Крывашэін Аляксей. Ліквідацыя

 Крывашэін Аляксей. Ліквідацыя
19.99 р.
Вага: 400 г
Памеры: 125x200 мм



Кніга нясе праўду пра Чарнобыльскую трагедыю, якую трэба ведаць і нельга забываць.

Ліквідацыя : дакументальная аповесць / Аляксей Крывашэін. – Мінск : А. А. Калоша, 2016. – 198 с.

ISBN 978-985-90307-5-8

Пропуск Паўсюль

АД ВЫДАЎЦА

30 гадоў таму раз’юшаны атам, пра бяспеку і мірны характар якога гаварылі вучоныя, узарваў не толькі станцыю ў маленькім украінскім гарадку Чарнобылі — ён без перабольшання ўскалыхнуў цэлы свет.

Як не раз здаралася ў нашай гісторыі, ізноў лёс наканаваў Беларусі спаўна заплаціць за чужыя грахі. Сухія лічбы дазіметраў дагэтуль трансфармуюцца ў горкія лічбы захворванняў яе дзяцей.

Пра катастрофу на Чарнобыльскай АЭС напісана нямала. І разам з тым — няшмат. Бо тэму гэтую пакуль яшчэ нельга «закрыць». Невыпадкова лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры сёлета стала Святлана Алексіевіч. Нашая суайчынніца, шырока вядомая ў свеце ў тым ліку за тое, колькі ўвагі ў сваёй творчасці яна надала чарнобыльскай тэме.

У сваёй «Чарнобыльскай малітве» спадарыня Святлана напісала: «Увесь свет стаў разумнейшым пасля Чарнобыля. І сёння беларусы, як жывыя «чорныя скрыні», занатоўваюць інфармацыю для будучага. Для ўсіх».

Аўтар кнігі, якая перад вамі, — непасрэдны ўдзельнік тых вусцішных падзеяў. Які падчас ліквідацыі наступстваў катастрофы на атамнай электрастанцыі ўзначальваў у Чарнобылі «Асобыя аддзелы КДБ СССР».

Будучы на такой службе, ён доўгі час не мог зрабіць набыткам публічнасці ўсё тое, што бачыў на ўласныя вочы з першых дзён. Сёння Аляксей Крывашэін — палкоўнік ваеннай контрразведкі КДБ у адстаўцы.

Як тагачаснага работніка савецкай спецслужбы, яго дасведчанасць не выклікае сумневу. Можа быць таму, дарэчы, у ягоных успамінах на тэму Чарнобылю бракуе «літаратурнага эстэцтва». Затое ўнікальнасць кнігі «Ліквідацыя», яе цікавасць і значнасць акурат у тым, што аўтар усё гэта пражыў.

Упэўнены, што чытач знойдзе ў кнізе шмат карыснага для асэнсавання нацыянальнай бяды, імя якой «Чарнобыль». Удумлівага вам чытання.

Алесь Калоша

Крывашэін Аляксей. Ліквідацыя

ЗМЕСТ

ПРАЛОГ
ЗВАНОК З АДЭСЫ
АДПРАЎЛЯЮСЯ Ў КІЕЎ
У АСОБЫМ АДДЗЕЛЕ КДБ КІЕЎСКАЙ ВАЕННАЙ АКРУГІ
ЛЯЦІМ У ЧАРНОБЫЛЬ
У ЗОНЕ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ
НА АТАМНАЙ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫІ
САРКАФАГ
З ВЫШЫНІ ПТУШЫНАГА ПАЛЁТУ
РЫЖЫ ЛЕС
ГОРАД-ПРЫВІД
НЕБЯСПЕЧНЫ ДАХ
ВАЕННЫЯ КОНТРРАЗВЕДЧЫКІ Ў ЧАРНОБЫЛІ
РАДЫЯЦЫЯ І ЗДАРОЎЕ
ПРЫЧЫНЫ КАТАСТРОФЫ
ГАЗЕТА «САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ» ПРА ЧАРНОБЫЛЬСКУЮ ТРАГЕДЫЮ
«ЛЮБИЛ ОН ЛЕСТЬ И ПОХВАЛУ...»
САКРЭТНЫЯ ПРАТАКОЛЫ
Хлусня пра пацярпелых ад радыяцыі
Хлусня пра чыстую прадукцыю, вырашчаную на радыеактыўных сельскагаспадарчых угоддзях
Хлусня пра паведамленни для друку
АД КЛОПАТУ ДА ЗАБЫЦЦЯ
ДВАЦЦАЦЬ ПЯТАЯ ГАДАВІНА
ЭПІЛОГ

Крывашэін Аляксей

ПРА АЎТАРА

Аляксей Захаравіч Крывашэін, палкоўнік ваеннай контрразведкі КДБ у адстаўцы. Нарадзіўся 30 мая 1937 года ў сяле Муратава Шылаўскага раёна Разанскай вобласці. Скончыў Разанскае тэхнічнае вучылішча № 3, Ленінградскае двойчы Чырванасцяжнае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя С. М. Кірава і школу КДБ СССР.

