![]() |
5.99 р.
Вага: 610 г
Памеры: 130x200 мм
|
Зязюля пракукуе заўтра... : кніга прозы / Анатоль Кудравец. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 272 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; выпуск 54).
ISBN 978-985-7089-89-5
У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца (1936-2014) увайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы.
ЗМЕСТ
Зязюля пракукуе заўтра
Смерць нацыяналіста. Апавяданне
Бацька
Каця і Балабончык
Баёк
Успамін пра шэршня. З дзённікаў несучаснага чалавека
Жулік
Мікола вярнуўся
Елачка
Летні сон па дарозе дамоў
Развітанне. Аповесць
Анатоль Кудравец (1936-2014) нарадзіўся ў вёсцы Аколіца на Клічаўшчыне. Скончыў Слуцкую педагагічную вучэльню. Кароткі час настаўнічаў у Віркаўскай сямігадовай школе Клічаўскага раёна. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі БДУ працаваў на Беларускім радыё, літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», рэдактарам выдавецтва «Беларусь», доўгі час узначальваў часопіс «Нёман».
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1986), літаратурнай прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф»(2012).
Аўтар кніг прозы «На зялёнай дарозе», «Раданіца», «Зімы і вёсны», «Сачыненне на вольную тэму», «Смерць нацыяналіста»,«За дальнім прычалам» і інш.