Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Крук Янка. Сімволіка беларускай народнай культуры

Крук Янка. Сімволіка беларускай народнай культуры.
18.99 р.
Вага: 580 г
Памеры: 150x220 мм



Мінск : Беларусь, 2011. – 430 с: іл.

ISBN 978-985-01-0863-0

Разглядаюцца асноўныя абрады, звычаі беларускага народа, якія суправаджалі чалавека ад нараджэння да пахавальнага вогнішча, а таксама сімволіка колераў, лікаў, кожнага дня, тыдня. Вялікая ўвага ўдзелена космасу сялянскай хаты, асноўным яе рытуальным зонам: чырвонаму куту, печы, парогу. Раскрываецца характар складаных стасункаў чалавека і наваколля.

ЗМЕСТ

Слова да чытача

1. ЧАЛАВЕК І ЧАС

1.1. Беларускі народны каляндар – сістэма сацыякультурных каштоўнасцей
1.2. Прыродна-касмічныя асновы пабудовы традыцыйнага беларускага календара
1.3. Гістарычнае збліжэнне абрадавых комплексаў у традыцыйным і хрысціянскім календарах
1.4. Юліянскі і грэгарыянскі календары
1.5. Асноўныя прынцыпы фарміравання традыцыйных рытуальна-абрадавых комплексаў беларусаў

2. ЧАЛАВЕК І ЯГО ЛЁС

2.1. Млечны шлях пад рукамі бабулі, або Сімволіка ручніка ў традыцыйнай культуры беларусаў
2.2. Метакод сімволікі колераў
2.3. Перавернуты кілішак на стале, або Закон рытуальнай перавернутасці ў беларускай народнай культуры
2.4. "У чыіх руках прадзіва нашага лёсу", або Сімволіка лікаў у культуры беларусаў
2.5. "Адным сэрцам свету не запаліш", або Сімволіка цотнасці ў гаспадарчай дзейнасці, побыце і традыцыйнай культуры беларусаў
2.6. Сімволіка няцотнасці ў традыцыйных светапоглядных уяўленнях беларусаў
2.7. "Першым разам, лепшым часам", або Сімволіка першага (пачатку) ў міфапаэтычнай спадчыне, абрадавай практыцы і гаспадарчай дзейнасці чалавека
2.8. Сімвалізацыя пачатку ў магічнай практыцы і абрадах сямейна-радавой накіраванасці
2.9. "Адзін дуб у полі – гэта не лес", або Сімволіка адзінкі ў традыцыйнай культуры беларусаў
2.10. "Адзін сын – не сын, два сыны – паўсыны, тры сыны – сапраўдны сын", або Сімволіка тройкі ў традыцыйнай культуры беларусаў
2.11. "Сем раз адмерай, адзін адрэж", або Сімволіка ліку "сем" у традыцыйнай культуры беларусаў
2.12. Сімволіка ліку "дзевяць" у традыцыйнай культуры беларусаў
2.13. "Дванаццаць братоў-малайцоў", або Сімволіка ліку "дванаццаць" у традыцыйнай культуры беларусаў
2.14. "У трыдзявятым царстве, у трыдзясятым гасударстве"
2.15. "Сорак саракоў", або Сімволіка сакральнага ліку "сорак"
2.16. Сімволіка дзён тыдня ў народнай культуры
2.17. Фазы месяца ў традыцыйных уяўленнях беларусаў

З. ЧАЛАВЕК І ЯГО РОД

3.1. "Выйдзі, мамачка, з свячамі, мы тваіх дзяцей звянчалі", або Абрады вясельнага цыкла
3.2. "Сам бог каравай месіць", або Вясельны каравай як сімвал паяднання і працягу роду
3.3. "Я не адна, са мной другі", або Цяжарная жанчына ў культуры нашых продкаў
3.4. "Сячыся-рубайся і на гэты свет, младзенец, яўляйся"
3.5. Жыццё і смерць чалавека ў традыцыях, абрадах і паэзіі беларускага народа

4. ЧАЛАВЕК І СВЕТ

4.1. Сімволіка стыхій першатварэння
4.2. Сімволіка дрэў
4.3. Сімволіка беларускага жытла

5. СЛАВЯНСКАЯ МІФАПАЭТЫЧНАЯ МАДЭЛЬ СВЕТУ

5.1. Сімволіка левага і правага ў традыцыйнай культуры беларусаў

Бібліяграфічны спіс
Архіў аўтара


Слова да чытача

У апошнія два дзесяцігодцзі традыцыйная культура беларускага народа станавілася аб’ектам скрутіулёзнага даследавання прадстаўнкоў філасофскіх, сацыяльных і іншых гуманітарных навук. Яна цікавіла псіхолагаў, якія ў глыбінях народнай свядомасці шукалі архетыпы, што падсвядома ўплывалі на паводзіны асобнага чалавека і соцыуму ў цэлым і аказвалі ўздзеянне на фарміраванне этнічнага менталітэту. У міфапаэтычнай спадчыне філосафы імкнуліся знайсці ключы да асэнсавання праблем жыцця і смерці, суіснавання чалавека і наваколля як жывога і актыўнага дыялога, скіраванага на захаванне космапланетарнай і сацыякультурнай раўнавагі.

