Краўцэвіч Алесь. Гедымін (1316 – 1341). Каралеўства Літвы і Русі

Краўцэвіч Алесь. Гедымін (1316 – 1341). Каралеўства Літвы і Русі
12.99 р.
Вага: 980 г
Памеры: 225x295 мм



Нарыс, на беларускай i англiйскай мовах. / Hiedymin. (1316 – 1341). Kingdom of Lithuania and Rutenia. / Пераклад на англійскую мову Андрэя Бурсава ; пад агульнай рэдакцыяй Мiхася Скоблы ; мастак Iгар Гардзiёнак. – Мінск : выдавец Татарнiкава С. Ю., 2012. – 152 с. : іл. – (Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх = The Lives of the Great Dukes of Lithuania).

ISBN 978-985-90263-1-7

Нарыс з серыі "Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх", прысвечаны вялікаму князю Гедыміну, напісаны прафесійным гісторыкам. Усе пададзеныя гістарычныя факты, а таксама высновы аўтара, грунтуюцца на навуковым аналізе гістарычных крыніц. Кніга будзе прыдатная як тым, хто навучаецца ці вучыць гісторыі, так і ўсім аматарам.

Алесь Краўцэвіч

ЗМЕСТ

Уступ
Пачатак гаспадарання
Дыпламатычны марш на Захад
Няўдалы каталік
Першы ліцвінска-польскі саюз
Кароль Літвы і Белай Русі
Выпрастаная спружына
Тэстамент Гедыміна
Заканчэнне
Асноўная літаратура

CONTENTS

Introduction
The beginning of the rule
A diplomatic march on the West
A might-have-been Catholic
The first Lithuanian-Polish union
King of Lithuania and White Ruthenia
The straightened spring
Hiedymin's testament
Conclusions
Literature


Уступ

У пачатку 14 ст. Літва* ўвайшла ў новы і, як нам сёння вядома, найслаўнейшы перыяд сваёй гісторыі. Папярэдняе паўстагоддзе жыцця беларуска-ліцвінскай дзяржавы нібы захінутае змрокам, з якога зрэдку высвечваюцца постаці яе гаспадароў, каб праз імгненне зноў схавацца ў гістарычнай цемры. Гісторык, заглыбіўшыся ў скупыя і фрагментарныя крыніцы, нібы аднаўляе мазаіку па невялікіх ацалелых яе частках. Ён больш дадумвае і ўяўляе, чым бачыць і адчувае тагачаснае напружанае жыццё, дзе чутныя водгукі змагання, конскі тупат і лязгат зброі, але дакладна не відно, што там адбываецца, хто з кім б'ецца і хто каго перамагае.

Краўцэвіч Алесь. Гедымін (1316 – 1341). Каралеўства Літвы і Русі. Ілюстрацыя да раздзелу ''Пачатак гаспадарання''

Аднак сучасны гісторык мае моцную падтрымку ў сваёй рэканструкцыі гістарычнага працэсу – ён ведае вынік. Так, мы ведаем, што вынік 13 стагоддзя для Вялікага Княства Літоўскага быў станоўчы – дзяржава ацалела і працягвала жыць, нягледзячы на вельмі сур'ёзныя, як вонкавыя, так і ўнутраныя пагрозы.

Краўцэвіч Алесь. Гедымін (1316 – 1341). Каралеўства Літвы і Русі. Ілюстрацыя да раздзелу ''Выпрастаная спружына''

Ніхто з насельнікаў тагачаснай Літвы (нават добра інфармаваныя вялікія князі) не прадбачыў, што чакае краіну ў новым, 14 стагоддзі. Ліцвіны не маглі ведаць пра вялікі еўрапейскі крызіс сярэдзіны стагоддзя; пра працяг вайны з крыжакамі (яна будзе доўжыцца яшчэ больш за сто гадоў). Не маглі яны таксама ведаць, што іхняй Літве ў гэтым стагоддзі наканавана стаць сапраўды вялікай дзяржавай.

* Літва – гістарычныя землі, тэрытарыяльнае ядро Вялікага Княства Літоўскага; складаецца з Наваградчыны, Гарадзеншчыны, Віленшчыны і заходняй часткі Меншчыны. Тэрмін ужываўся таксама як скарочаная назва ўсёй дзяржавы пасля далучэння іншых гістарычных тэрыторый: Русі, Падляшша, Палесся, Жамойці, Валыні, Кіеўшчыны, Падолля.