Праходзіў службу ў Маскоўскай, Ленінградскай і Прыкарпацкай ваенных акругах, у Запаляр’і, Сібіры і Забайкаллі, у Беларусі і Малдове, у Манголіі і Германіі.

У складзе аператыўнай групы КДБ прымаў удзел у расследаванні замаху на Генеральнага сакратара ЦК КПСС
Л. І. Брэжнева.

Аўтар кніг «Сразу после Чернобыля» (2004), «Контрразведчики. Судьбы в пламени войны» (2006), «Последнее интервью с героем» (2007), зборніка вершаў «Не остановишь, не вернешь» (2008), шматлікіх публікацый на гістарычныя і грамадска-палітычныя тэмы. Захапляецца жывапісам.

Падчас ліквідацыі наступстваў катастрофы на атамнай электрастанцыі ўзначальваў у Чарнобылі Асобыя аддзелы КДБ СССР, знаходзіўся ў эпіцэнтры трагічных падзей, быў сярод тых, хто, ахвяруючы сабой, утаймоўваў ядзерную стыхію. Ён меў зносіны
з высокапастаўленымі ваеннымі і цывільнымі чыноўнікамі, вучонымі ў галіне ядзернай фізікі, удзельнічаў у пасяджэннях Урадавай камісіі, многае бачыў на свае вочы, прымаў усё блізка да сэрца, перажываў і прапускаў боль праз свае сумленне і душу.

Прачытаць артыкул у выданні Le Monde (па французску), прысвечаны Чарнобыльскай трагедыі і кнізе Аляксея Крывашэіна "Ліквідацыя" можна тут.


Раім таксама паглядзець:
Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Crad
18.49 р.

Арлоў Уладзімір. Ад Полацка пачаўся свет / Arloŭ Uladzimir. My Polacak, the Cradle of the World

Колькі гадоў нашаму найстаражытнейшаму гораду? Чаму ў Полацку знаходзяць столькі скарбаў? За што князя Усяслава Брачыславіча празвалі Чарадзеем? Куды знікла бібліятэка Сафійскага сабора? Як трапіць у полацкія падземныя лабірынты? Чаму Полацк стаў сталіцай Ордэна езуітаў? Хто такі «Чорны афіцэр»? Дзе шукаць Крыж Еўфрасінні Полацкай? Кніга «Ад Полацка пачаўся свет» адкажа на гэтыя і мноства іншых пытанняў.

Перадзамова на аўдыёкнігу Святланы Алексіевіч "Час second-hand"
9.99 р.

Перадзамова на аўдыёкнігу Святланы Алексіевіч "Час second-hand"

Зробім разам аўдыёкнігу першага беларускага Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч!

Шаноўныя сябры! Аўдыёкніга ўжо запісаная сіламі кампаніі Prastora.by і Саюза беларускіх пісьменнікаў — "голасам" гэтага твору па-беларуску стала легенда Беларускага тэлебачання, Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка. Вашыя перадзамовы цяпер патрэбныя для таго, каб 1. дасабраць суму, неабходную на тыражаванне накладу і 2. ацаніць, колькі рэальна патрэбна выдаваць асобнікаў аўдыёкнігі.

Будзьце ласкавыя — замаўляйце аўдыёкнігу Святланы Алексіевіч "Час second-hand" зараз, і неўзабаве Вы атрымаеце яе з прыемнымі падарункамі і бонусамі!

Барадулін Рыгор, Камоцкі Алесь, Кунстадтэр Джон. Каб аднойчы
12.99 р.

Барадулін Рыгор, Камоцкі Алесь, Кунстадтэр Джон. Каб аднойчы

Магія паэзіі Рыгора Барадуліна ў нізцы лірычных песень Алеся Камоцкага, аздобленая фотаздымкамі Джона Кунстадтэра.

Выданне ўтрымлівае вершы, ноты. Да кожнай кнігі прыкладзены CD-дыск з песнямі Алеся Камоцкага.

Трафімчык, Анатоль. 1939 год і Беларусь: забытая вайна
15.99 р.

Трафімчык Анатоль. 1939 год і Беларусь: забытая вайна

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны.