Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Кніга магістрата места Полацка 1727 г.

Кніга магістрата места Полацка 1727 г.
12.99 р.
Вага: 470 г
Памеры: 165x240 мм



Кніга магістрата места Полацка 1727 г. — Беласток: Беларускае навуковае таварыства. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2012. — 406 с.

ISBN 83-60456-21-6

Матэрыялы па гісторыі Полацка са складу 45 захаваных полацкіх магістрацкіх кніг XVIII ст. практычна не прадстаўлены ў археаграфічных выданнях. Дагэтуль было апублікавана ўсяго 9 дакументаў полацкага магістрата XVIII ст., з якіх толькі 2 маюць непасрэднае дачыненне да гісторыі Полацка.

Публікацыя актавай кнігі 1727 г. дазваляе часткова запоўніць гэты прабел. Кніга 1727 г. выбрана не выпадкова. Большасць магістрацкіх кніг Полацка XVIII ст. складаецца пераважна з актыкацый дакументаў шляхты і слаба асвятляе ўнутранае жыццё места. На гэтым фоне кніга 1727 г. выгадна вылучаецца багаццем зместу і разнапланавасцю дакументаў. Яна ўтрымлівае значную колькасць актаў па арганізацыі месцкіх уладаў і рамесніцкіх цэхаў, пратаколаў суда полацкага магістрата і інш. Акрамя таго, пасля таго бязладдзя, якое панавала ў канцылярыі магдэбургскага Полацка ў гады Паўночнай вайны (1700 - 1721 гг.), арганізацыя працы ўстановы палепшылася, і актавая кніга 1727 г. на фоне папярэдніх вызначаецца куды больш узорным афармленнем.

 

ЗМЕСТ

ПРАДМОВА

Гісторыя фонду „Полацкі магістрат”

Знешнія і ўнутраныя прыкметы рукапісу

Прынцыпы перадачы тэксту і афармлення выдання

Спіс скарачэнняў

ТЭКСТ

1. [1727 г. студзеня 1]. — Запіс аб асабовым складзе гадавога магістрата; аб здачы ў арэнду полацкаму райцу Яну Аляшкевічу і полацкаму лаўніку Стафану Снітку паловы месцкай вагі за 75 польскіх зл.; аб здачы ў арэнду мяшч. м. Полацк Сымону Казырскаму, Базылю Казырскаму і інш. „памера з мядніцай” за 200 польскіх зл.; аб прызначэнні мяшч. м. Полацк Дзмітра Канапелькі і Рамана Даніэлевіча Вароніча на пасаду месцкага шафара адпаведна на першае і другое паўгоддзе, на 1727 г.

2. 1727 г. студзеня 1. — Актыкацыя полацкаму бурмістру Яну Лянчыцкаму канфірмацыйнага ліста 1726 г. лістапада 16. м. Гродна. полацкага ваяводы і войта Станіслава Дэнгафа Лянчыцкаму на пасаду бурмістра, а таксама запіс аб выкананні Лянчыцкім прысягі на гэту пасаду

3. 1727 г. студзеня 1. — Актыкацыя полацкаму бурмістру Аляксандру Міхалавічу Сцебуту канфірмацыйнага ліста 1726 г. лістапада 16. м. Гродна. полацкага ваяводы і войта Станіслава Дэнгафа Сцебуту на пасаду бурмістра, а таксама запіс аб выкананні Сцебутам прысягі на гэту пасаду

4. 1727 г. студзеня 1. — Запіс аб паўторным выкананні полацкімі райцамі Габрыэлем Курбатовічам і Аляксандрам Варонічам прысяг на пасады райцаў і допуску іх да выканання абавязкаў у складзе першай сесіі магістрата на 1727 г.

5. 1727 г. студзеня 3. — Запіс аб выкананні мешч. м. Полацк Дзмітрам Канапелькам прысягі на пасаду месцкага шафара на першае паўгоддзе 1727 г.

6. 1727 г. студзеня 20. — Вырак суда полацкага магістрата па цяжбе паміж зямянінам Полацкага в-вa Янам Спірыдовічам, з аднаго боку, і мяшч. м. Полацк Якубам Канапелькам, Грыгорыем Верашчакам і інш., з другога, аб невяртанні апошнімі рэшты пазыкі ў памеры 28 польскіх зл.

7. 1727 г. студзеня 20. — Квітацыйны ліст полацкага магістрата мешч. м. Полацк Сідару Траянскаму аб выкананні ім абавязкаў месцкага шафара другога паўгоддзя 1726 г. і пажыццёвым вызваленні яго ад шэрагу месцкіх павіннасцяў

8. 1727 г. студзеня 20. — Запіс аб выкананні Пятром Кісялём прысягі на пасаду лантвойтаўскага слугі

9. 1727 г. студзеня 20. — Актыкацыя мешч. м. Полацк Яну Маладзёшку ўніверсала 1726 г. лістапада 16. м. Гродна. полацкага ваяводы і войта Станіслава Дэнгафа да ўраднікаў, шляхты і ўсіх абывацеляў Полацкага в-ва аб прадухіленні злоўжыванняў пры збіранні „чопавага шэлежнага” і інш. падаткаў з мяшч. м. Полацк і яўрэяў полацкага кагала

10. 1727 г. студзеня 22. — Запіс аб незавершаным разглядзе судом полацкага магістрата цяжбы паміж оўруцкім падстоліем Францішкам Шпаноўскім Чапліцам, з аднаго боку, і полацкім райцам Атаназам Людзкевічам, з другога, аб невяртанні апошнім пазыкі ў памеры 107 тал. бітых, пазычаных Янам і Тэадорам Курылавічамі Людзкамі ў дзядзькі Чапліца Казіміра Пшчыцкага і яго жонкі Тэафіліі Нераноўскай Казіміравай Пшчыцкай у 1696 г.

11. 1727 г. студзеня 22. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж оўруцкім падстоліем Францішкам Шпаноўскім Чапліцам, з аднаго боку, і мешч. м. Полацк Якубам Сушчэвічам, з другога, аб невяртанні апошнім пазыкі ў памеры 107 тал. бітых, пазычаных Янам Яўстаф’евічам Сушчэвічам у дзядзькі Чапліца Казіміра Пшчыцкага і яго жонкі Тэафіліі Нераноўскай Казіміравай Пшчыцкай

12. 1727 г. студзеня 22. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж полацкім райцам Аляксандрам Варонічам, з аднаго боку, і мяшч. м. Полацк Агатай Трыпутніхай, з другога, аб невяртанні пазыкі ў памеры 37 зл. і 27 гр.