Гісторыкі культуры асаблівую ўвагу надавалі праблеме асэнсавання прасторава-часавага кантынуума, міфолагі спрабавалі акрэсліць кола міфалагем, якія ўгваралі ядро ўсходнеславянскай духоўнай спадчыны і сёння болып за ўсё цікавяць спецыялістаў у галіне прафесійнага мастацтва. Сумеснымі намаганнямі прадстаўнікоў розных навук былі падрыхтаваны два фундаментальныя энцыклапедычныя выданні – "Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік" і "Беларускі фальклор: энцыклапедыя", у якіх зроблена фактычна першая спроба сістэмнага асэнсавання традыцыйнай духоўнай спадчыны як адной з найбагацейшай гісторыка-культурнай каштоўнасці беларускага этнасу. У гэтых працах асноўная ўвага акцэнтавана на сістэме вобразаў і персанажаў, на персаналіях носьбітаў гэтай традыцыі, на некаторых асаблівасцях каляндарнай і сямейна-родавай абраднасці, на рытма-меладычных характарыстыках абрадавых і пазаабрадавых песень. Гэтыя працы, безумоўна, маюць этапны характар. Яны падсумоўваюць даволі працяглы па часе перыяд збірання і назапашвання фальклорных твораў, а таксама навуковага апісання і асэнсавання пераважнай большасці жанравых структур, аб чым сведчыць шматтомнае акадэмічнае выданне "Беларускі фальклор: жанры, віды, паэтыка". Разам з тым тэндэнцыі вывучэння іншаэтнічных традыцый сведчаць аб тым, што ў бліжэйшы час найболып актуальнымі стануць даследаванні семантыкі і сімволікі традыцыйнай культуры. Пры гэтым неабходна заўважыць, што даследаванне менавіта сімволікі запатрабуе шырокіх кампаратыўных падыходаў і міждысцыплінарных узаемасувязей. Калі мы гаворым пра сімволіку народнай культурнай спадчыны, то маем на ўвазе абсалютна ўсё, што звязана з культавымі практыкамі, з жыццядзейнасцю соцыуму, з яго абрадамі, рытуаламі, звычаямі, з любымі праявамі мастацкай дзейнасці. Сёння бадай што ўсе разумеюць, што арнамент беларускіх строяў або, шырэй, усяго ткацтва неабходна расшыфроўваць толькі ў кантэксце дэкору сялянскай сядзібы і кампазіцый традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва. А вьггокі арнаментальных карункаў трэба шукаць у міфалогіі народаў свету і канфігурацыях сузор’яў Млечнага Шляху.

Разважаючы над праблемамі і асаблівасцямі гістарычнага развіцця беларускай народнай культуры, я ўсё болып пераконваўся ў тым, што духоўная спадчына нашага народа грунтуецца на функцыянальных законах, аналагічных законам фізікі і матэматыкі, біялогіі і хіміі, а таксама ў адпаведнасці з законамі сацыяльных і гуманітарных навук. Аналогіі ўзнікаюць розныя і шматбаковыя. Напрыклад, няведанне законаў тэрмадынамікі або працякання хімічных працэсаў, сусветнага прыцяжэння прыводзіць да непрадказальных вынікаў. Гэтаксама і парушэнне законаў існавання і развіцця народнай культуры можа прывесці да разладу ў сем’ях, да непрадбачаных цяжкіх захворванняў, розных псіхафізічных паталогій. Прычым механізмы гэтага ўздзеяння таксама патрабуюць вельмі карпатлівага і грунтоўнага вывучэння. Здавалася б, якім чынам можа быць звязана паміж сабой вяселле і далейшы лёс заручонай пары? Аказваецца, што гэтыя сувязі надзвычай шматгранныя і вельмі глыбінныя. Тое, што яшчэ зусім нядаўна называлася "бабскімі забабонамі", народнымі прыкметамі, сёння адкрывае для нас такія тайны, якія прымушаюць ставіцца да народнага вопыту як да важнай складовай часткі ўсеагульнага асэнсавання складаных стасункаў не толькі паміж прадстаўнікамі аднаго соцыуму, але і паміж чалавекам і прыродай.

 

Янка Крук – кандыдат філалагічных навук, дактарант, аўтар 9 манаграфій і болыш за 1000 артыкулаў, прысвечаных духоўнай культуры беларускага народа. Даследуе пытанні гісторыі і тэорыі фальклора, міфалогіі, займаецца рэканструкцыяй традыцыйнага народнага календара, вывучае, структурна-семантычныя аспекты рытуальна-абрадавых комплексаў. Асаблівую ўвагу надае пытанням расшыфроўкі сімволікі абрадавых атрыбутаў і рэчавых аб’ектаў міфапаэтычнай мадэлі свету ў беларусаў.


Раім таксама паглядзець:
Марціновіч Алесь. Хто мы, адкуль мы... Кніга 1
4.99 р.

Марціновіч Алесь. Хто мы, адкуль мы... Кніга 1

Гістарычныя эсэ, нарысы. У 3 кнігах. Кніга 1. – Мінск: Беларусь, 2008. – 431 с. Цв. вокл.

Ракава Любоў. Гісторыя на градках
4.99 р.

Ракава Любоў. Гісторыя на градках

Кніга прысвечана аднаму са старажытных заняткаў беларусаў — агародніцтву. У ёй разглядаюцца асаблівасці апрацоўкі глебы, прылад працы, тэхналогіі вырошчвання і распаўсюджвання агародных культур у розныя гістарычныя часы ў розных сацыяльна-саслоўных групах.

Барадулін Рыгор. Лепей
19.99 р.

Барадулін Рыгор. Лепей

Унікальная кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна, якую ў такім незвычайным выглядзе Народнаму паэту Беларусі дапамог выдаць ягоны маладзейшы калега Глеб Лабадзенка. Выданьне месьціць таксама набор паштовак і кружэлку з аўдыётворамі, якія начытала Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.