнае выданне, апрабаванае дашкольнымі ўстановамі краіны, якое адкрывае для дзяцей магчымасць атрымання першапачатковых чытацкіх і матэматычных ведаў. Матэрыял па вывучэнні літар і лічбаў грунтуецца на класічных творах беларускай літаратуры і творах сучасных аўтараў — апавяданнях, вершах, загадках, а таксама на вуснай народнай творчасці — народных казках, паданнях, забаўлянках і інш.

Лучынка
26.99 р.

Лучынка

Казачнае ўвасабленне жывога агню школкі-вучэльні "Лучынка" асвеціць далейшы шлях усім, хто далучыцца да вывучэння і болыш глыбокага ўспрымання роднай мовы праз слова, словазлучэнне, сказ і тэкст. Чытачы пазнаёмяцца з моўным этыкетам, культурай мовы і паводзін на аснове творчага падыходу да літаратурнага матэрыялу, што спрыяе болыш глыбокаму засваенню класічных і сучасных твораў беларускіх пісьменнікаў.

Беларускія народныя казкі. Чытае Віктар Манаеў
6.49 р.

Беларускія народныя казкі. Чытае Віктар Манаеў

Аўдыёкніга складаецца з беларускіх народных казак (літаратурная апрацоўка казак — Якуб Колас і Алесь Якімовіч) у выкананні Народнага артыста Беларусі Віктара Манаева і цудоўным музычным афармленні.

Караткевіч Уладзімір. Лебядзіны скіт
19.99 р.

Караткевіч Уладзімір. Лебядзіны скіт

Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча, – усё гэта з першых радкоў захапляе і малых, і дарослых. Тэксты шыкоўна праілюстраваныя Міколам Купавам.