Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Колас Якуб. Песні жальбы. Казкі жыцця

Колас Якуб. Песні жальбы. Казкі жыцця
2.89 р.
Вага: 340 г
Памеры: 130x200 мм



Для старэйшага школьнага ўзросту / Прадмова У. Гніламёдава, М. Мушынскага.— Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. — 230 с. — (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-02-1076-0

Перавыданне першай кнігі паэзіі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа «Песні жальбы» і ягонага шэдэўра прыгожага пісьменства «Казкі жыцця».

ЗМЕСТ

ПЕСНІ ЖАЛЬБЫ
*** Не пытайце, не прасіце
*** Думкі ўюцца, томяць грудзі
Думкі
*** Рана вам журыцца
Вясна (*** Йдзе вясна ўжо, дзякуй Богу!
Вясною
На полі вясною
Усход сонца
Ноч
Месяц
Нязбытныя надзеі
Вецер
Адлёт жураўлёў
Асенні дождж
*** Скора ў полі забушуе
Восень
Зіма
*** Птушкі ў лесе шчабяталі
Вясна (***Вясна, вясна...)
Я не знаю
Наша сяло
Наш родны край
Вёска
*** Вось старая хатка
Мужычая ніва
Рольнік
Жніво
Жытні колас
Вярбіна
Палескія вобразы
Дарога
На гасцінцы
Чыгунка
Могілкі
Родныя песні
Мужычае жыццё
Песня над калыскай
Першы заработак
У школку
Плытнікі
Доля батрачкі
За падаткі
Напрадвесні
Панас гуляе
Мужык
Пахаванне
Наша доля
Наша возьме
На ростанках
На мяжы
Пясняр
Пад шум ветру
Хмары
Нягода
Сябрам-выгнаннікам
Сябрам
Не бядуй!
*** Толькі стогне зямля
Кіньце смутак
3 турмы
Турэмная камера
Катаржнікі
У астрозе
Сцёпкаў сон
Пісьмо з астрога
*** Сохну марна я ў астрозе
Кветка
Ліпы старыя
Гусі
Хмары
Маці
Родныя вобразы
Вячэрнія хмаркі
Песня няволі ... У астрозе вясною У турме

ШЭДЭЎР БЕЛАРУСКАГА ПРЫГОЖАГА ПІСЬМЕНСТВА. Міхась Мушынскі

КАЗКІ ЖЫЦЦЯ
Замест прадмовы
Дудар
Жывая вада
Адзінокае дрэва
Зло — не заўсёды зло
На чужым грунце
Камень
Хмарка
Балотны агонь
Чыя праўда?
Асінае гняздо
Вадаспад
Супраць вады
Стары лес
Даль
Што лепей?
Чортаў камень
Гусі
Крыніца
Што яны страцілі
Купальскія светлякі
Ноч, калі папараць цвіце
Кучаравае дрэва
Залаты прамень
На ўсё ёсць прычына
Хвароба
Над прасторамі зямлі
Як птушкі дуб ратавалі
Цвіркун
Адзінокі курган
Страказа
У балоце
Кажух старога Анісіма
У чым іх сіла


Прадмова

«Песні жальбы» спадарожнічаюць не аднаму пакаленню беларусаў, якія адкрываюць іх для сябе ў дзяцінстве і запамінаюць на ўсё жыццё. Пра гэта сведчаць успаміны. Так, У. Калеснік прыгадвае ў сваёй кнізе «Доўг памяці»: «Можа, са скрухі я адразу пасля першага ці другога праслухоўвання запамятаў два вершы Якуба Коласа. Адзін — «У школку»:

Ярка на камінку Смольны корч палае.
Бацька на калодцы Лапці выплятае.
Латае халацік На услоне матка:
Ў школку заўтра пойдзе Іх сынок Ігнатка!

I другі:

Напішы мне, калі ласка,
Пісьмяцо дахаты,
Піша з дому мне Параска,
Што сын здан у салдаты...

Ад гэтых вершаў веяла такой роднасцю і такой цудоўнасцю, што ажно распірала грудзі. Гэта ж трэба: нашы простыя словы, ішша простае сялянскае жыццё, і раптам так усё складна, мілагучна выказана, нібы само ўсё склалася ў лад і парадак і сказала: вось я якое, чулі? У вершах было не толькі апісанне жыцця, там была праграма для нас, якія вучыліся і пазнавалі грамату: «Ты глядзі, брат Ігнат, не дурэй, вучыся — станеш чалавекам, будзеш ты чытаць нам, цёмным няўмекам».

Абодва вершы — «У школку» і «Пісьмо з астрога» — з кнігі Якуба Коласа «Песні жальбы», выдадзенай у Вільні ў 1910 г.

Аўтар на той час быў ужо вядомым паэтам, супрацоўнічаў у «Нашай ніве». Першы яго друкаваны твор — верш «Наш родны край», быў змешчаны яшчэ ў газеце «Наша доля» 1 верасня 1906 г. Аўтару споўнілася тады дваццаць чатыры гады, і ён меў немалы жыццёвы вопыт — дзяцінства на ўлонні прыроды, вучоба ў школе, а затым у настаўніцкай семінарыі, праца ў вясковай школцы на Палессі, рэвалюцыйная дзейнасць, звальненне з працы, знаходжанне пад наглядам паліцыі... Тыповы шлях адраджэнца, які ўзняўся не толькі да ўсведамлення неабходнасці сацыяльнай справядлівасці, але і да сцвярджэння права на сваю чалавечую і нацыянальную годнасць, права «людзьмі звацца». Гэты комплекс ідэй і на- строяў аказаўся запачаткаваны ў вершы «Наш родны край» і знайшоў шырокае паэтычнае выяўленне ў зборніку лірыкі «Песні жальбы».

 

Якуб Колас – беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, паэт і перакладчык. Класік сусветнай і беларускай літаратуры — адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі.

Сайт музэю Якуба Коласа.


Раім таксама паглядзець:
Кузьмініч Ігар. Казкі жыцця Мікіткі і Данілкá
6.49 р.

Кузьмініч Ігар. Казкі жыцця Мікіткі і Данілкá

Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання 02:32:43. Чытае Ігар Кузьмініч. © Ігар Кузьмініч, 2010. (p) "BelTonMedia", 2010.

Колас Якуб. Сымон-музыка
6.49 р.

Колас Якуб. Сымон-музыка

Паэма (у фармаце mp3). Агульны час 5:29:48. Чытае Валер Шушкевіч. (p) BelTonMedia, 2008.

Колас Якуб. Новая зямля (паэма), На ростанях (трылогія). Сулкоўскі Уладзімір
3.49 р.

Колас Якуб. Новая зямля (паэма), На ростанях (трылогія). Сулкоўскі Уладзімір. Радзіма Якуба Коласа (серыял жывапісных палотнаў)

Мастацкае электроннае выданне на двух кампакт-дысках у фармаце Data-CD.