13. 1727 г. студзеня24. — Запіс пратэстацыі вікарыя Глеба-Барысаўскага базыльянскага кляштара ксяндза Геліяша Курневіча на мешч. м. Полацк жыхара слабады Кабак Бельчыцкі альбо Баханскі Грыгорыя Казяніна аб нападзе Казяніна і іншых жыхароў слабады на Курневіча

14. 1727 г. студзеня 31. — Запіс аб незавершаным разглядзе судом полацкага магістрата цяжбы паміж вікарыем Глеба-Барысаўскага базыльянскага кляштара ксяндзом Геліяшам Курневічам і мешч. м. Полацк жыхаром слабады Кабак Бельчыцкі альбо Баханскі Грыгорыем Казянінам аб нападзе Казяніна і іншых жыхароў слабады на Курневіча

15. 1727 г. студзеня 31. — Запіс заявы („прыпавядання”) п. Геранімавай Корсакавай аб тым, што яна пазычыла Стафану Курцэвічу і яго жонцы Стафанавай Курцэвічавай 70 польскіх зл. без афармлення дакументаў, з просьбай да полацкага магістрата выслаць да Курцэвічаў урадніка, каб пацвердзіць факт пазыкі па прычыне цяжкай хваробы Курцэвічавай, а таксама запіс аб высылцы магістратам полацкага райцы Аляксандра Вароніча ў гэтай справе

16. 1727 г. лютага 5. — Запіс аб незавершаным разглядзе судом полацкага магістрата цяжбы паміж абозным Полацкага в-ва Янам Рэўтам, з аднаго боку, і мяшч. м. Полацк Марынай Сымонавай Алышчанінавай, з другога, аб невяртанні пазыкі ў памеры 514 польскіх зл., пазычаных мужам Алышчанінавай Сымонам Алавяшкам Алышчанінам і самой Алышчанінавай у бацькі Рэўта, смаленскага стольніка Адама Рэўта ў 1703 г.

17. 1727 г. лютага 21. — Запіс аб незавершаным разглядзе судом полацкага магістрата цяжбы паміж оўруцкім падстоліем Францішкам Шпаноўскім Чапліцам, з аднаго боку, і полацкім райцам Аляксандрам Варонічам, з другога, аб прад’яўленні Варонічам, як уласнікам дома, што раней належыў Яну Курылавічу Людзку, правоў на дом і спагнанні з яго пазыкі ў памеры 107 тал. бітых, пазычаных Людзкам у дзядзькі Чапліца Казіміра Пшчыцкага і яго жонкі Тэафіліі Нераноўскай Казіміравай Пшчыцкай у 1696 г.

18. 1727 г. лютага 28. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж полацкім цэхам шапачнікаў і кушняроў, з аднаго боку, і полацкім цэхам краўцоў, з другога, аб падзеле харугвы і іншай маёмасці, што належала іх былому агульнаму цэху, ці атрыманні кампенсацыі за яе

19. 1727 г. сакавіка 3. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж зямянінам Полацкага в-вa Юзафам Корсакам, з аднаго боку, і полацкім лаўнікам Стафанам Лазоўскім і яго жонкай Марыяннай Агінкаўнай Стафанавай Лазоўскай, з другога, аб невяртанні пазыкі ў памеры 200 польскіх зл.

20. 1727 г. сакавіка 3. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж баярамі полацкай эканоміі Яромам Цяшонкам і Андрэем Зарэмбам, з аднаго боку, і бабылямі Філіпам Гулідзічам і Якімам Жакам, з другога, аб крадзяжы апошнімі трох мяхоў жыта

21. 1727 г. сакавіка 10. — Актыкацыя ўдаве Марыянне Сітняновічаўне Казіміравай Далевічавай ліста 1709 г. жніўня 22. м. Полацк. рэктара Полацкага іезуіцкага калегіума ксяндза Мацея Карскага п. Казіміру Далевічу і яго жонцы [Марыянне] аб дазволе пабудаваць дом на ўчастку зямлі, што належыць калегіуму

22. 1727 г. сакавіка 17. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж мяшч. Шчытаўскай слабады Лукашам Сідаравічам і яго жонкай Агатай Даніэлевічаўнай Чачуранкай, з аднаго боку, і полацкім бурмістрам Міхалам Алавяшкам і яго жонкай Ганнай Барадульскай, з другога, аб спагнанні з апошніх 10 талераў, завешчаных Чачуранцы ў спадчыну яе бабуляй Марцінавай Шышовай і затрыманых першым мужам Алавяшкавай мешч. м. Дзісна Лукашам Рыдзкевічам

23. 1727 г. сакавіка 21. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж полацкай яўрэйкай Ідкай Шмойлінай, з аднаго боку, і мешч. м. Полацк Іахімам Сніткам, з другога, аб невяртанні Сніткам Шмойлінай 51 зл. і 15 гр., пазычаных пад заклад рэчаў, і працэнтаў з гэтай сумы

24. 1727 г. сакавіка 21. — Вырак суда полацкага магістрата па цяжбе паміж мешч. м. Полацк Базылём Самарокам, з аднаго боку, і мяшч. м. Полацк Аўдзюняй Юркавай Фёдаравічавай Ганчаровай, з другога, аб прад’яўленні апошняй правоў на дом, у якім яна жыла

25. 1727 г. сакавіка 24. — Вырак („дэкрэт кантумацыйны”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж полацкім райцам Габрыэлем Курбатовічам і полацкім лаўнікам Сымонам Зноркам, з аднаго боку, і мешч. м. Полацк Ежы Карпавічам Дзідзюлям, які трохкратна не з’явіўся ў суд, з другога, аб нявыдачы апошнім часткі ячменю і сена, сабраных ім на землях, размешчаных за р. Дзвіна на Кабаку Бельчыцкім ці Баханскім, якія былі здадзены магістратам у арэнду Курбатовічу і Знорку на 1726 г., на суму 38 польскіх зл.

