![]() |
5.99 р.
Вага: 420 г
Памеры: 140x210 мм
|
Гістарычныя аповесці. / Юзаф Ігнацы Крашэўскі; перакад з польскай мовы, прадмова і каментарыі Міхася Кенькі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. — 335 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
ISBN 978-985-02-1147-7
У кнізе ўпершыню на беларускай мове друкуюцца гістарычныя аповесці вядомага польскага пісьменніка Ю. I. Крашэўскага (1812 — 1887), у якіх па-мастацку ўзнаўляюцца драматычныя падзеі з часоў Вялікага Княства Літоўскага.
«Кароль у Нясвіжы. 1784» апавядае пра паездку на сейм у Горадню ў 1784 годзе апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас гэтага падарожжа кароль спыняўся на начлег у маёнтках мясцовай шляхты. Караль Радзівіл запрасіў Панятоўскага ў Нясвіж і наладзіў яму там пышны прыём, жадаючы пахваліцца сваім багаццем. Назва твора двухсэнсоўная: яе можна разумець як аповесць пра візіт караля ў Нясвіж, а ў падтэксце прачытваецца другі сэнс: хто ж сапраўды быў каралём у Нясвіжы?
У аповесці «Апошняя са слуцкіх князёў» дзея адбываецца ў 1599 — 1600 гадах, калі паміж двума мацнейшымі магнацкімі родамі ВКЛ Хадкевічаў і Радзівілаў узнік канфлікт, у цэнтры каторага аказалася Сафія Алелькавіч. Апекуны княжны Хадкевічы і біржанскія Радзівілы заключылі дамову, што, калі Януш Радзівіл і Сафія Алелькавіч самі не будуць супраць, то, дасягнуўшы пэўнага ўзросту, стануць мужам і жонкай. Прыспеў час, але паміж двума родамі ўзніклі непаразуменні матэрыяльнага характару, якія ледзь не перараслі ў вайну…
ЗМЕСТ
«Як галінкі ад дрэва…» Міхась Кенька
Кароль у Нясвіжы. 1784
Апошняя са Слуцкіх князёў
Каментарыі
Юзаф Ігнацы (Іосіф Ігнат) Крашэўскі 1812 — 1887 гг. — беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст. Пісаў па-польску, лічыцца адным з найвялікшых польскіх пісьменнікаў.
Бацькі Крашэўскага паходзілі з Пружаншчыны і мелі там родавы маёнтак. Юзаф Крашэўскі скончыў Свіслацкую гімназію і Віленскі ўніверсітэт.
Удзельнічаў у паўстанні 1830 — 1831 гг., сядзеў у віленскай турме. Жыў у Вільні, 10 гадоў рэдагаваў часопіс Athenaeum, пасля перабраўся ў Варшаву.
Юзаф Крашэўскі напісаў мноства мастацкіх твораў пра гісторыю ВКЛ. Ягоную першую паэтычную трылогію рэцэнзаваў Ян Чачот.
Агулам Крашэўскі напісаў 223 раманы, найвядомейшыя з якіх «Апошняя са Слуцкіх князёў», «Кароль у Нясвіжы», «Пане Каханку». Таксама аўтар навуковых працаў, у тым ліку «Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні», «Барысаў», «Пінск і Піншчына», «Адзенне мяшчан і сялян з ваколіц Берасця, Кобрыня і Пружан». Вершы Юзафа Крашэўскага перакладаў на беларускую мову Янка Купала.
Камэнтары
10+
Кніга чытаецца так, як быццам напісаў сам Дзюма.