![]() |
0.95 р.
Вага: 200 г
Памеры: 170x200 мм
|
Нарыс. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 115 с.
ISBN 978-985-02-1127-9
У далёкай Італіі, у адным з найстарэйшых у свеце Падуанскім універсітэце, ёсць знакамітая "Зала сарака", дзе вісяць партрэты слаўных з найслаўнейшых, хто вучыўся альбо вучыў тут. Сярод іх другі ад покуці, каля трыбункі-кафедры Галілея, – Францішак Скарына.
У кніжцы расказваецца пра жыццё нашага выдатнага земляка, першадрукара ўсходняга славянства. Чытач даведаецца таксама, на чым пісалі нашы продкі, як ствараліся кнігі ў сярэднявеччы, як было вынайдзена кнігадрукаванне.
ЗМЕСТ
Кніга даўней
Продак паперы
Кніга-скрутак
Чым жа пісалі на папірусе
"Кніга" з драўлянымі старонкамі
Пергамен, або, як яго ў нас яшчэ называлі, "скура"
Кніга набывае пераплёт
Майстэрні пісьма – скрыпторыі
Выдатная вынаходка
Як жа быў вынайдзены кнігадрук
У слаўным горадзе Полацку
Хай будзе... купцом!..
У Кракаўскім універсітэце
Скарына – Францішак ці Георгій?
У Падуі
У Празе чэшскай
Запомні гэтую дату – 6 жніўня 1517 года – дзень нараджэння беларускага кнігадруку
Калі ж з'явілася першая друкаваная кніга на тэрыторыі нашай краіны
Клышка Анатоль нарадзіўся 16.04.1935 г. у вёсцы Данейкі Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Наваградскай педагагічнай навучальні (1949-1952). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Быў супрацоўнікам газеты "Літаратура і мастацтва", вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1960 г. – у рэдакцыі часопіса "Полымя". Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі. Пераклаў на беларускую мову Новы запавет (асобныя раздзелы апублікаваны ў часопісе "Спадчына", 1989-1990). Аўтар кніг для дзяцей "У лясах Белавежы", "Самая лепшая хатка", "Вярэнька загадак", "Шыльдбюргеры. Па-нямецку пачуў, па-беларуску збаяў А. Клышка", "Святло праз стагоддзі" ды інш.