26. 1727 г. сакавіка 24. — Вырак („дэкрэт кантумацыйны”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж полацкімі райцамі Габрыэлем Курбатовічам і Аляксандрам Варонічам, з аднаго боку, і мяшч. м. Полацк Янам Шчэрбам і Грыгорыем Крывіцкім, якія трохкратна не з’явіліся ў суд, з другога, аб незаконным пераходзе апошніх пад юрысдыкцыю полацкага бернардзінскага кляштара

27. 1727 г. сакавіка 26. — Запіс пратэстацыі полацкага райцы Габрыэля Курбатовіча на мешч. м. Полацк Ежы Карпавіча Дзідзюлю аб спробе арганізацыі нападу чэлядзі дудзкага старасты Антонія Буйніцкага на Курбатовіча, пагрозах і абразе гонару апошняга

28. 1727г. сакавіка 26. — Запіс аб часовым вызваленні полацкім бурмістрам Янам Лянчыцкім генерала Полацкага в-ва Нікадэма Гумоўскага ад позвы Панцялея Юлёнка па прычыне выезду Гумоўскага з м. Полацк для выканання службовых абавязкаў

29. 1727 г. сакавіка 26. — Актыкацыя камісіі полацкага магістрата ў складзе лаўнікаў Лукаша Стафанавіча і Ісаака Стомы паведамлення („рэляцыі”) гэтай камісіі аб правядзенні ацэнкі рэчаў, закладзеных Іахімам Сніткам і яго жонкай полацкай яўрэйцы Ідцы Шмойлінай, а таксама запіс аб правядзенні магістратам па патрабаванні Шмойлінай паўторнай ацэнкі гэтых рэчаў

30. 1727 г. сакавіка 28. — Вырак суда полацкага магістрата па цяжбе паміж полацкім бурмістрам Янам Лянчыцкім, з аднаго боку, і мяшч. м. Полацк Стафанам Курцэвічам і яго жонкай Таццянай Стафанавай Курцэвічавай, з другога, аб невяртанні апошнімі пазыкі ў памеры 100 польскіх зл. і правядзенні ацэнкі гумна Курцэвічаў, перададзенага ў трыманне Лянчыцкаму згодна з дэкрэтам магістрата 1725 г.

31. 1727 г. сакавіка 28. — Запіс заявы полацкага лаўніка Ісаака Стомы і просьбай да полацкага бурмістра Яна Лянчыцкага выслаць месцкага слугу да полацкага лаўніка Сымона Зноркі з мэтай высялення („румацыі”) апошняга з дома, перададзенага Стому згодна з дэкрэтам магістрата, а таксама запіс аб высылцы Лянчыцкім слугі ў гэтай справе

32. 1727 г. сакавіка 31. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж зямянінам Мінскага в-вa Янам Падвінскім, з аднаго боку, полацкім райцам Аляксандрам Варонічам і мешч. м. Полацк Якубам Фёдаравічам Алейнікам, з другога, аб невяртанні апошнімі 217 польскіх зл., пазычаных другім мужам бабкі апошніх, мешч. м. Полацк Янам Іванавічам Зімніцкім у дзеда жонкі Падвінскага, віленскага купца Іахіма Рэйтара 1652 г. кастрычніка 24. з тэрмінам звароту 1653 г. у дзень Трох Каралёў

33. 1727 г. сакавіка 31. — Вырак суда полацкага магістрата па цяжбе паміж падданымі віцебскага ваяводы з м-ка Цярэспапь Іванам Міхайлавым і Ігнатам, з аднаго боку, і Пятром Аляксеевым Маскалём, з другога, аб крадзяжы апошнім рэчаў у Ярмолавіча Прудніка ў м-ку Цярэспаль

34. 1727 г. красавіка 2. — Актыкацыя смаленскаму падстолію Даміяну Юзафу Радзевічу і яго жонцы Тэрэзе Зяновічаўне Даміянавай Радзевічавай застаўнага ліста 1725 г. красавіка 23. м-к Прасмушкі. Радзевічаў гродскаму рэгенту Полацкага в-вa Алексію Юзафу Спірыдовічу і яго жонцы Ганне з Дамброўскіх Алексавай Спірыдовічавай на д-ры Прасмушкі і Астраўляны Полацкага в-вa тэрмінам на тры гады ці да выплаты пазыкі ў памеры 1400 тал.

35. 1727 г. красавіка 2. — Актыкацыя смаленскаму падстолію Даміяну Юзафу Радзевічу і яго жонцы Тэрэзе Зяновічаўне Даміянавай Радзевічавай застаўнага інвентара Радзевічаў гродскаму рэгенту Полацкага в-ва Алексію Юзафу Спірыдовічу і яго жонцы Ганне з Дамброўскіх Спірыдовічавай д-роў Прасмушкі і Астраўляны Полацкага в-ва (фрагмент)

35А. (сумніўны). 1727 г. мая 2. — Актыкацыя зямяніну Лявону Пятроўскаму тэстаменту 1727 г. красавіка 5. яго бацькі зямяніна Мсціслаўскага в-ва Паўла з Траян Пятрова Пятроўскага

36. 1727 г. красавіка 2. — Актыкацыя гродскаму рэгенту Полацкага в-ва Алексію Юзафу Спірыдовічу і яго жонцы Ганне з Дамброўскіх Спірыдовічавай гарантыйнага („асекурацыйнага”) ліста 1725 г. красавіка 23. м-к Прасмушкі. Спірыдовічаў смаленскаму падстолію Даміяну Юзафу Радзевічу і яго жонцы Тэрэзе Зяновічаўне Даміянавай Радзевічавай аб выплаце апошнімі працэнтаў з сумы 900 тал., пазычаных пад заклад м-ка Прасмушкі Полацкага в-ва, за 1725 г., і ўмовах выплаты працэнтаў з гэтай сумы ў наступныя гады

37. 1727 г. красавіка 2. — Запіс аб разглядзе судом полацкага магістрата цяжбы паміж полацкім бурмістрам Янам Лянчыцкім, з аднаго боку, і мешч. м. Бешанковічы Стафанам Аляксандравічам, з другога, і аб паўторнай няяўцы Аляксандравіча ў суд

38. 1727 г. красавіка 2. — Актыкацыя полацкім лаўнікам Лукашу Стафанавічу і Стафану Снітку паведамлення („рэляцыі”) 1727 г. сакавіка 31. [м. Полацк] апошніх аб правядзенні ацэнкі гумна і ўчастка зямлі, што раней належалі мяшч. м. Полацк Стафану Курцэвічу і яго жонцы Таццяне Стафанавай Курцэвічавай, і ўвядзенні полацкага бурмістра Яна Лянчыцкага ў валоданне гэтымі аб’ектамі, а таксама запіс заявы полацкіх райцаў Габрыэля Курбатовіча і Аляксандра Вароніча аб правядзенні па патрабаванні Лянчыцкага паўторнай ацэнкі нерухомасці і ўвядзенні апошняга ў валоданне ёю

39. 1727 г. красавіка 4. — Запіс пратэстацыі дзісенскага падстарасты Юзафа Козела Паклеўскага, яго жонкі Аляксандры з Сяляваў Юзафавай Козелавай і смаленскага скарбніка Дамініка Сялявы на яўрэяў Баруха Юзафавіча, яго сына Лейбу Барухавіча і зяця Янкеля Хацкелевіча аб нявыплаце грошай за жыллё, невяртанні пазык і іншых шкодах, учыненых апошнімі

40. 1727 г. красавіка 4. — Запіс пратэстацыі мяшч. м. Полацк Яна Раманавіча Маладзёшкі і яго жонкі Кацярыны Шпыркевічаўны Янавай Маладзёшкавай на айчыма Маладзёшкавай мешч. м. Полацк Базыля Савіча Клыпу аб адмове перадаць апошняй маёмасць яе памерлых бацькоў, дзісенскага бурмістра Антонія Шпыркевіча і Марыянны Мушынскай, і дзядзькі Салуяна Шпыркевіча на суму 33000 польскіх зл. і 600 тал., выдаць пасаг — 2000 тал., аплаціць пазыкі Антонія Шпыркевіча і кошт пахавання Мушынскай — адпаведна 500 тал. і 250 польскіх зл.

41. 1727 г. красавіка 4. — Актыкацыя Стафану Клімяцічу Алексіевічу ліста 1703 г. кастрычніка 13. м-к Прасмушкі. полацкага земскага пісара Даміяна Рыпінскага бацьку Стафана мешч. Клімяту Алексіевічу на права свабоднага выбару месца пражывання

42. 1727 г. красавіка 4. — Ліст полацкага магістрата аб лімітацыі судовых спраў да 1727 г. красавіка 28. у сувязі з Велікоднымі святамі

43. 1727 г. красавіка 7. — Запіс заявы („рэляцыі”) полацкага лаўніка Ісаака Стомы, магістрацкага слугі Пятра Грыгоравіча і лантвойтаўскага слугі Пятра Кіселя аб агляданні цялесных пашкоджанняў, нанесеных Майсею Ткачу

44. 1727 г. красавіка 7. — Запіс пратэстацыі лінаўскага старасты, полацкага гродскага суддзі Юзафа Дабрагоста Падбіпенты на рэктара Войцеха Багушэвіча і ўсіх ксяндзоў Полацкага іезуіцкага калегіума аб незаконным трыманні апошнімі м-ка Горспля Полацкага в-вa і іншых шкодах, нанесеных Падбіпенту

45. 1727г. красавіка 28. — Запіс заявы („адрачэння”) мяшч. м. Полацк Яна
Ілбіцкага, Стафана Лазоўскага і інш. аб тым, што яны не сведчылі перад зямянінам Мінскага в-ва Янам Падвінскім пра тое, што полацкі райца Апяксандр Вароніч з’яўляецца ўласнікам маёмасці, якая раней належала мешч. м. Полацк нябожчыку Івану Іванавічу Зімніцкаму

46. 1727 г. красавіка 28. — Вырак суда полацкага магістрата па цяжбе паміж мешч. м. Полацк Лукашам Сабалеўскім, з аднаго боку, і ўдавою Аленай Сцебутаўнай Тэадоравай Мушынскай, з другога, аб невяртанні апошняй рэчаў, пакінутых ей Сабалеўскім на часовае захоўванне

47. 1727 г. красавіка 28. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж полацкім цэхам кушняроў і шапачнікаў, з аднаго боку, і мяшч. м. Полацкудовамі Аленай Лаўрыновічаўнай Мікалаевай Лянчыцкай і Анастасіяй Атаназавай Касабуцкай, з другога, аб нявыплаце цэху адпаведна 5 і 10 зл.

48. 1727 г. красавіка 28. — Ліст полацкага магістрата сіндыку полацкага бернардзінскага кляштара Стафану Сыцёнку аб здачы яму ў арэнду пустуючых земляў м. Полацк, размешчаных за р. Дзвіна на Кабаку Бельчыцкім ці Баханскім, за „долю” ў памеры чацвёртай часткі ўраджаю

49. 1727 г. мая 2. — Вырак суда полацкага магістрата па цяжбе паміж [мешч. м. Полацк] Якубам Мушынскім старэйшым, з аднаго боку, і мешч. м. Полацк Лукашам Сабалеўскім, з другога, аб невяртанні апошнім пазыкі ў памеры 59 зл. і 21 гр.

50. 1727 г. мая 2. — Запіс заявы („прыпавядання”) прасвітара царквы Св. мучанікаў Казьмы і Даміяна Стафана Ганцэвіча аб правах на ўчасткі зямлі п. Кавецкага, што знаходзіліся ў заставе ў цешчы апошняга Тэадаровай Мушынай

51. 1727 г. мая 5. — Запіс аб разглядзе судом полацкага магістрата цяжбы паміж мешч. Шчытаўскай слабады Панцялеем Юлёнкам, з аднаго боку, генералам Полацкага в-ва Нікадэмам Гумоўскім і яго жонкай Кацярынай Сасноўскай Нікадэмавай Гумоўскай, з другога, аб правах на ўчастак зямлі на Запалоцці ў м. Полацк, які быў гвалтоўна адабраны Гумоўскім у Юлёнка

52. 1727 г. мая 7. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж мешч. м-ка Прасмушкі смаленскага падстолія Даміяна Радзевіча Марцінам Кібісам, з аднаго боку, і мешч. м. Полацк Іахімам Сніткам, з другога, аб невяртанні апошнім пазыкі ў памеры 400 польскіх зл.

53. 1727 г. мая 12. — Актыкацыя смаленскаму падстолію Даміяну Юзафу Радзевічу і яго жонцы Тэрэзе Зяновічаўне Даміянавай Радзевічавай аблігацыйнага ліста 1727 г. мая 12. м-к Прасмушкі. Радзевічаў полацкаму будаўнічаму Міхалу Корсаку і яго жонцы Элеаноры з Сяліцкіх Міхалавай Корсакавай аб пазыцы ў апошніх 286,5 тал. тэрмінам да дня "Трох Каралёў" 1728 г.

54. 1727 г. мая 9. — Вырак („дэкрэт") суда полацкага магістрата па цяжбе паміж мяшч. м. Полацк Сямёнам Аляксеевічам Краўцом, з аднаго боку, і Якубам Алейнікам, бацькам, і Даніэлем Алейніковічам, сынам, з другога, аб нявыслузе Алейніковічам у Краўца тэрміна навучання рамяству

55. 1727 г. мая 9. — Запіс аб незавершаным разглядзе судом полацкага магістрата цяжбы паміж мяшч. м. Полацк Янам Раманавічам Маладзёшкам і яго жонкай Кацярынай Шпыркевічаўнай Янавай Маладзёшкавай, з аднаго боку, і айчымам Маладзёшкавай Базылём Савічам Клыпам, з другога, аб правах на маёмасць памерлых бацькоў Маладзёшкавай, дзісенскага бурмістра Антонія Шпыркевіча і Марыянны Мушынскай, і дзядзькі апошняй, Салуяна Шпыркевіча, на суму 33000 польскіх зл. і 600 тал., адмове Клыпы выдаць пасаг Маладзёшкавай — 2000 тал., аплаціць пазыкі Антонія Шпыркевіча і кошт пахавання Мушынскай — адпаведна 500 тал. і 250 польскіх зл.