У 14 ст. над Літвой пачалі патроху рассейвацца гістарычныя поцемкі, і ў пэўны момант з іх глыбіні выступіў на арэну гісторыі новы і, без перабольшвання, вялікі гаспадар Гедымін – кароль Літвы і Русі (так ён тытулаваўся ў лацінскіх дакументах).

Hiedymin. (1316 – 1341). Kingdom of Lithuania and Rutenia. Illustration to the chapter ''King of Lithuania and White Ruthenia''

Біяграфічная даведка

Гедымін – сын вялікага князя Пукувера, брат вялікага князя Віценя. Дата нараджэння невядомая (мяркуецца, што нарадзіўся каля 1275 г.), скончыў жыццё каля 1340 – 1341 гг.

Пераняў вышэйшую ўладу каля 1316 г. пасля смерці брата. Выявіў надзвычайныя здольнасці дзяржаўнага дзеяча і дыпламата. Быў нетыповым сярэднявечным манархам – аддаваў перавагу дыпламатыі перад вайной. Дзеля дасягнення знешнепалітычных мэтаў эфектыўна выкарыстоўваў дынастычныя шлюбы сваіх дзяцей.

Больш чым удвая павялічыў тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага. Сабраў у адзінай дзяржаве ўсе галоўныя гістарычныя вобласці Беларусі: Панямонне, Берасцейшчыну, Турава-Піншчыну, Полаччыну і Віцебшчыну, што спры­чынілася да паспяховага этнагенезу сучаснага беларускага народу.

Краўцэвіч Алесь. Гедымін (1316 – 1341). Каралеўства Літвы і Русі. Форзац кнігі

Значна ўзняў маестат* уладара Літвы, здабыў прыжыццёвую славу і аўтарытэт далёка за межамі дзяржавы. Заснаваў вялікую дынастыю, якая больш двухсот гадоў кіравала некалькімі краінамі Сярэдне-Усходняй Еўропы.

Галоўная палітычная памылка: сваім тастаментам падзяліў дзяржаву між сынамі на вялікія ўдзельныя княствы, што прывяло да яе дэцэнтралізацыі і аслаблення.

* Маестат – (старабел.) – каралеўская годнасць.

 

Алесь Краўцэвіч – Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям'і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар'еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэту. Напісаў адзінаццаць навуковых і навукова-папулярных кніг.

Ігар Гардзіёнак – Нарадзіўся ў 1971 годзе ў вёсцы Кублішчына Вушацкага раёна Віцебскай вобласці. З 1982 па 1989 вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. Ахрэмчыка ў Менску. У 1989 – 1995 г. студэнт аддзялення графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1997 г. – сябра Беларускага саюза мастакоў. Браў удзел у міжнародных і рэспубліканскіх калектыўных і персанальных выставах у Беларусі, Польшчы, Расіі, Германіі, Гішпаніі, Сербіі, Славеніі, Славакіі, Японіі. Мае шэраг узнагародаў за ілюстрацыі да розных кніг.

Пра прэзентацыю кнігі "Гедымін" можна прачытаць тут.


Раім таксама паглядзець:
Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні
12.99 р.

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні

Кніга складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследаванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар'еру пачынаў у Гародні. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.

Усціновіч Юры. Яська і конік ягоны Грыўка
3.69 р.

Усціновіч Юры. Яська і конік ягоны Грыўка

Казка пра незвычайнае пераўвасабленне маленькага хлопчыка Яські і яго ўдзел у бітве вялікай Грунвальдскай. Напісаная кніга ў былінным стылі, з добраю доляю фантазіі, аднак грунтуецца на гістарычных фактах. Шасцігадовы полацкі хлопчык Яська засмучаецца, што бацька не ўзяў яго з сабой на Грунвальдскую бітву з крыжакамі. Аднак тут здараецца цуд...

Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня
13.99 р.

Гардзееў Юры. Магдэбургская Гародня

Манаграфі Юрыя Гардзеева – першая ў Беларусі праца, прысвечаная сацыятапаграфіі горада. Выбраны для даследавання перыяд 16 – 18 ст. надзвычай важны ў гісторыі Гародні. Сённяшняя планіровачная структура гістарычнай часткі горада сфармавалася менавіта ў гэты час. Да таго ж, тапаграфія Гародні адлюстравала ў сабе змену цывілізацыйнай арыентацыі Беларусі – пераход ад візантыйскай да заходнееўрапейскай традыцыі.