56. 1727 г. мая 26. — Запіс заявы генерала Полацкага в-ва Нікадэма Гумоўскага і яго жонкі Кацярыны Сасноўскай Нікадэмавай Гумоўскай аб заключэнні паміж імі, з аднаго боку, і мешч. слабады Забельскага дамініканскага кляштара Панцялеем Юлёнкам, з другога, міравога пагаднення аб перадачы апошняму ўчастка зямлі на Запалоцці ў м. Полацк, які быў гвалтоўна адабраны Гумоўскім у Юлёнка, і выплаце Юлёнкам Гумоўскім 20 польскіх зл.

57. 1727 г. мая 30. — Запіс аб змяшчэнні ў месцкую турму па заяве мсціслаўскага абознага, таварыша і дэпутата гусарскай харугвы Марка Жыркевіча яго падначаленага Яна Глазоўскага, затрыманага „на гарачым учынку” за крадзеж грошай з касы харугвы

58. 1727 г. чэрвеня 4. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж мсціслаўскім абозным, таварышам і дэпутатам гусарскай харугвы Маркам Жыркевічам, з аднаго боку, і яго падначаленым Янам Глазоўскім, з другога, аб крадзяжы апошнім 2500 тынфаў з касы харугвы

59. 1727 г. чэрвеня 23. — Запіс заявы мешч. м. Полацк Іахіма Сніткі аб продажы п. Розе Корсакаўне Мікалаевай Палупенцінай чатырох участкаў зямлі ў м. Полацк, а таксама заявы полацкіх лаўнікаў Лукаша Стафанавіча і Стафана Сніткі аб увядзенні Палупенцінай у валоданне ўчасткамі

60. 1727 г. чэрвеня 25. — Запіс аб разглядзе судом полацкага магістрата цяжбы паміж полацкім бурмістрам Янам Лянчыцкім, з аднаго боку, і полацкім лаўнікам Грыгорыем Дам’янавічам, з другога, аб абвінавачванні апошнім Лянчыцкага ў нявыплаце гіберны

61. 1727 г. чэрвеня 25. — Запіс аб незавершаным разглядзе судом полацкага магістрата цяжбы паміж полацкім бурмістрам Янам Лянчыцкім, з аднаго боку, полацкім бурмістрам Янам Кузьмічом Васілевічам, полацкім бурмістрам Міхалам Апавяшкам і інш., з другога, аб непадпарадкаванні апошніх дэкрэту суда камісара полацкага ваяводы і войта [Станіслава Дэнгафа] інфлянцкага стольніка Ваўжынца Путкамера

62. 1727 г. чэрвеня 27. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж слугою смаленскага падстолія Феліцыяна Грабніцкага Тэадорам Жарыным, з аднаго боку, І мяшч. м. Полацк Міронам Лукашэвічам Краўцом і яго жонкай Марынай Міронавай Лукашэвічавай Краўцовай, якія трохкратна не з’явіліся ў суд, з другога, аб прапажы ў Жарына кунтуша коштам 30 зл.

63. 1727 г. чэрвеня 27. — Запіс заявы полацкага яўрэя Абрама Рубіновіча аб продажы полацкаму бурмістру Яну Лянчыцкаму і яго жонцы Ганне Свянціцкай Янавай Лянчыцкай двух зямельных участкаў на вул. Невельскай у м. Полацк, а таксама заявы полацкіх лаўнікаў Лукаша Стафанавіча і Стафана Сніткі аб увядзенні Лянчыцкіх у валоданне ўчасткамі

64. 1727 г. ліпеня 7. — Ліст полацкага магістрата полацкаму бурмістру Яну Лянчыцкаму, полацкаму райцу Аляксандру Варонічу і інш. аб здачы ім у арэнду ўсіх сельскагаспадарчых земляў м. Полацк за 120 польскіх зл.

65. 1727 г. ліпеня 7. — Ліст полацкага магістрата полацкаму райцу Габрыэлю Курбатовічу, полацкаму райцу Тэадору Паўлавічу Камковічу і сіндыку полацкага бернардзінскага кляштара Стафану Сыцёнку аб здачы ім у арэнду сельскагаспадарчых земляў м. Полацк, размешчаных за р. Дзвіна на Кабаку Бельчыцкім ці Баханскім, за 50 польскіх зл.

66. 1727 г. ліпеня 23. — Актыкацыя крайчаму Полацкага в-ва Яну Рыпінскаму квітацыйнага ліста 1727 г. ліпеня 22. Полацк. Рыпінскага полацкім бурмістру Яну Лянчыцкаму, райцу Яну Аляшкевічу і інш. Аб задавальненні імі фінансавых прэтэнзій на карысць дзяржаўнага скарбу

67. 1727 г. ліпеня 23. — Актыкацыя крайчаму Полацкага в-вa Яну Рыпінскаму квітацыйнага ліста 1726 г. лютага 20. Полацк. Рыпінскага мяшч. Кацярыне Кавецкай Базылёвай Маркіянавічавай і яе сынам Ігнацію Снітку і Адаму Маркіянавічу аб задавальненні імі фінансавых прэтэнзій на карысць дзяржаўнага скарбу

68. 1727 г. ліпеня 23. — Актыкацыя крайчаму Полацкага в-вa Яну Рыпінскаму квітанцыйнага ліста 1727 г. ліпеня 21. Полацк. Рыпінскага мяшч. м. Полацк Тэадоры Янавай Сцебутавай і яе сыну Аляксандру Янавічу Сцебуту аб задавальненні імі фінансавых прэтэнзій на карысць дзяржаўнага скарбу

69. 1727 г. ліпеня 28. — Актыкацыя канюшаму Полацкага в-ва Антонію Рыпінскаму застаўнага ліста 1727 г. ліпеня 19. м-к Дзедзін. Рыпінскага і яго жонкі Канстанцыі Шпакоўскай Антонінай Рыпінскай смаленскаму падстолію Феліцыяну Грабніцкаму на дзве валокі м-ка Дзедзін Ашмянскага пав. тэрмінам на адзін год ці да выплаты пазыкі ў памеры 150 тал.

70. 1727 г. ліпеня 28. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага маггстрата па цяжбе паміж мяшч. м. Полацк Базылём Савічам Клыпам, з аднаго боку, і Аляксандрам Янавічам Сцебутам і яго маці Тэадорай Міхневічаўнай Янавай Сцебутавай, з другога, аб недапушчэнні апошнімі камісіі полацкага магістрата да правядзення рэвізіі скрыні ў падвале іх дома

71. 1727 г. ліпеня 30. — Актыкацыя смаленскаму войскаму Якубу Рыпінскаму застаўнага ліста 1727 г. ліпеня 24. д-р Іст. Якуба Рыпінскага канюшаму Полацкага в-ва Антонію Рыпінскаму і яго жонцы Канстанцыі з Шпакоўскіх Антонінай Рыпінскай на д-р Іст Полацкага в-ва тэрмінам на адзін год ці да выплаты пазыкі ў памеры 200 тал.

72. 1727 г. ліпеня 30. — Актыкацыя смаленскаму войскаму Якубу Рыпінскаму застаўнага інвентара Якуба Рыпінскага канюшаму Полацкага в-ва Антонію Рыпінскаму і яго жонцы Канстанцыі з Шпакоўскіх Антонінай Рыпінскай д-ра Іст Полацкага в-ва

73. 1727 г. ліпеня 30. — Актыкацыя канюшаму Полацкага в-ва Антонію Рыпінскаму і яго жонцы Канстанцыі з Шпакоўскіх Антонінай Рыпінскай гарантыйнага („асекурацыйнага”) ліста 1727 г. ліпеня 24. м-к Іст. Антонія і Канстанцыі Рыпінскіх смаленскаму войскаму Якубу Рыпінскаму аб умовах выкупу апошнім з заставы м-ка Іст Полацкага в-ва

74. 1727 г. ліпеня 30. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па апеляцыі на рашэнне суда полацкага лантвойта па цяжбе паміж мяшч. м. Полацк Сымонам Казырскім і Сымонам Дзямідавічам аб збіцці Казырскім Дзямідавіча

75. 1727 г. ліпеня 30. — Ліст полацкага магістрата аб лімітацыі судовых
спраў да 1727 г. верасня 1. у сувязі з сельскагаспадарчымі работамі

76. 1727 г. жніўня 6. — Запіс аб выкананні мяшч. м. Полацк Базылём Кузьмічом Васілевічам і Юзафам Бяляем прысягі на пасады цэхмістраў полацкага цэха шапачнікаў і кушняроў

77. 1727 г. жніўня 8. — Актыкацыя зямянам Полацкага в-вa Ежы Паньку Максімовічу і яго жонцы Марыянне з Доўнараў Ежынай Паньковай Максімовічавай ліста 1727 г. жніўня 4. Ежы і Марыянны Максімовічаў зямяніну Полацкага в-вa Лявону Паньку Максімовічу аб адмове першых ад правоў на валоданне часткай м-ка Аўдошкавічы ці Спаскае Полацкага в-вa на карысць апошняга

78. 1727 г. жніўня 11. — Запіс аб выкананні мешч. м. Полацк Раманам Даніэлевічам Варонічам прысягі на пасаду месцкага шафара на другое паўгоддзе 1727 г.

79. 1727 г. жніўня 13. — Запіс заявы мяшч. м. Полацк Анастасіі Рылкевічаўны Тэадаровай Батвінчынай аб продажы п. Тэрэзе Шульцаўне Яновай Бараноўскай дома і зямельнага ўчастка на вул. Вазнясенскай у м. Полацк, а таксама заявы полацкіх лаўнікаў Лукаша Стафанавіча і Ісаака Стомы аб увядзенні Бараноўскай у валоданне домам і ўчасткам

80. 1727 г. жніўня 29. — Актыкацыя смаленскаму падстолію Даміяну
Юзафу Радзевічу і яго жонцы Тэрэзе Зяновічаўне Даміянавай Радзевічавай ліста 1727 г. жніўня 20. м-к Прасмушкі. Радзевічаў Пятру і Курылу Лукашонкам і іх сем’ям аб вызваленні з падданства

81. 1727 г. верасня 3. — Запіс пратэстацыі мешч. м. Полацк Базыля Савіча Клыпы на мяшч. м. Полацк Яна Раманавіча Маладзёшку і яго жонку Кацярыну Шпыркевічаўну Янаву Маладзёшкаву аб самавольным пераносе апошнімі скрыні нябожчыцы Марыянны Мушынскай у шпіталь Богаяўленскага манастыра

82. 1727 г. верасня 3. — Запіс аб выкананні Пятром і Курылам Грыгор’евічамі Лукашонкамі прысягі на прыняцце месцкага права

83. 1727 г. верасня 5. — Актыкацыя смаленскаму падстолію Даміяну Радзевічу і яго жонцы Тэрэзе Зяновічаўне Даміянавай Радзевічавай ліста 1727 г. верасня 2. м-к Прасмушкі. Радзевічаў мешч. м. Полацк Абраму Лявонавічу і яго сям’і аб вызваленні з падданства

84. 1727 г. верасня 5. — Актыкацыя смаленскаму падстолію Даміяну Радзевічу і яго жонцы Тэрэзе Зяновічаўне Даміянавай Радзевічавай ліста 1727 г. верасня 2. м-к Прасмушкі. Радзевічаў мешч. м. Полацк Андрэю Янавічу Шайтаровічу і яго сям’і аб вызваленні з падданства

85. 1727 г. верасня 5. — Запіс аб правядзенні полацкім магістратам па патрабаванні полацкага яўрэя Мендаля Мееравіча размежавання паміж зямельнымі ўчасткамі Мееравіча і полацкага яўрэя Міхеля Аронавіча, размешчанымі на рынку ў м. Полацк

86. 1727 г. верасня 10. — Запіс заявы мяшч. м. Полацк Мацвея
Сымонавіча, Лукаша Васілевіча і Івана Васілевіча Кавалёў аб продажы сіндыку полацкага бернардзінскага кляштара Стафану Сыцёнку зямельнага ўчастка на вул. Вялікай у м. Полацк, а таксама заявы полацкіх лаўнікаў Стафана Сніткі і Ісаака Стомы аб увядзенні Сыцёнка ў валоданне ўчасткам

87. 1727 г. верасня 10. — Запіс заявы сіндыка полацкага бернардзінскага кляштара Стафана Сыцёнка аб абмене з старшым Палікарпам Мігуневічам і ўсімі ксяндзамі полацкага замкавага базыльянскага кляштара зямельнага ўчастка за парканам на вул. Вялікай у м. Полацк за зямельны ўчастак на другім беразе р. Дзвіна [у м. Полацк], а таксама заявы полацкіх лаўнікаў Стафана Сніткі і Ісаака Стомы аб увядзенні ксяндзоў базыльянаў у валоданне ўчасткам

88. 1727 г. верасня 10. — Запіс заявы пракуратара канвента полацкага замкавага базыльянскага кляштара Панкрата Русакомскага ад імя старшага Палікарпа Мігуневіча і ўсіх ксяндзоў кляштара аб абмене з сіндыкам полацкага бернардзінскага кляштара Стафанам Сыцёнкам зямельнага участка за р. Дзвіна ў м. Полацк на зямельны ўчастак за парканам [на вул. Вялікай] у м. Полацк, а таксама заявы полацкіх лаўнікаў Стафана Сніткі і Ісаака Стомы аб увядзенні Сыцёнка ў валоданне ўчасткам

89. 1727 г. верасня 15. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж вікарыем ксяндзом Парфірыем Петрушкевічам і ўсім канвентам полацкага замкавага базыльянскага кляштара, з аднаго боку, і мешч. м. Полацк Базылём Мушынскім, з другога, аб незаконным зняволенні ў месцкай турме падданага базыльянаў мешч. м. Полацк Філіпа Маркавіча

90. 1727 г. верасня 22. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж полацкім бурмістрам Янам Лянчыцкім, з аднаго боку, і мешч. м. Бешанковічы Стафанам Аляксандравічам, з другога, аб паклёпе, узведзеным апошнім на Лянчыцкага, і абразе Аляксандравічам полацкага магістрата

91. 1727 г. верасня 22. — Актыкацыя падкаморыю Полацкага в-ва Антонію з Братошына Дэшпат-Зяновічу застаўнага ліста 1727 г. студзеня 6. м-к Чарніца. Дэшпат-Зяновіча прыёру ксяндзу Матэўшу і ўсяму канвенту глыбоцкага кляштара кармелітаў на м-к Чарніца і Чарніцк Полацкага в-ва тэрмінам на дзевяць гадоў ці да выплаты пазыкі ў памеры 2000 тал.

92. 1727 г. верасня 22. — Актыкацыя падкаморыю Полацкага в-ва Антонію з Братошына Дэшпат-Зяновічу застаўнага інвентара Дэшпат-Зяновіча прыёру ксяндзу Матэўшу і ўсяму канвенту глыбоцкага кляштара кармелітаў м-ка Чарніца і Чарніцк Полацкага в-ва

93. 1727 г. верасня 26. — Запіс пратэстацыі мяшч. м. Полацк Яна Маладзёшкі і яго жонкі Кацярыны Шпыркевічаўны Янавай Маладзёшкавай на [мешч. м. Полацк] Базыля Савіча Клыпу аб невыкананні дамоўленасці аб правядзенні рэвізіі скрыні нябожчыцы Марыянны Мушынскай, а таксама запіс аб правядзенні камісіяй полацкага магістрата ў складзе райцы Аляксандра Вароніча, лаўніка Лукаша Стафанавіча і пісара Сімяона Лянчыцкага рэвізіі скрыні

94. 1727 г. кастрычніка 1. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж п. Янам Пухальскім, з аднаго боку, і мяшч. м. Полацк Якубам Канапелькам і яго жонкай, з другога, аб невяртанні апошнімі пазыкі ў памеры шасці тал.

95. 1727 г. кастрычніка 1. — Вырак („дэкрэт”) суда полацкага магістрата па цяжбе паміж п. Янам Пухальскім і мешч. м. Полацк Янам Канапелькам аб невяртанні апошнім пазыкі ў памеры чатырох тал.

96. 1727 г. кастрычніка 1. — Запіс аб выкананні Максімам Бетчанінам прысягі на пасаду цэхмістра полацкага гарбарскага цэха і баніцыі полацкага магістрата былому цэхмістру Мацвею Мясцу за самавольную адмову ад гэтай пасады

97. 1727 г. кастрычніка 1. — Запіс пратэстацыі мешч. м. Полацк Базыля Савіча Клыпы на мяшч. [м. Полацк] Яна Маладзёшку і яго жонку Кацярыну Шпыркевічаўну Янаву Маладзёшкаву аб правядзенні рэвізіі скрыні нябожчыцы Марыянны Мушынскай без удзелу Клыпы і яго дачкі Тэадоры Савічаўны Клыпянкі

98. 1727 г. кастрычніка 22. — Запіс заявы мешч. м. Бешанковічы Апанаса Крала і яго жонкі Юстыны Самуэлеўны Апанасавай Храловай аб продажы генералу Полацкага в-ва Нікадэму Гумоўскаму зямельнага ўчастка па вул. Вялікай на Запалоцці ў м. Полацк, а таксама заявы полацкіх лаўнікаў Стафана Сніткі і Ісаака Стомы аб увядзенні Гумоўскага ў валоданне ўчасткам

99. 1727 г. кастрычніка29. — Актыкацыя зямяніну Полацкага в-ва Уладзіславу Міхалкевічу прадажнага ліста 1727 г. кастрычніка 27. Міхалкевіча прыхабскаму старасту Вінцэнту Рыпінскаму і яго жонцы Ганне з Магільніцкіх Рыпінскай на права валодання часткай м-ў Нача, Палудавічы, Бяздзедавічы і інш. Полацкага в-ва за 200 коп літ. гр.

100. 1727 г. кастрычніка 31. — Актыкацыя п. Аляксандры з Сяляваў Юзафавай Козелавай Паклеўскай дароўнага і „касацыйнага” ліста 1727 г. верасня 11. Курылавічы. Паклеўскай яе мужу лідскаму скарбніку Юзафу Козелу Паклеўскаму на пасаг Паклеўскай у памеры 500 тал., даўгавое абавязацельства брата Паклеўскай смаленскага скарбніка Дамініка Сялявы Паклеўскім на 470 тал., а таксама аб пазбаўленні прававой сілы вяноўнага запісу Паклеўскага Паклеўскай на 1000 тал. з м-ка Чыжаўск ці Сангінаўшчызна Лідскага пав.

101. 1727 г. кастрычніка 31. — Квітацыйны ліст полацкага магістрата мешч. м. Полацк Дзмітру Якубавічу Канапельку аб выкананні ім абавязкаў месцкага шафара першага паўгоддзя 1727 г. і пажыццёвым вызваленні яго ад шэрагу месцкіх павіннасцяў

102. 1727 г. лістапада 7. — Актыкацыя смаленскаму падстолію Даміяну Радзевічу і яго жонцы Тэрэзе Зяновічаўне Даміянавай Радзевічавай ліста 1727 г. лістапада 5. м-к Прасмушкі. Радзевічаў мешч. м. Полацк Стафану Стафанавічу Лароўскаму і яго сям’і аб вызваленні з падданства

103. 1727 г. снежня 5. — Запіс гарантыйнага абавязацельства („асекурацыі”) мяшч. м. Полацк Якуба Канапелькі і Стафана Масола полацкаму райцу Яну Аляшкевічу вярнуць рэшту пазыкі ў памеры 87 зл. і 15 гр. неапрацаванымі скурамі пасля Вялікіх запускаў на Зборніцу ў 1728 г.

104. 1727 г. снежня 10. — Запіс заявы мешч. м. Полацк Юзафа Цімафеевіча
Алейніка аб заставе мешч. м. Полацк Яну Міронавічу Лукашэвічу Краўцу дома на вул. Сцяпанавай тэрмінам на адзін год ці да выплаты пазыкі ў памеры 88 польскіх зл., а таксама заявы полацкіх лаўнікаў Стафана Сніткі і Ісаака Стомы аб увядзенні Краўца ў валоданне домам

105. 1727 г. снежня 10. — Запіс аб зацвярджэнні полацкім магістратам, „мужамі гміннымі” і мяшчанамі кандыдатаў у бурмістры і райцаў другой сесіі магістрата на 1728 г.

106. 1727 г. снежня 10. — Ліст полацкага магістрата аб лімітацыі судовых спраў да 1728 г. студзеня [1-31]. у сувязі са святамі Божага Нараджэння

107. 1727 г. снежня 19. — Ліст полацкага магістрата мешч. м. Полацк Базылю Казырскаму аб здачы яму ў арэнду паловы крамы на рынку за два зл. 15 гр. у год і дазволе адрамантаваць будынак за ўласныя сродкі

108. 1727 г. снежня 19. — Ліст полацкага магістрата полацкаму райцу Яну Аляшкевічу і полацкаму лаўніку Стафану Снітку аб здачы ім у арэнду паловы месцкай вагі на 1728 г. за 80 польскіх зл.

109. 1727 г. снежня 22. — Ліст полацкага магістрата мяшч. м. Полацк Яну Бабчонку, Базылю Казырскаму і Аксінні Бабчанкоўне Янавай Бараноўскай аб здачы ім у арэнду „памера з мядніцай” на 1728 г. за 220 польскіх зл.

110. 1727 г. снежня 22. — Запіс пратэстацыі полацкага лаўніка Лукаша Стафанавіча на полацкага лаўніка Грыгорыя Дам’янавіча аб беспадстаўным публічным абвінавачанні ў валоданні 100 бочкамі солі і нявыплаце з іх гіберны

111. 1727 г. снежня 31. — Квітацыйны ліст полацкага магістрата мешч. м. Полацк Раману Даніэлевічу Варонічу аб выкананні ім абавязкаў месцкага шафара другога паўгоддзя 1727 г. і пажыццёвым вызваленні яго ад шэрагу месцкіх павіннасцяў

112. 1727 г. снежня 31. — Актыкацыя Юзафу Пяркоўскаму ліста 1727 г. снежня 30. м-к Прасмушкі. смаленскага падстолія Даміяна Юзафа Радзевіча Пяркоўскаму аб вызваленні з падданства

КАМЕНТАРЫІ

ЛАЦІНСКІЯ СЛОВЫ I ВЫРАЗЫ

ІЛЮСТРАЦЫІ

АСАБОВЫ ПАКАЗАЛЬНІК

ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК


Раім таксама паглядзець:
Бярнацкі Вітальд. Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648—1649
11.99 р.

Бярнацкі Вітальд. Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648 — 1649 гг.

Кніга Вітальда Бярнацкага даследуе першую фазу баявых дзеянняў, калі ў 1648-1649 гг. войскі казацкай Украіны занялі беларускае Палессе, каб не дазволіць літоўскаму войску прыйсці на дапамогу арміі Польскай кароны.

Кніга багата аздоблена, у тым ліку каляровымі графікамі і картамі, а таксама выявамі згаданых бітваў з нямецкіх выданняў другой паловы XVII ст.

Касажэцкі Кшыштаф. Кампанія 1660 году ў Літве
12.99 р.

Касажэцкі Кшыштаф. Кампанія 1660 году ў Літве

У кнізе апісваюцца ваенныя дзеяньні паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй у 1658-1660 гадох. Яна ахоплівае наезд князя Івана Хаванскага, яго дзеяньні на Наваградчыне, а потым наступ літоўскіх і польскіх войскаў, які дазволіў прагнаць маскоўскія войскі за Дзьвіну і Дняпро. У яго рамках знаходзяцца апісаньні бітваў пад Палонкай, на Басі, пад Талачыном і Друцкам.

Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года
13.99 р.

Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года

Рэвізію Полацкага ваяводства 1552 года з поўным правам можна залічыць да гістарычных помнікаў, якія належным чынам яшчэ не ацэненыя нашай навукай. Нягледзячы на тое, што галоўным аб’ектам увагі рэвізораў было, безумоўна, Полацкае ваяводства, мы знаходзім у рэвізіі даволі шмат звестак па гісторыі іншых зямель Вялікага Княства Літоўскага. Ёсць тут і матэрыялы, якія датычацца суседніх дзяржаў.

Арлоў Уладзімір. Таямніцы Полацкай гісторыі
6.49 р.

Арлоў Уладзімір. Таямніцы Полацкай гісторыі

Гэтая кніга — своеасаблівае прызнанне вядомага пісьменніка ў любові да роднага горада. "Таямніцы..." ўвайшлі ў спіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ ст., складзены на падставе чытацкіх лістоў газетай "Наша Ніва".

Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Crad
18.49 р.

Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Cradle of the World

Колькі гадоў нашаму найстаражытнейшаму гораду? Чаму ў Полацку знаходзяць столькі скарбаў? За што князя Усяслава Брачыславіча празвалі Чарадзеем? Куды знікла бібліятэка Сафійскага сабора? Як трапіць у полацкія падземныя лабірынты? Чаму Полацк стаў сталіцай Ордэна езуітаў? Хто такі «Чорны афіцэр»? Дзе шукаць Крыж Еўфрасінні Полацкай? Кніга «Ад Полацка пачаўся свет» адкажа на гэтыя і мноства іншых пытанняў.

Полацк. Гонар вякоў / Полоцк. Гордость веков / Polotsk. Honour of ages
26.99 р.

Полацк. Гонар вякоў / Полоцк. Гордость веков / Polotsk. Honour of ages

Выданне на беларускай, рускай і ангельскай мовах прысвечанае 1150 – годдзю Полацка!

Полацк — першы гістарычны горад Беларусі, першая сталіца пер-шай дзяржавы на тэрыторыі сучаснай краіны. Яго гісторыя, пом-нікі, памятныя мясціны, скарбы зямныя і духоўныя — залатая спадчына беларускай і еўрапейскай культуры, падмурак мінулага і будучыні народа і краіны.